Надбаўкам трэба пацвярджэнне
Надбаўкам трэба пацвярджэнне
Нiзкая квалiфiкацыя кадравых службаў, парушэннi заканадаўства кiраўнiкамi арганiзацый
цi адсутнасць дакладнай iнфармацыi аб уласных працоўных гарантыях — з’явы, на
жаль, усё яшчэ нярэдкiя. А адсюль i патрэба ў прававой дапамозе цi звычайных кансультацыях.
З кiм абавязаныя працягнуць кантракт, пры якiх умовах можна разлiчваць на дадатковы
водпуск за шкодную работу, калi налiчваецца iндэксацыя заробкаў i як аднавiць
страчаныя звесткi аб стажы цi заробках? Гэтыя пытаннi сталi найбольш папулярнымi
падчас чарговай "выязной прыёмнай" Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства
працы i сацыяльнай абароны, што адбылася днямi ў Ваўкавыскiм раёне.
Кадры падбiрае
кiраўнiк
Тэма кантрактаў была i застаецца па-за канкурэнцыяй паўсюль, аднак асаблiва вострай
яна аказваецца ў невялiкiх гарадах з абмежаванымi магчымасцямi для працаўладкавання.
І, у прыватнасцi, цi мае права наймальнiк без тлумачэння прычын звольнiць пасля
заканчэння тэрмiну кантракта iнвалiда III групы, чалавека, якi адпрацаваў у арганiзацыi
10 цi нават 30 гадоў, або адзiнокую мацi, што мае двух сыноў-студэнтаў?
— Гарантыi па працягу кантрактаў пасля заканчэння тэрмiну iх дзеяння ёсць толькi ў некаторых катэгорый — жанчын з дзецьмi ва ўзросце да 5 гадоў, а таксама ў асобаў у перадпенсiйным (53 гады ў жанчын або 58 гадоў у мужчын) узросце, — кажа начальнiк упраўлення юрыдычнага забеспячэння i нагляду Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Алена Камiсарава. — Апроч таго, кантракты з работнiкамi з высокай квалiфiкацыяй i вялiкiм стажам могуць заключацца на максiмальны тэрмiн — 5 гадоў. Праўда, гарантыi высокаквалiфiкаваным работнiкам i работнiкам з вялiкiм стажам павiнны пацвярджацца ў калектыўным дагаворы арганiзацыi. Зноў-такi ў калдагаворы можна прадугледзець i гарантыi па працягу кантрактаў з тым жа iнвалiдам III групы або адзiнокай мацi з дзецьмi ва ўзросце больш за 5 гадоў. Калi падобны запiс тут ёсць, то гэта для арганiзацыi — закон. Аднак, падкрэслiвае Алена Камiсарава, вызначэнне дадатковых гарантый тым цi iншым работнiкам з’яўляецца не абавязкам, а толькi правам непасрэдна наймальнiка. Мiж тым, яшчэ адно "кантрактнае" пытанне. Цi можа наймальнiк звольнiць пасля заканчэння тэрмiну кантракта работнiка-пенсiянера, а ўжо праз некалькi дзён прыняць на гэтае ж месца новага чалавека... таксама ў пенсiйным узросце? — Вядома ж, падобная сiтуацыя крыўдная, аднак з пункту гледжання заканадаўства тут нiякiх парушэнняў няма, — працягвае Алена Камiсарава. — Права выбару таго цi iншага работнiка належыць выключна наймальнiку i дыктаваць яму якiя-небудзь умовы ў даным выпадку немагчыма. Тэст на шкоднасцьНовая працягласць водпуску — пытанне не менш актуальнае. Формула "24 каляндарныя днi плюс ад 1 да 5 дзён па кантракце" з’яўляецца цяпер аднолькавай для ўсiх. Разам з тым адначасова заканадаўства прадугледжвае "надбаўку" за шкоднасць. Разлiчваць на такую надбаўку могуць у тым лiку i медыцынскiя работнiкi. Але пры вельмi iстотнай акалiчнасцi — шкоднасць павiнна быць пацверджана атэстацыяй працоўнага месца, да таго ж такую атэстацыю неабходна правесцi менавiта сёлета. Тым часам што рабiць у сiтуацыi, калi праводзiць своеасаблiвае "тэсцiраванне ўмоў" у арганiзацыi нiбыта нiхто не збiраецца? — Калi ў арганiзацыi няма намеру праводзiць атэстацыю працоўных месцаў, першы i самы просты крок — напiсаць заяву наймальнiку, — адзначае Алена Камiсарава. — Зрэшты, калi гэта не падзейнiчае, можна пайсцi iншым шляхам i звярнуцца ў службу аховы i дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне свайго аблвыканкама. Перавод. Або звальненнеУ сувязi з рэформай з вучэбнай праграмы можа знiкнуць прадмет "Сусветная мастацкая культура". У вынiку настаўнiца рускай мовы ў сярэдняй школе, якая апошнiм часам спецыялiзавалася якраз на СМК, рызыкуе застацца ўвогуле без гадзiн. Тым часам кантракт з настаўнiкам заканчваецца толькi ў красавiку 2009 года. Што будзе ў такой сiтуацыi? — Пакуль вучэбных планаў на новы год яшчэ няма, таму казаць аб далейшым развiццi сiтуацыi можна толькi ўмоўна, — зазначае Алена Камiсарава. — Тым не менш, калi прадмет "Сусветная мастацкая культура" з праграмы сапраўды знiкне, у адмiнiстрацыi школы будуць два варыянты. Першы — гэта пайсцi на скарачэнне штату з папярэджаннем работнiка не пазней чым за два месяцы i выплатай яму пры звальненнi трох сярэднямесячных заробкаў. Цi другi — даць настаўнiку гадзiны па iншых прадметах, скажам, па той жа рускай мове. Праўда, у другiм выпадку работнiк павiнен напiсаць заяву аб уласнай згодзе на перавод, i з iм неабходна заключыць новы кантракт. Прычым калi згоды на перавод настаўнiк не дасць, адбудзецца зноў-такi звальненне па скарачэннi штатаў з выплатай трох сярэднямесячных заробкаў. Катэгорый больш нямаЧалавек працаваў бухгалтарам II катэгорыi. Потым звольнiўся, а праз некаторы час уладкаваўся ўжо ў iншым месцы на час знаходжання асноўнага работнiка ў дэкрэтным водпуску. Аднак на новым месцы бухгалтара прынялi як... спецыялiста без катэгорыi. Цi правiльна гэта? — У гэтым выпадку нiякiх парушэнняў з боку наймальнiка няма, — заўважае Алена Камiсарава. — Справа ў тым, што былi ўнесеныя змяненнi ў iнструкцыю аб парадку выкарыстання Адзiнай тарыфнай сеткi. I згодна з гэтымi змяненнямi, катэгорыi аказалiся выключанымi ўвогуле. Iнакш кажучы, цяпер у арганiзацыях ужо няма спецыялiстаў I цi II катэгорыi — ёсць проста спецыялiсты. "Пенсiйны нуль" змяняецца праз судАдна з па-сапраўднаму няпростых праблем — страта неабходных пры прызначэннi пенсii дакументаў аб стажы i заробках. Падобныя сiтуацыi сустракаюцца ў абсалютнай большасцi раёнаў. Таму варта нагадаць яшчэ раз: дакументы аб рабоце павiнны захоўвацца на працягу 75 гадоў. I ў выпадку, калi яны не захавалiся ў арганiзацыi цi ў архiвах, стаж можна пацвердзiць па паказаннях сведак у судзе. Адно, што суд прыме да ўвагi сведчаннi як мiнiмум двух чалавек, якiя працавалi з заяўнiкам у адным месцы, у той жа час i могуць пацвердзiць гэта дакументальна. — Апроч таго, калi па вiне наймальнiка не захавалiся дакументы аб заробках, варта зноў-такi звярнуцца ў суд, — падкрэслiвае намеснiк старшынi Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Нiна Цiхановiч. — Для аднаўлення звестак суд можа прыняць да ўвагi ўскосныя доказы (прафсаюзныя цi партыйныя бiлеты з указаннем узносаў, разлiковыя лiсткi, выпiскi са штатнага раскладу i г.д.), паказаннi прынамсi двух сведак, што ведаюць заяўнiка па сумеснай рабоце, у рэшце рэшт, можа вызначыць заробак па паказчыках сярэдняй аплаты працы работнiкаў падобных прафесiй i пасад за "страчаны" час. Сяргей ГРЫБ. Ваўкавыскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нiзкая квалiфiкацыя кадравых службаў, парушэннi заканадаўства кiраўнiкамi арганiзацый цi адсутнасць дакладнай iнфармацыi аб уласных працоўных гарантыя |
|