Дом над Бярэзінай: рэiнкарнацыя
Дом над Бярэзінай: рэiнкарнацыя
Падарожнiк, якi праязджае цi праходзiць мост праз Бярэзiну па шашы Мiнск—Магiлёў, абавязкова заўважыць шырокi жалезны дах у лiстоце галiнастых дрэў. Пад гэтым дахам на правым беразе ракi схавалася паўтарастагадовая сядзiба графоў Патоцкiх, адзiн з галоўных архiтэктурных помнiкаў Бярэзiншчыны. Аднак ад былой прыгажосцi i пышнасцi сёння няма i следу... Запусценне, чорныя дзiркi вакон, напаўразбураныя сцены i падлога. Якi лёс чакае старадаўнюю сядзiбу?.. Гiсторыя над Бярэзiнай У сярэдзiне ХVІII стагоддзя мястэчка Беразiно належала польскаму каралю Аўгусту III, у канцы ж стагоддзя было ўжо ў складзе Расiйскай iмперыi. У розныя часы яго гаспадарамi былi Сапегi, Тышкевiчы, а ў сярэдзiне ХIХ стагоддзя яго атрымалi ў валоданне Патоцкiя - спачатку шляхецкi, а затым графскi польскi род. У свой час Патоцкiм спрыяў канцлер Ян Замойскi, падтрымлiваў сяброўства з родам Жыгiмонт III. Парадненне ж з малдаўскiм гаспадаром Iерэмiяй Магiлай дадало Патоцкiм моцы, аўтарытэту i новых зямель, якiя яны мелi ў Беларусi, Польшчы i ва Ўкраiне. Род Патоцкiх к пачатку XVII стагоддзя стаў такiм жа разгалiнаваным i шляхетным, як i род Радзiвiлаў.Прыгожы двухпавярховы палац з цудоўнымi садамi ў некалькi гектараў пабудавала каля 1850 года Ганна Патоцкая-Вансовiч, дачка гетмана ВКЛ Людовiка Тышкевiча. Палац стаў адной з летнiх рэзiдэнцый. Наступнымi гаспадарамi бярэзiнскай сядзiбы сталi бацька i сын Маўрыкiй i Аўгуст Патоцкiя. Гаспадары ў асноўным жылi ў Варшаве, прыязджаючы сюды толькi ўлетку i ўвосень. Аўгуст меў вясёлы нораў, любiў людзей творчых, а таму ў рэзiдэнцыi бавiла час ледзь не ўся тагачасная тэатральная i мастацкая багема. Мясцовыя лясы былi поўныя рознага звера ды птушкi, таму тут праходзiлi грандыёзныя паляваннi. Ёсць сведчаннi, што некалi ў бярэзiнскiх лясах палявалi нават асобы расiйскага iмператарскага двара. Пасля рэвалюцыi велiзарны сад стаў калгасным, а ў гiстарычным будынку зрабiлi дзiцячы дом, якi ў 1928 годзе ператварылi ў сямiгадовую школу, а праз дзесяць гадоў — i ў сярэднюю. Вучылiся тут дзецi i пасля Вялiкай Айчыннай вайны. А ў сямiдзесятых гадах у былых графскiх пакоях размясцiўся склад. Пасля сядзiбу i напаткаў трагiчны лёс — лiтаральна за два дзесяцiгоддзi яна згубiла прыстойны выгляд. Засталася ад яе хiба што трэцяя частка. Нават каменныя прыступкi, якiя калiсьцi збягалi з абрыву да самай ракi, знiклi шмат гадоў таму. Прыблiзна да пачатку 80-х гадоў яшчэ можна было ўбачыць рэшткi графскiх стайняў з чырвонай цэглы. Ад шыкоўнага саду дзе-нiдзе засталiся адзiнокiя дрэўцы. З набыццём выгляду "дома з прывiдамi" сядзiба ўзбагацiлася легендамi: пачалi гаварыць, што ў скляпеннях можна знайсцi скарб, а пад самой сядзiбай знаходзiцца патаемны ход на другi бераг ракi.Сучасны выгляд помнiка выклiкае жаль. Сёння ён стаў месцам збору не самых культурных людзей — аб гэтым сведчаць горы смецця, пустых бутэлек i безлiч розных надпiсаў на сценах, пачынаючы ад прызнанняў у каханнi i заканчваючы сатанiнскай сiмволiкай... Чаканне над БярэзiнайУ свой час будынак збiралася рэстаўраваць спачатку навукова-вытворчае аб’яднанне "Цэнтр", затым — "Будiнвест", але сродкаў хапiла толькi на замену даху, якi сёння i бачны з моста цераз Бярэзiну. Як часта бывае ў такiх гiсторыях, за мяжой знайшлiся нашчадкi Патоцкiх. Яны прасiлi вярнуць iм дом на рамонт i рэстаўрацыю, аднак атрымалi ад раённых улад адмову. Як высветлiлася, у райвыканкаме ўжо даўно былi агучаныя iдэi аднаўлення i эксплуатацыi гiстарычнага будынка: па адной з iх прапаноўвалася зрабiць у памяшканнях музей Бярэзiнскага краю, па другой — палац шлюбаў. Узнiкала прапанова адкрыць новую гасцiнiцу... Аднак усе iдэi заставалiся вiсець у паветры. — У адпаведнасцi з заканадаўствам аб ахове помнiкаў мы не можам пачаць рамонт без дазволу вышэйстаячых органаў, — засмучаўся ў адной з размоў Канстанцiн Ермакоў, начальнiк аддзела культуры райвыканкама. — Амаль штогод мы адпраўляем заяўку на рэстаўрацыю помнiка архiтэктуры, аднак кожны раз нас просяць пачакаць у сувязi з недахопам фiнансавання. I мы чакаем, бо, па-першае, на рэстаўрацыю помнiка не хопiць усяго гадавога бюджэту аддзела культуры, а па-другое, за парушэнне заканадаўства аб ахове помнiкаў i самавольны пачатак рамонтных работ нас чакае велiзарны штраф. Некалькi разоў мы спрабавалi вывесцi сядзiбу са спiсу помнiкаў, бо, пагадзiцеся, сярэдзiна ХIХ стагоддзя — гэта не такая ўжо даўнiна. Гэта дало б нам магчымасць пачаць хоць бы невялiкiя аднаўленчыя работы. Аднак, на жаль, зняць статус помнiка не атрымалася... Сучаснасць над БярэзiнайУдалае рашэнне было знойдзена ў пачатку гэтага года: помнiк перавялi на баланс аддзела фiзiчнай культуры, спорту i турызму. Сёння аддзелам ужо заключаны дагавор на абследаванне будынка i зямлi, на якой ён стаiць, з адной са сталiчных фiрмаў. На падставе гэтага абследавання будзе вынесенае заключэнне аб стане помнiка i нададзены яму пэўны клас. I ў залежнасцi ад класа, а значыць i неабходнай сумы, узгодненай з Упраўленнем фiзiчнай культуры, спорту i турызму, будуць вызначаныя крынiцы фiнансавання. Пасля распрацоўкi праектна-каштарыснай дакументацыi пачнецца знешняя рэстаўрацыя i ўнутраная рэканструкцыя будынка. На пытанне "калi?" у аддзеле ўпэўнена адказалi: "У канцы жнiўня — пачатку верасня". Дык што ж, у рэшце рэшт, з’явiцца ў былой сядзiбе Патоцкiх? Тут будзе прымаць падарожнiкаў i гасцей горада турыстычная гасцiнiца. А водны канал, якi знаходзiцца акурат перад будучай гасцiнiцай, будзе ператвораны ў веславы канал з невялiкай лодачнай станцыяй. Нарэшце архiтэктурны помнiк пасля дзесяцiгоддзяў чакання атрымаў права на новае жыццё. Хутка ён "перародзiцца" ў галоўны турыстычны пункт на карце Бярэзiнскага раёна. Доўгачаканая "рэiнкарнацыя"... Таццяна Данiлушкiна. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падарожнiк, якi праязджае цi праходзiць мост праз Бярэзiну па шашы Мiнск—Магiлёў, абавязкова заўважыць шырокi жалезны дах у лiстоце галiнастых дрэў. П
|
|