Школьнік сарваўся ў шахту
Школьнік сарваўся ў шахту
У Мiнску ў аўторак вечарам на будоўлi загiнуў 16-гадовы вучань 10-га класа. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, бяда здарылася каля сямi гадзiн вечара на вулiцы Броўкi ў будынку васьмiпавярховага аб’екта, якi будуецца. Школьнiк па неасцярожнасцi сарваўся з даху ў лiфтавую шахту. Юнак атрымаў цяжкiя цялесныя пашкоджаннi, ад якiх загiнуў на месцы здарэння. Зараз праверкай усiх акалiчнасцяў гэтага здарэння займаецца пракуратура Першамайскага раёна. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў аўторак вечарам на будоўлi загiнуў 16-гадовы вучань 10-га класа.
|
|