Палiцыю Вялiкабрытанii ўзброяць болевымi прамянямi?
Палiцыю Вялiкабрытанii ўзброяць болевымi прамянямi?
Мiнiстэрства ўнутраных спраў Вялiкабрытанii разглядае магчымасць выкарыстаць супраць удзельнiкаў вулiчных хваляванняў высокатэхналагiчныя болевыя прамянi. Менавiта яны павiнны стаць альтэрнатывай вадамётам. Так званая "сiстэма актыўнага адводу" (ADS) выпускае мiкрахвалевае выпраменьванне на адлегласць больш за 450 метраў, выклiкаючы непрыемнае пачуццё пякоты ва ўсiм целе ў любога, хто знаходзiцца ў полі дзеяння. Прамянi мiлiметровага дыяпазону пранiкаюць у скуру на глыбiню каля 0,3 мм, але не наносяць пастаянных пашкоджанняў, сцвярджае вытворца гэтага прыстасавання — амерыканская фiрма Raytheon. Прататыпы гэтай зброi пад назвай "Цiхi вартавы" важаць каля трох тон i размяшчаюцца на грузавiках. Даследчы цэнтр МУС, размешчаны ў Сэндрыджы ў графстве Хартфардшыр, звярнуў увагу на пераносную версiю ADS, якую Raytheon распрацоўвае для амерыканскага Нацыянальнага iнстытута юстыцыi — па апiсаннi прыстасаванне падазрона нагадвае нешта з фiльма "Суддзя Дрэд". Камплект памерам з заплечнiк распрацоўваецца для амерыканскай палiцыi, i ўжо створаны працаздольны прататып. Першы пакупнiк у спiсе, якi прэтэндуе на поўнапамерную версiю ADS, — ваенна-паветраныя сiлы ЗША. Нядаўна яны апублiкавалi медыцынскi даклад Унiверсiтэта штата Пенсiльванiя аб наступствах выкарыстання зброi. У дакуменце расказваецца аб эфектах выкарыстання прыстасавання ў палявых умовах. Пасля таго як даследчыкi правялi больш за 10 тысяч выпрабавальных стрэлаў з удзелам добраахвотнiкаў, 99 працэнтаў паведамiлi, што болевы прамень з’яўляецца эфектыўным сродкам стрымлiвання. Невялiкiя апёкi на скуры з’явiлiся толькi ў некалькiх паддоследных. Апарат дазваляе страляць "чэргамi" працягласцю ад адной да шасцi секундаў на адлегласць да некалькiх соцень ярдаў. Калi адзiн з тэхнiкаў выпадкова апынуўся паблiзу крынiцы выпраменьвання, ён атрымаў апёкi другой ступенi, i яму спатрэбiлася перасадка скуры. Сёння iснуе лазерная зброя — так званыя дэзлеры — якую можна насiць з сабой i з яе дапамогай асляпляць злачынцаў. А кiнэтычная зброя уключае несмяротныя патроны, вадамёты i нават гранаты з парашком, якi выклiкае сверб. Бабуля збiвае салдатаўСалдаты раскватараванай у Лiворнi Фалгарскай брыгады iтальянскага войска церпяць штодзённае збiццё ад 77-гадовай японскай бабулькi. Майстар баявых мастацтваў Кейко Вакабаiшы, празваная "Бабуля-Самурай", была нанятая камандаваннем для трэнiроўкi навабранцаў.Нягледзячы на тое, што рост хударлявай бабулькi не перавышае паўтара метра, а рост яе вучняў зашкальвае за метр восемдзесят, яна з лёгкасцю ўкладвае iх на падлогу казармы, пасля чаго заяўляе: "Не думай, што такога не бывае. Фiзiчныя даныя не маюць значэння". Спадарыня Вакабаiшы нарадзiлася ў Японii, але пастаянна жыве ў Паўночнай Італii. У вынiку шматгадовага самаўдасканалення яна стала спецыялiстам па джыу-джытсу, дзэ-дзюцу, кэн-дзюцу, дзюдо, кэндо i каратэ. Паводле меркавання Вакабаiшы, прынятая ва ўсходнiх адзiнаборствах сутычка адзiн на адзiн з’яўляецца найбольш эфектыўным метадам навучання. Камандаванне, у сваю чаргу, лiчыць, што штодзённая знявага, якую навабранцы церпяць ад "Бабулi-Самурай", загартуе iх i ператворыць у сапраўдных салдатаў. Кожны другi еўрапеец — аматар камп’ютарных гульняўПрыблiзна палова ўсяго насельнiцтва Еўропы захапляецца камп’ютарнымi гульнямi. Амаль тры чвэрцi еўрапейцаў (73 працэнты), у якiх ёсць выхад у Iнтэрнэт, гуляюць на PC.Даследаванне таксама паказала, што 49 працэнтаў апытаных гуляюць на настольным PC, а 23 працэнты аддаюць перавагу для гэтых мэтаў ноўтбуку. Адзначым, што трэцяя частка еўрапейцаў, у якiх ёсць выхад у сетку, гуляюць у вiдэагульнi, аднак насам- рэч гульнявымi прыстаўкамi валодаюць значна больш апытаных — прыблiзна 41 працэнт. Сярод iх па-ранейшаму папулярная PlayStation 2 — яна ёсць у 60 працэнтаў апытаных геймераў, iгракоў на прыстаўках. На другiм месцы iдзе DS (26 працэнтаў), на трэцiм — Game Boy (17), а чацвёртае месца занялi ўладальнiкi Wii (16). Падрыхтаваў Iван Купарвас.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства ўнутраных спраў Вялiкабрытанii разглядае магчымасць выкарыстаць супраць удзельнiкаў вулiчных хваляванняў высокатэхналагiчныя болевыя прам |
|