21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

На пятай мiжнароднай спецыялiзаванай выстаўцы "Дзень Расiйскага поля-2008", якая адбылася ў Белгародскай вобласцi, беларуская сельскагаспадарчая тэхнiка ўдастоена сямi залатых медалёў i васьмi дыпломаў Гран-пры. Аснову калектыўнай экспазiцыi Мiнпрама, самай вялiкай па плошчы, склала сельскагаспадарчая тэхнiка "Гомсельмаша", Мiнскага трактарнага завода, "Бабруйскаграмаша", "Амкадора". Свае распрацоўкi прадставiлi таксама ВА "БелаўтаМАЗ", "Бабруйсксельмаш" i Мiнскi маторны завод. За час работы выстаўкi беларускiя прадпрыемствы рэалiзавалi сельскагаспадарчай тэхнiкi на суму больш як 20 млн расiйскiх рублёў.

На пятай мiжнароднай спецыялiзаванай выстаўцы "Дзень Расiйскага поля-2008", якая адбылася ў Белгародскай вобласцi, беларуская сельскагаспадарчая тэхнiка ўдастоена сямi залатых медалёў i васьмi дыпломаў Гран-пры. Аснову калектыўнай экспазiцыi Мiнпрама, самай вялiкай па плошчы, склала сельскагаспадарчая тэхнiка "Гомсельмаша", Мiнскага трактарнага завода, "Бабруйскаграмаша", "Амкадора". Свае распрацоўкi прадставiлi таксама ВА "БелаўтаМАЗ", "Бабруйсксельмаш" i Мiнскi маторны завод. За час работы выстаўкi беларускiя прадпрыемствы рэалiзавалi сельскагаспадарчай тэхнiкi на суму больш як 20 млн расiйскiх рублёў. 

За гандаль людзьмi i звязаныя з iм злачынствы ў Беларусi асуджаныя 1155 чалавек. Аб гэтым учора на семiнары ў Мiнску паведамiў старшы оперупаўнаважаны па асаблiва важных справах 5-га аддзела Ўпраўлення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi крымiнальнай мiлiцыi МУС Беларусi Дзмiтрый Цаюн.

Супрацоўнiкi Брэсцкай мытнi спынiлi спробу незаконнага перамяшчэння праз беларуска-польскую мяжу каля 4 тыс. таблетак экстазi. Таблеткi былi выяўленыя кiналагiчнай службай у пункце мытнага афармлення "Варшаўскi мост" пры аглядзе аўтобуса, якi ехаў з Германii ў Расiю. Агульная вага таблетак — 1,2 кг, яны знаходзiлiся сярод прадуктаў харчавання. Нiхто з пасажыраў не прызнаў груз сваiм. На "чорным" рынку кошт такога тавару складае каля 60 тыс. долараў.

П’яны вадзiцель у Мiнску насмерць збiў пешахода-пенсiянера. 46-гадовы рабочы аднаго са сталiчных ЖЭУ, кiруючы асабiстай аўтамашынай, быў п’яны (утрыманне алкаголю ў крывi 3,56 прамiле) i не меў пры сабе вадзiцельскага пасведчання i дакументаў на аўтамашыну. На праспекце Пераможцаў ён наехаў на пенсiянера, якi пераходзiў праезную частку па рэгулюемым пешаходным пераходзе на забараняльны сiгнал святлафора. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы ДТЗ. Усяго за суткi ў сталiцы выяўлена больш за 840 парушэнняў правiлаў дарожнага руху, затрымана 12 вадзiцеляў у нецвярозым стане, 14 — якiя не маюць права на кiраванне, спынена 106 парушэнняў хуткаснага рэжыму, 119 пешаходаў прыцягнутыя да адказнасцi за парушэнне правiлаў пераходу дарогi.

Шэсць аўтамабiляў пашкоджаныя ў вынiку аварыi, што адбылася ўвечары ў Брэсце. Вiноўнiкам ДТЗ стаў 29-гадовы вадзiцель BMW-525, якi груба парушыў правiлы дарожнага руху пры ажыццяўленнi абгону. Ён сутыкнуўся з Аudi А6, у вынiку чаго BMW вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе машына сутыкнулася яшчэ з чатырма прыпаркаванымi аўтамабiлямi. На шчасце, людзi не пацярпелi. Вiноўнiк аварыi, як высветлiлася, не так даўно быў пазбаўлены вадзiцельскiх правоў. Яму пагражае сур’ёзнае пакаранне.

Арганiзатары латарэi ў Фларыдзе вызначылi ў якасцi прыза за другое месца бясплатны бензiн да канца жыцця. За трэцяе месца паабяцаны бясплатны бензiн на год. Прыз можна ўзяць таксама грашыма. За другое месца ён складае 52 тыс. долараў. Паводле меркавання амерыканцаў, пажыццёвы бензiн нават больш выгадны, чым першы прыз. Па ацэнцы арганiзатараў латарэi, новы варыянт прыза аказаўся вельмi ўдалай iдэяй, паколькi латарэйныя бiлеты хутка раскупляюцца. Згодна з апытаннем, праведзеным напярэдаднi, 90 працэнтаў тых, хто рэгулярна ўдзельнiчае ў латарэях, назвалi самым жаданым прызам бясплатны бензiн, хоць у якасцi магчымага адказу прапаноўвалася i аплата гадавых iпатэчных плацяжоў за дом.

У Пецярбургу мужчыну задавіла раскладной канапай, якая складваецца, якую неспадзявана прывяла ў дзеянне яго жонка. За дзень да смерцi мужчына моцна выпiў, а на наступную ранiцу адмовiўся ўставаць з канапы. Памiж сужэнцамi завязалася сямейная сварка. Жонка, праходзячы мiма канапы, са злосцi пхнула яе нагой. Канапа склалася. Мужчына, якi ляжаў на ёй, памёр iмгненна: магутныя спружыны пераламалi яму хрыбетнiк i рэбры. Выратавальнiкi i мiлiцыянеры ўжо не змаглi яму дапамагчы. Вырашаецца пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы супраць жонкi. Поўны абзац

Жабрачка ў iндыйскiм горадзе Колката (былая Калькута) здала ў банк тры вядры манет, якiя яна накапiла за гады, калi жабравала на гарадскiх вулiцах. Супрацоўнiкi банка мяркуюць, што на падлiк 100 кiлаграмаў манет iм спатрэбiцца па меншай меры тры днi. Па самых сцiплых падлiках, зберажэннi 60-гадовай жабрачкi складаюць 20—30 тысяч рупiй. Жанчына асабiста назiрае за падлiкам у банку. Ідэя здаць "скарбы" ў банк належыць палiцэйскiм, якiх выклiкала жанчына пасля спробы мясцовай моладзi скрасцi яе вёдры.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жабрачка ў iндыйскiм горадзе Колката (былая Калькута) здала ў банк тры вядры манет, якiя яна накапiла за гады, калi жабравала на гарадскiх вулiцах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика