У Акадэміi кiравання пры Прэзiдэнце Беларусi будуць праведзены структурныя пераўтварэннi
У Акадэміi кiравання пры Прэзiдэнце Беларусi будуць праведзены структурныя пераўтварэннi
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 лiпеня прыняў з дакладам намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Папкова i рэктара Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Анатоля Маразевiча. На сустрэчы былi абмеркаваны пытаннi ўдасканалення дзейнасцi Акадэмii кiравання. У цэнтры ўвагi знаходзiлiся праблемы падрыхтоўкi кiраўнiцкiх кадраў. Як плануецца, у Акадэмii будуць праведзены структурныя пераўтварэннi з тым, каб яна стала вядучай ВНУ краiны па падрыхтоўцы кiраўнiкоў. Прэзiдэнт паставiў задачу ў самыя кароткiя тэрмiны прадставiць яму на разгляд усе неабходныя дакументы, накiраваныя на ўдасканаленне сiстэмы падрыхтоўкi кiраўнiцкiх кадраў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 лiпеня прыняў з дакладам намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Папкова |
|