Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 385
Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 385
Аб назначэннi У.У. Макея Кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Назначыць Макея Уладзiмiра Уладзiмiравiча Кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады памочнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Прысвоiць У.У. Макею вышэйшы клас дзяржаўнага служачага. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка. 15 лiпеня 2008 г., г. Мiнск. 15 лiпеня 2008 г., г. Мiнск. Макей Уладзiмiр УладзiмiравiчМакей Уладзiмiр Уладзiмiравiч нарадзiўся 5 жнiўня 1958 года ў Гродзенскай вобласцi. У 1980 годзе скончыў Мiнскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут замежных моў. У 1992—1993 гадах праходзiў навучанне ў Дыпламатычнай акадэмii МЗС Аўстрыi. Валодае нямецкай i англiйскай мовамi. З 1980 па 1992 гады знаходзiўся на службе ва Узброеных Сiлах СССР. Палкоўнiк запасу. У 1993—1995 гадах быў трэцiм сакратаром упраўлення iнфармацыi i гуманiтарнага супрацоўнiцтва, другiм сакратаром аддзела аналiзу i прагназавання, другiм сакратаром сакратарыята Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi. У 1995—1996 гадах працаваў намеснiкам начальнiка Службы дзяржаўнага пратакола Мiнiстэрства замежных спраў. З 1996 па 1999 гады — прадстаўнiк Беларусi пры Савеце Еўропы, Саветнiк Пасольства Беларусi ў Французскай Рэспублiцы, з 1999 па 2000 — начальнiк упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўнiцтва Мiнiстэрства замежных спраў. Да назначэння кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта з сакавiка 2000 года займаў пасаду памочнiка прэзiдэнта Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб назначэннi У.У. Макея Кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
|
|