Адкрытае акцыянернае таварыства "Слонiмскiя малочныя прадукты": праз бездакорную якасць да
Адкрытае акцыянернае таварыства "Слонiмскiя малочныя прадукты": праз бездакорную якасць да новых вышынь
Агульнавядома, што малако — адзiн з найважнейшых прадуктаў, у якiм утрымлiваецца
шмат карысных рэчываў i мiкраэлементаў. У гэтым прадукце ёсць тое, без чаго наўрад
цi можа iснаваць чалавечы арганiзм: бялкi, тлушчы, вугляводы, неарганiчныя солi,
вiтамiны. Лагiчна, што i прадпрыемствы, якiя займаюцца перапрацоўкай малака i
пастаўкай яго спажыўцу, адыгрываюць надзвычай важную ролю ў забеспячэннi кожнага
з нас неабходным асартыментам на аснове малочнай сыравiны. Ды i выраз пра "малочныя
рэкi" як нiшто iншае падкрэслiваюць заможнасць чалавека цi прадпрыемства, з’яўляючыся
ў нейкай ступенi меркай iх дабрабыту.
На Слонiмшчыне ўжо больш за чатыры дзесяткi гадоў "пагоду" на малочным рынку робiць ААТ "Слонiмскiя малочныя прадукты", прадукцыя якога цяпер вядомая ў многiх кутках нашай краiны i далёка за яе межамi. Зрэшты, на самым пачатку дзейнасцi прадпрыемства яно насiла надзвычай вузкую спецыялiзацыю, аб чым сведчыла афiцыйная назва "Завод сухога абястлушчанага малака". Натуральна, што такая накiраванасць спрыяла ўстаноўцы на заводзе адпаведнага абсталявання пад сушку. Праўда, з цягам часу стала зразумела, што вузкая спецыялiзацыя пры магчымым шырокiм выпуску натуральнамалочнай прадукцыi далёка не самым лепшым чынам адбiваецца на захаваннi i пашырэннi сваiх пазiцый на рынку. Як вынiк — яны былi проста страчаныя, што ў сваю чаргу абумовiла маральнае i фiзiчнае старэнне абсталявання — абаротных сродкаў на яго абнаўленне не хапала. Прадпрыемства стала перад выбарам: як найбольш эфектыўна скарыстаць малочную сыравiну, якой было ўдосталь. Адзiн з варыянтаў выжывання прадугледжваў нават далучэнне Слонiмскага завода сухога абястлушчанага малака да Ваўкавыскага малаказавода, якi ўжо меў гандлёвую марку "Беллакт" i без праблем "праглынуў" бы суседа. Аднак малочнаму камбiнату ўдалося застацца самастойнай, а галоўнае дзеяздольнай вытворчай адзiнкай у раёне. У многiм дзякуючы прыходу ў 2004 годзе цяперашняга кiраўнiка Аляксандра Буйчыка. Інiцыятыўнасць i разваротлiвасць новага дырэктара паспрыялi таму, што праз год прадпрыемства было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. Завод узяў курс на ўласнае развiццё, якое пачыналася з мадэрнiзацыi абсталявання i разнастайнасцi вырабаў на аснове малочнай сыравiны. Вынiкi атэстацыi расiйскай iнспекцыi дзяржветнагляду ў 2007 годзе пацвердзiлi магчымасць пастаўляць малочную прадукцыю Слонiмскага паходжання ў Расiйскую Федэрацыю. Зрэшты, ААТ "Слонiмскiя малочныя прадукты" — экспартаарыентаванае прадпрыемства. Львiная доля прадукцыi — сухое абястлушчанае малако, казеiн тэхнiчны, масла сметанковае, тварог (9-працэнтнай тлустасцi) накiроўваецца менавiта ў братнюю краiну. Праўда, "малочныя рэкi" са Слонiма працякаюць яшчэ ў Еўропу i некаторыя краiны Паўднёва-Ўсходняй Азii. Так, у Польшчу i Германiю робяцца пастаўкi казеiну тэхнiчнага, а сухое абястлушчанае малако экспартавалася ў Сiнгапур i Японiю. ААТ "Слонiмскiя малочныя прадукты" гэта: — малако пастэрызаванае намiнальным аб’ёмам 1 лiтр тлустасцю 1,5, 2,5, 3,3 працэнта; — масла сметанковае, сметанкова-раслiннае i шакаладнае; — кефiр i сываратка; — тварог, тваражок i крэмы; — вяршкi пастэрызаваныя; — сыр тварожны дэсертны; — напiтак кiсламалочны, бiфiтат, ёгурт з бiфiдабактэрыямi; — смятана традыцыйная 20 i 25 працэнтаў тлустасцi; — сыр "Прынёманскi", "Дыетычны", а таксама шэраг iншай малочнай натуральнай прадукцыi, якую аб’ядноўвае вытворчы слоган "Смачна i карысна".Сёння прадпрыемства вырабляе шырокi асартымент малочнай прадукцыi, прычым толькi з натуральнай экалагiчна чыстай сыравiны, без кансервантаў i iншых кампанентаў немалочнага паходжання. Важнай умовай па ўвасабленні ў жыццё планаў i задумак камбiната з’яўляецца высокi каэфiцыент карыснага дзеяння сельскай гаспадаркi слонiмскай сыравiннай зоны. А калi больш канкрэтна — высокiя паказчыкi па рэалiзацыi малака дзяржаве. Нягледзячы на тое, што колькасць пагалоўя дойнага статку за апошнi час зменшылася, сёлета за першае паўгоддзе сыравiны пастаўлена на 16 працэнтаў больш, чым летась. Гэтая прыбаўка дасягнута за кошт павелiчэння вытворчасцi малака ў Слонiмскiм раёне i яго таварнасцi, што дало магчымасць прадпрыемству павялiчыць выпуск таварнай прадукцыi на 17 працэнтаў i значна падняць прадукцыйнасць працы. Новым вырабам — дарогуНа прадпрыемстве маюць сур’ёзныя намеры па вытворчасцi чадэрных (паўцвёрдых) цi так званых балгарскiх i iтальянскiх сыроў з хуткiмi тэмпамi паспявання. Час паказвае, што гэтая прадукцыя запатрабавана i на ўнутраным, i на знешнiм рынках. Сёння адпрацоўваецца тэхналогiя вытворчасцi гэтых сыроў для перспектывы, каб потым мець вопыт вытворчасцi "вялiкага" сыру. Гэта будзе азначаць сур’ёзнае тэхнiчнае пераўзбраенне прадпрыемства. Справа ў тым, што Слонiмскi малочны камбiнат раз-пораз, асаблiва летам, у малочны сезон, адчувае на сабе недахоп уласных магутнасцяў па эфектыўнай перапрацоўцы сыравiны. Дагэтуль найбольш эфектыўным лiчылася вытворчасць сыру цвёрдага сычужнага. Праўда, сыравiну на давальнiцкiх умовах даводзiцца перапрацоўваць у суседзяў, напрыклад, на Шчучынскiм масласырзаводзе. У хуткiм часе сiтуацыя з дэфiцытам новага абсталявання павiнна быць выпраўлена. На прадпрыемстве пры актыўнай падтрымцы кiраўнiцтва Гродзенскага аблвыканкама будзе рэалiзоўвацца iнвестыцыйны праект "Тэхнiчнае пераўзбраенне ААТ "Слонiмскiя малочныя прадукты". Сутнасць гэтай праграмы — узвядзенне новага цэха па вытворчасцi цвёрдых сыроў накшталт "Расiйскага" цi "Галандскага" прадукцыйнасцю 10 тон у суткi. Важна адзначыць, што гэты iнвестыцыйны праект будзе рэалiзаваны ў рамках Дзяржаўнай праграмы развiцця малых гарадоў. Ужо праходзiць працэдура тэндара на пастаўку адпаведнага тэхналагiчнага абсталявання. Па папярэднiх падлiках, кошт iнвестыцыйнага праекта па мадэрнiзацыi вытворчасцi складзе 28 мiльярдаў рублёў. Крынiцамi фiнансавання стануць: банкаўскiя крэдыты, уласныя сродкi, а таксама магчымая дапамога з абласнога бюджэту. Экспарту — "зялёную вулiцу"На жаль, адзiн з нямногiх артыкулаў прамога прыбытку беларускiх прадпрыемстваў — экспартныя пастаўкi, у нашым выпадку з ААТ "Слонiмскiя малочныя прадукты", тармозяцца з-за таго, што арганiзаваны яны праз "Беларускую таварную бiржу". Часам складваецца парадаксальная сiтуацыя: прадпрыемству тэрмiнова трэба плацiць падаткi ў бюджэт, людзям выдаваць зарплату, пакрываць iншыя вытворчыя расходы. Для гэтага ёсць неабходная прадукцыя i патэнцыяльны пакупнiк-замежнiк, якi гатовы разлiчыцца з камбiнатам у сцiслыя тэрмiны i ў цвёрдай валюце. Праўда, прадпрыемства самастойна не можа рэалiзаваць свой тавар, якi мае абмежаваныя тэрмiны захоўвання, а павiнна выходзiць з адпаведнай экспартнай прапановай на бiржу. Адпаведна, так павiнны рабiць i калегi-малочнiкi. Добра, калi прапановы беларускiх вытворцаў малочнай прадукцыi супадуць з попытам, напрыклад, расiйскiх пакупнiкоў i цэнавыя пазiцыi задаволяць абодва бакi. А калi не... Прадукцыя можа сапсавацца, пры гэтым адказнасць за нелiквiд павiнен несцi кiраўнiк прадпрыемства... Мiж тым тут спадзяюцца, што гэтыя вытворчыя парадоксы носяць часовы характар i ў блiжэйшай перспектыве будзе строга дзейнiчаць рынкавы прынцып адносiнаў. Тэхнiчнае перааснашчэнне адбывалася на 75 працэнтаў за кошт ўласных крынiц i 25 працэнтаў — за кошт прыцягнення банкаўскiх крэдытаў. На сёння на прадпрыемстве ўстаноўлена амаль паўсюдна iмпартнае абсталяванне, што дазваляе стабiльна працаваць i выпускаць прадукцыю, якая карыстаецца ўстойлiвым попытам як на ўнутраным рынку, так i на знешнiм. У сённяшнiх планах камбiната — рост таварнай прадукцыi на 15 працэнтаў, тавараў народнага спажывання — на 13 працэнтаў, а таксама правядзенне неабходных мерапрыемстваў па энергазберажэннi. Запрашаем да супрацоўнiцтва!Нашы рэквiзiты: 231800, Рэспублiка Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Слонiм, вул. Пушкiна, 129. Тэл/факс: 8 (0152) 2 53 58 аддзел збыту: 8 (01562) 2 31 58; 2 13 58УНП 500041312 Матэрыялы падрыхтавалі Уладзімір ЗДАНОВІЧ. Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА і з архіва прадпрыемства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У многiм дзякуючы прыходу ў 2004 годзе цяперашняга кiраўнiка Аляксандра Буйчыка. Інiцыятыўнасць i разваротлiвасць новага дырэктара паспрыялi таму, што |
|