Унітарнае даччынае прадпрыемства "Слонiмскi вiнаробны завод": упэўненымi крокамi да якасна
Унітарнае даччынае прадпрыемства "Слонiмскi вiнаробны завод": упэўненымi крокамi да якаснай прадукцыi
УДП "Слонiмскi вiнаробны завод" — гэта адно з вядучых прадпрыемстваў канцэрна "Белдзяржхарчпрам" — выпускае каля 30 найменняў разнастайнай прадукцыi. У склад прадпрыемства ўваходзяць таксама Айцоўскi спiртзавод (Бераставiцкi раён), воцатная вытворчасць, а таксама 2 магазiны — "Спадарожнiк" i "Бутэрбродная" ў Слонiме i рэгiянальны аптовы склад у Гродне. Слонiмскi вiнаробны завод за сваю 60-гадовую гiсторыю заслужыў iмiдж добрасумленнага вытворцы якаснай прадукцыi на аснове садавiнавай, а пазней, i вiнаграднай сыравiны. З мясцовых дароў прыроды, якiя складаюць iльвiную долю асартыментнага раду, можна выдзелiць яблыкi, парэчкi, вiшнi, агрэст, клубнiцы, малiну, рабiну, чарнiцы, журавiны, чарнаплодную рабiну. Менавiта камбiнацыя гэтых iнгрэдыентаў i вызначае ў канчатковым вынiку колер, смак i непаўторны букет пладова-ягаднай прадукцыi. Сакрэт поспехуСакрэт поспеху прадпрыемства, лiчыць яго кiраўнiк Мiхаiл Акулiк, просты — якасць. Барацьба за яе пачынаецца ўжо падчас нарыхтоўкi сыравiны. Пэўна, што гарантыяй канечнай якаснай прадукцыi з’яўляецца высокая тэхнiчная аснашчанасць завода i прафесiяналiзм яго работнiкаў. Будучыня — за вінаграднай сыравінайЗ мая 2007 года на заво-дзе быў наладжаны разлiў прадукцыi на аснове вiнаграднай сыравiны, якая пастаўляецца з Малдовы i Румынii, а ў блiжэйшай перспектыве мяркуюцца пастаўкi з Балгарыi i Італii. Трэба адзначыць, што адбор вiнаматэрыялаў на завод дастаткова жорсткi: у дэгустацыйнай камiсii працуе 9 чалавек, з якiх 4 — дэгустатары мiжнароднага класа. Яны прайшлi навучанне ва Ўкраiнскiм мiжнародным iнстытуце "Магарач". Плануецца пастаяннае пашырэнне асартыменту на аснове вiнаграднай сыравiны. Нядаўна на этыкетках вiнаграднай прадукцыi з’явiлася новая гандлёвая марка прадпрыемства — "ВiнСент" з вiнаграднай гронкай. Гэты брэнд з’явiўся ў вынiку праведзенага конкурсу сярод былых работнiкаў прадпрыемства i жыхароў г. Слонiма. Гэта iтальянскае iмя i азначае "ўладальнiк перамогi". Мяркуецца, што ўся далейшая вiнаградная прадукцыя будзе выпускацца пад указанай гандлёвай маркай. Нас ведаюцьУ Слонiме ўмеюць рабiць прадукцыю вельмi высокай якасцi, што пацвярджаецца разнастайнымi ўзнагародамi многiх мiжнародных конкурсаў ў Маскве, Ялце, Сочы, Мiнску. Вось i нядаўна прадукцыя прадпрыемства вызначылася на 11-й Мiжнароднай дэгустацыi "Вiны-2008", па вынiках якога два вiды прадукцыi на вiнаграднай i пладова-ягаднай аснове атрымалi сярэбраныя медалi. Воцат — натуральны прадуктУ сакавiку 2005 года УДП "Слонiмскi вiнаробны завод" перададзены ўчастак па вытворчасцi воцату спiртавога. Ужо ў 2007 годзе прадпрыемства стала здзяйсняць разлiў воцату для насельнiцтва. Паводле сцвярджэння спецыялiстаў завода, спiртавы харчовы воцат з’яўляецца натуральным, бо ён вырабляецца бiялагiчным шляхам — акiсленне воцатна-кiслых бактэрый воднага раствору спiрту вышэйшай ачысткi. Таму натуральны воцат Слонiмскай вытворчасцi — бясшкодны для здароўя чалавека прадукт. На прадпрыемстве пры вытворчасці прадукцыі выкарыстоўваецца толькі высакаякасная мясцовая сыравіна: яблыкі, парэчкі, агрэст, маліна, чарніцы, чарнаплодная рабіна, журавіны, клубніцы. Нашы рэквiзiты:УДП "Слонiмскi вiнаробны завод". Рэспублiка Беларусь, Гродзенская вобласць, 231800, г. Слонiм, вул. Камунiстычная, 19. Тэл./факс: 8 (01562) 2 11 57 аддзел маркетынгу i збыту: 8 (01562) 2 15 65 е:mаil vinzаvоd slоn@mаil.ru УНП 500041379 Матэрыялы падрыхтавалі Уладзімір ЗДАНОВІЧ. Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА і з архіва прадпрыемства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
УДП "Слонiмскi вiнаробны завод" — гэта адно з вядучых прадпрыемстваў канцэрна "Белдзяржхарчпрам" — выпускае каля 30 найменняў разн
|
|