Бульба: чакаецца добры ўраджай
Бульба: чакаецца добры ўраджай
На сёння, зыходзячы з аператыўнай інфармацыi абласных доследных станцый, можна меркаваць, што сярэдняя ўраджайнасць бульбы ў грамадскiм сектары чакаецца на ўзроўнi 250 цэнтнераў з гектара супраць леташнiх каля 190 цэнтнераў, паведамiлi журналiсту "Звязды" ў Навукова-практычным цэнтры НАН па бульбаводстве i плодаагароднiцтве. Адпаведна, планавую лiчбу адносна ўсяго будучага ўраджаю "другога хлеба" (i па грамадскiм, i па прыватным сектары) у 8,3 мiльёна тон спецыялiсты называюць цалкам выканальнай. Прынамсi, цяперашнiя ўмовы надвор’я спрыяюць: па сярэдняпозняй i позняй групе (на плошчах з гатункамi ранняй i сярэдняранняй групы бульбоўнiк ужо скошаны) iдзе прыбаўка ўраджаю каля 10—12 тон на гектар. Праўда, раяць спецыялiсты, дзе ёсць перадумовы, трэба правесцi апрацоўку бульбы ад фiтафтарозу. — Для будучага ўраджаю аднолькава небяспечнымi зараз могуць быць як залiўныя дажджы, так i тэмпература паветра звыш 30° С, пры якой прырост клубняў спыняецца, адпаведна, няма назапашвання ўраджаю, — паведамiлi рэдакцыi. — У такiх умовах самi раслiны змагаюцца, каб захаваць бульбоўнiк. Уборку аптымальна праводзiць пры тэмпературы паветра да 15—18 °С. У насенняводчых гаспадарках яе сёлета плануецца распачаць у традыцыйныя тэрмiны — у трэцяй дэкадзе жнiўня, а да масавай прыступiць у першай дэкадзе верасня. Завяршыць жа ўборку пажадана да канца верасня, пакуль тэмпература паветра не знiзiлася да плюс 7—8 °С. Дарэчы, у грамадскiм сектары сёлета плошчы пад бульбу былi павялiчаны да 48 тысяч гектараў супраць 44 тысяч летась. Калi гаварыць пра прыватнiкаў, дык зараз гаспадарам тых участкаў, дзе ад 30 да 50 працэнтаў бульбоўнiку ўжо заражана фiтафторай, лепш яго скасiць i прыбраць, каб не было перазаражэння. На iншых пры неабходнасцi можна правесцi апрацоўку ад хваробы, бо прырост ураджаю будзе працягвацца да канца месяца. Пра канчатковыя цэны на бульбу сёлетняга ўраджаю гаварыць пакуль заўчасна. З iншага боку, варта адзначыць, што за апошнiя два тыднi яны iстотна знiзiлiся i зараз на аптовых рынках рознiчная цана складае ад 600 да 800 рублёў за кiлаграм. Каля 1 тысячы рублёў каштуе адборная, як кажуць, адна ў адну, бульба. На сёння кошт рэалiзацыi для гаспадарак-здатчыкаў, як заўважылi спецыялiсты, складае 400—450 рублёў за кiлаграм. Дарэчы, летась рэкамендаваная Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi i харчавання закупачная цана на харчовую бульбу была якраз на ўзроўнi 450 рублёў. Аднак канчатковыя лiчбы сёлета сфармiруюцца крыху пазней. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сёння, зыходзячы з аператыўнай інфармацыi абласных доследных станцый, можна меркаваць, што сярэдняя ўраджайнасць бульбы ў грамадскiм сектары чакаец |
|