21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мёд

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мёд

"Калі хочаш захаваць маладосць — ужывай мёд" — так гаварылi нашы продкi. Каштоўныя якасцi мёду чалавецтва спазнала яшчэ ў далёкiя часы сiвой мiнуўшчыны. Гэта крынiца сiлаў i здароўя, якая ўтрымлiвае ў сваiм складзе больш за 100 рэчываў, жыццёва важных для арганiзма чалавека. Спачатку мёд збiралi з вулляў дзiкiх пчол, а спазнаўшы яго якасць i карыснасць, людзi прыйшлi да думкi iх прыручыць. Паступова чалавек авалодаў майстэрствам бортнiцтва, а асноўны прадукт жыццядзейнасцi пчол заняў пачэснае месца ў рацыёне славян. 

Тое, што нашы продкi выкарыстоўвалi мёд у абрадах i рытуалах каляндарнага i сямейна-радавога цыклаў, надзялiла яго пэўнай ступенню сакральнасцi, магiчнай сiлай. У легендах i паданнях мёд сiмвалiзаваў крынiцу мудрасцi i даўгалецця, яго назвалi "ежай багоў" i верылi, што менавiта ён дапамагаў жыхарам Нябёсаў быць бессмяротнымi i захоўваць вечную маладосць. У бiблейскiх паданнях у краiне, дзе жыў Маiсей, цяклi малако i мёд. Невыпадкова Боскае слова параўноўвалi з мёдам i казалi, што яно "саладзейшае за мёд". Акрамя таго, мёд здавён стаў сiмвалам "салодкасцi", дабрабыту, высокага ўзроўню жыцця чалавека. І калi чалавек мог дазволiць сабе выкарыстоўваць у сваёй ежы мёд, значыць, жыццё iдзе добра, поўнае радасцяў i задавальнення.

* Мёд даволi часта выкарыстоўвалi на вяселлi. Яшчэ ў Сярэднявеччы, калi расчэсвалi маладым валасы, iх абавязкова мазалi мёдам. На вяселлi маладым крычалi "горка", але пры гэтым iх вусны мазалi мёдам. Яшчэ i сёння ў паўднёвых раёнах Беларусi на парозе хаты маладых пасля вянца сустракаюць з хлебам-соллю i абавязкова з мёдам, каб жыццё было салодкiм.

* Цiкава, але час пасля вяселля таксама называлi i называюць "мядовым" месяцам. Можа быць, таму, што гэта самы "салодкi" месяц у сямейным жыццi, а можа, таму, што мёд збiраюць вялiкiя працаўнiцы — пчолы. Магчыма, фiласофiя нашых продкаў была ў тым, каб гэты першы месяц быў галоўным у вялiкiм сямейным жыццi: маладыя павiнны былi шмат папрацаваць, каб пабудаваць адносiны памiж сабой, роднымi i сваякамi, зусiм не горш, як тыя пчолы, каб "сямейнага мёду" хапiла на доўгiя гады.

* Практычна на ўсiх святах ужывалi "медавуху" — мёд, разведзены на вадзе.

Мёд выкарыстоўвалi i за жалобным сталом. У вадзе разводзiлi мёд i клалi туды невялiкiя кавалачкi булкi. Гэтая рытуальная ежа, з якой распачыналася жалобная вячэра, насiла назву "сыта", цi "канун". Прычым першым звычайна яе браў самы сталы чалавек, i ён павiнен быў першую лыжку вылiць на стол. Такiя дзеяннi прадказвалi (праграмавалi) "салодкае" жыццё памерламу на "тым" свеце.

* У народнай медыцыне мёд выкарыстоўвалi пры лячэннi захворванняў страўнiка, печанi, гнойных ран, як сродак гарачкапанiжальны i добры ад цяжкага кашлю.

У час моцнага кашлю на працягу дня пiць тройчы па шклянцы гарачага малака, у якое дадаць адну чайную лыжку мёду.

Пры ангiне паласкаць горла такiм настоем: 50 г пропалiсу залiць 0,5 л гарэлкi, настойваць 7 дзён у цёплым цёмным месцы, працадзiць. Пасля гэтага ў палову шклянкi вады дадаваць палову чайнай лыжкi настою i паласкаць горла.

Пры атручэннi: адну сталовую лыжку мёду развесцi ў шклянцы гарачага малака i хутка выпiць за раз.

Пры моцным насмарку раiлi на працягу дня жаваць мядовыя соты.

Пры зубным болi неабходна пакласцi на хворы зуб кавалачак пропалiсу.

* У адным старажытным медыцынскiм трактаце было напiсана: "Мёд аздараўляе ўсе ўнутраныя органы, падтрымлiвае моц арганiзма, памяншае гарачку. Доўгатэрмiновае яго ўжыванне ўзмацняе волю, надае лёгкасць целу, захоўвае маладосць, працягвае гады жыцця".

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Калі хочаш захаваць маладосць — ужывай мёд" — так гаварылi нашы продкi. Каштоўныя якасцi мёду чалавецтва спазнала яшчэ ў далёкiя часы сiвой
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика