Небяспека на вадзе — скутар і лiлеi
Небяспека на вадзе — скутар і лiлеi
На Чыгiрынскiм вадасховiшчы сутыкнулiся водны матацыкл i рыбацкая лодка. 11 жнiўня ўвечары 38-гадовая магiляўчанка каталася на водным скутары. Паблiзу вёскi Чачэвiчы яна наехала на лодку 41-гадовага бабруйчанiна, якi лавiў рыбу, а пры сутыкненнi выпаў з лодкi i патануў. За дзень да гэтага трагiчнага здарэння ў Клiмавiцкiм раёне патануў мужчына, якi вырашыў парадаваць знаёмую жанчыну вадзянымi лiлеямi. 46-гадовы рабочы адной з сельскiх гаспадарак раёна адпачываў у нядзелю на беразе сажалкi паблiзу вёскi Папехiнка. Ён паплыў па лiлеi, але заблытаўся ў водарасцях. Добры душэўны парыў каштаваў мужчыну жыцця. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Чыгiрынскiм вадасховiшчы сутыкнулiся водны матацыкл i рыбацкая лодка. 11 жнiўня ўвечары 38-гадовая магiляўчанка каталася на водным скутары. Паблiзу |
|