Iнвалiд, якi не можа хадзiць, застрэлiў з абрэза беспрацоўнага
Iнвалiд, якi не можа хадзiць, застрэлiў з абрэза беспрацоўнага
Ну і ну! 45-гадовы iнвалiд І групы, якi не можа хадзiць, застрэлiў з абрэза незарэгiстраванага паляўнiчага ружжа 16-га калiбру 50-гадовага беспрацоўнага. Трагедыя адбылася ў Вiцебскiм раёне апоўначы ў доме загiнулага. Пасварылiся i... Беспрацоўны забiў iнвалiда У Лепельскiм раёне 39-гадовы беспрацоўны цяжка пабiў 50-гадовага iнвалiда ІІ групы. Выпiвалi днём дома ў апошняга. Пасварылiся. Госць пачаў бiць. Iнвалiда адвезлi на машыне хуткай дапамогі ў бальнiцу. Там ён памёр у рэанiмацыйным аддзяленнi. Аляксандр ПУКШАНСКI. Рэўнасць цi нешта iншае? Калi ў пад’ездзе аднаго з дамоў Новай Мiльчы Гомельскага раёна быў знойдзены труп 26-гадовай дзяўчыны, у работнiкаў праваахоўных органаў пераважалi падазрэннi ў тым, што гэта — работа хлопца, якi праводзiў яе дадому (раней ён, мiж тым, меў адпаведны "тэрмiн"). Так яно потым i аказалася. Хлопец спрабаваў заляцацца да яе, пэўна, нечага дабiваючыся. Узнiкла сварка, i хулiган нанёс дзяўчыне такiя ўдары ў жывот, што разарвалася печань, як гэта потым устанавiла судова-медыцынская экспертыза. Забойца арыштаваны. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Паранiўся "фартунай" Брыгадай хуткай дапамогi са шматлiкiмi раненнямi шпiталiзаваны вiцебскi 53-гадовы беспрацоўны. Ён днём падчас рамонту ў сваёй кватэры цяжка паранiўся — працаваў са шлiфавальным прыстасаваннем "фартуна". Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
45-гадовы iнвалiд І групы, якi не можа хадзiць, застрэлiў з абрэза незарэгiстраванага паляўнiчага ружжа 16-га калiбру 50-гадовага беспрацоўнага. Траге |
|