Службы грамадзянскай абароны ствараюцца ў Беларусі
Службы грамадзянскай абароны ствараюцца ў Беларусі
Службы грамадзянскай абароны будуць створаны ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў № 1151 ад 12 жнiўня, паведамiлi БЕЛТА ў Апараце Саўмiна. Дакументам прадугледжваецца стварыць рэспублiканскую медыцынскую службу ГА, пажарную аварыйна-выратавальную, iнжынерна-тэхнiчную, камунальна-тэхнiчную службы, службы забеспячэння гаруча-змазачнымi матэрыяламi, аховы грамадскага парадку, аховы сельскагаспадарчых жывёл i раслiн, перадачы i распаўсюджвання iнфармацыi, сувязi, гандлю i харчавання, транспартнага забеспячэння, энергазабеспячэння. На медыцынскую службу ўскладаецца задача арганiзацыi i кантролю за санiтарна-эпiдэмiчнай абстаноўкай, правядзення санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў, комплексу лячэбна-эвакуацыйных мерапрыемстваў; на рэспублiканскую пажарную аварыйна-выратавальную службу ГА — арганiзацыi i правядзення аварыйна-выратавальных i iншых неадкладных работ, накiраваных на забеспячэнне пажарнай бяспекi населеных пунктаў i арганiзацый, лакалiзацыi i тушэння пажараў. Інжынерна-тэхнiчная служба будзе аднаўляць i рамантаваць будынкi i збудаваннi iнжынернай iнфраструктуры (дэмантаж i абрушванне аварыйных будынкаў), арганiзоўваць будаўнiцтва хуткаўзводзiмых сховiшчаў i аднаўленне разбураных ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны. На рэспублiканскую службу грамадзянскай абароны аховы грамадскага парадку ўскладзена задача забеспячэння парадку ў раёнах надзвычайных сiтуацый i на маршрутах эвакуацыi, а таксама аховы аб’ектаў, якiя забяспечваюць устойлiвае функцыянаванне эканомiкi, матэрыяльных i гiсторыка-культурных каштоўнасцяў у iнтарэсах грамадзянскай абароны. Мясцовым выканаўчым i распарадчым органам даручана ў шасцiмесячны тэрмiн па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях зацвердзiць пералiкi адпаведных службаў грамадзянскай абароны, а таксама забяспечыць стварэнне такiх службаў у абласцях, гарадах, раёнах i ў арганiзацыях, што падлягаюць пераводу на работу ва ўмовах ваеннага часу на адпаведнай тэрыторыi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Службы грамадзянскай абароны будуць створаны ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў № 1151 ад 12 жнiўня, паведамiлi БЕЛТА ў Апараце Саўмiна. |
|