Аўстрыйскім урачам забаранiлi насiць шлёпанцы
Аўстрыйскім урачам забаранiлi насiць шлёпанцы
Упраўленне медыцынскiх устаноў Вены забаранiла ўрачам з’яўляцца на працоўным месцы ў пластыкавых шлёпанцах-"кроксах". На думку аўстрыйскiх спецыялiстаў, выклiканыя шлёпанцамi разрады статычнай электрычнасцi могуць справакаваць паломкi бальнiчнага абсталявання i стварыць пагрозу для жыцця пацыентаў. Забарона на модны пластыкавы абутак ужо дзейнiчае ў найбуйнейшай медыцынскай установе Вены — клiнiцы SMZ Оst. Супрацоўнiкам клiнiкi нельга з’яўляцца ў шлапаках у аперацыйных, а таксама ў аддзяленнi траўматалогii. Кiраўнiк аўстрыйскага аддзялення вытворцы моднага абутку Сrосs Іnс Эрнст Вiдман назваў iнiцыятыву аўстрыйскiх медыкаў вар’яцкай. "Я нi разу не чуў нi аб адным iнцыдэнце з "кроксамi" ў бальнiцах", — падкрэслiў ён. Летась аналагiчная забарона на "кроксы" была ўведзеная ў медыцынскiх установах Швецыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне медыцынскiх устаноў Вены забаранiла ўрачам з’яўляцца на працоўным месцы ў пластыкавых шлёпанцах-"кроксах". На думку аўстрыйскiх с |
|