21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Бераг левы, бераг правы... Мы чакаем пераправы"

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Бераг левы, бераг правы... Мы чакаем пераправы"

Заходняя Дзвіна звязвае водным поясам два раёны Вiцебскай вобласцi — Верхнядзвiнскi i Мiёрскi. Уздоўж аднаго берага цягнецца вёска Луначарскае, уздоўж другога — самы маленькi горад Беларусi — Дзiсна. Падтрымлiваць зносiны людзям з розных берагоў дапамагае "карабель без ветразяў" — паром. За пяць хвiлiн i зусiм бясплатна паромшчыкi дастаўляюць сваiх пасажыраў на супрацьлеглы бераг...

На вулiцы вельмi душна. Але калi мы з мэрам Дзiсны Вольгай Мароз падышлi да вады, то адразу ж дыхаць стала лягчэй. І вокам не паспелi мiргнуць, як рачное судна падхапiла новых пасажыраў i плаўна пачало наблiжацца ў наш бок.

Ахвотнiкаў жа ехаць, якiя чакалi паром ля берага разам з намi, было нямала. Дарослыя, дзецi, пешшу, на машынах, на веласiпедах...

— Усё добра, толькi вось альтанкi не хапае, — уздыхае бабуля, якая прыехала з суседняга раёна ў Дзiсну ў палiклiнiку. — Душна, няма дзе схавацца людзям ад суровага сонца. Здаецца, каб было дзе прысесцi, дык з радасцю. А то пакуль датупала з горада, стамiлася. Ледзьве ногi валаку, а тут яшчэ трэба стаяць, пакуль транспарт прыплыве.

— Не толькi ад сонца схавацца, але i дождж перачакаць няма дзе, — падтрымлiвае яе жанчына, якая стаіць непадалёк. — Не заўсёды ж парасон з сабой носiш...

Паром прычалiў. Загула тэхнiка, пакiдаючы паром. Людзi сышлi на зямлю. Наступны рэйс праз 30 хвiлiн, таму жанчыны засталiся чакаць, а я паднялася на паром, дзе мяне гасцiнна сустрэлi яго гаспадары: старэйшы матарыст Вiктар Пяткоў, матарыст Станiслаў Мышко i матрос па паромнай пераправе Уладзiмiр Семянюра.

— Як плацяць? Цi хапае? — цiкаўлюся.

— Не скардзiмся. Зарабляем нямнога-нямала, каля 400 тысяч рублёў. У мясцовых гаспадарках зарабляюць i таго менш. Таму ў вёсках людзей становiцца з кожным годам усё менш. Моладзь з’язджае, не хоча тут заставацца.

— А вы ж не з’ехалi? — цiкаўлюся ва Уладзiмiра, якому, па выгляду, не больш за 25 гадоў.

— Я проста люблю Дзвiну, паром. Бацька мой працаваў паромшчыкам, дзядзька. Усё дзяцiнства прайшло тут.

Працоўны дзень паромшчыкаў пачынаецца з 7 гадзiн ранiцы.

— Перавозiм людзей з аднаго берага на другi па раскладзе. А вось машыны хуткай дапамогi, мiлiцыi, пажарных пераплаўляем праз Дзвiну ў любы час сутак. Здараецца, што ламаецца паром. Але самае складанае ў нашай працы не паломкi, а работа з людзьмi. Бо ўсiм нiколi не дагодзiш. Некаторыя прыходзяць да берага i патрабуюць: "Паехалi раней!" Добра, адказваю, але што ты сам скажаш, калi прыйдзеш у час, а паром ужо паплыў без цябе. Адным словам, прызвычайваюцца людзi да таго, што мы ходзiм па графiку, з цяжкасцю.

— Безумоўна, усе мы людзi: часта здараецца, што чалавеку вельмi неабходна перабрацца на той бок ракi, спазняецца на рэйсавы аўтобус цi жонка вось-вось нарадзiць павiнна. Як не дапаможаш? Перавозiм. Акрамя таго, у Дзiсне па нядзелях ладзяцца "свiнныя" кiрмашы, якiя працуюць з пяцi да сямi гадзiн ранiцы. Як людзям з суседняга раёна набыць сабе парсючка? Ёсць два варыянты: можна даехаць да Дзiсны праз Полацк цi Верхнядзвiнск. Але 40 кiламетраў толькi ў адзiн бок, згадзiцеся, немаленькая адлегласць, тым больш, калi няма свайго аўтамабiля. Пастаянныя пасажыры ўжо ведаюць нумар мабiльнага тэлефона кожнага паромшчыка, i калi ўзнiкае неабходнасць, выклiкаюць на дапамогу. Так што працуем мы i днём i ноччу.

— А якая пад’ёмнасць у вашай "машыны"?

— Дзiсненскi паром можа пераправiць з аднаго берага на другi ажно 12 легкавых аўтамабiляў.

Акрамя машын i людзей пасажырамi судна бываюць i жывёлы.

— Пастаянна катаюцца па Дзвiне каты, сабакi. Не раз перавозiлi коней, кароў. Але тут да гаспадароў свойскай жывёлы адно патрабаванне: абавязкова мець з сабой венiк, шуфель i вядро. Здараецца, што забываюцца ўзяць. I ў гэтай сiтуацыi мы прыходзiм на дапамогу — арандуем уласны iнвентар. Засмечваць сродак пераправы шалупiннем ад семачак маюць моду i студэнты, якiх мы ў пятнiцу вечарам дастаўляем дадому (недалёка ад горада знаходзiцца Боркавiцкае вучылiшча). Не выпускаем, пакуль не прыбяруць.

Зiмой паром адпачывае — стаiць на захаваннi. Людзi ж самi пракладваюць снежную дарогу па рацэ. Але апошнiм часам еўрапейскiя зiмы прымушаюць запасацца лодкамi.

— Вунь, бачыце, на тэрыторыi Верхнядзвiнскага раёна ля берага знаходзiцца Луначарскi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат для састарэлых i iнвалiдаў. Я там працую, а разам са мной яшчэ амаль сто чалавек, якiя жывуць на супрацьлеглым баку ракi, — расказвае адзiн з пасажыраў парома. — Вось кiраўнiцтва ўстановы i было вымушана купiць лодку, на якой мы тады, калi паром "сыходзiць у сезонны адпачынак", дабiраемся на работу. Але i зiмой бывае такое, што па лёдзе немагчыма нi прайсцi, нi праплысцi на лодцы, i льдзiны перашкаджаюць. Вось i даводзiцца намотваць кiламетры праз Полацк. Туды i назад — прыкладна 70 кiламетраў набiраецца. Шмат не наездзiшся. Радуе, што падыходзiць да канца будаўнiцтва моста ва Узмёнах (вёска, якая знаходзiцца на тэрыторыi Мiёрскага раёна). Новы мост, думаю, зблiзiць раёны.

— Нядрэнна было б, каб i ў нас тут мост узвялi, — гаворыць на развiтанне заядлая ягаднiца i грыбнiца Алiна Аляксандраўна, спускаючыся са сваiм веласiпедам на зямлю. — Бо зiмой паром не ходзiць, а бывае i ў снег можна правалiцца i ў вадзе акунуцца, пакуль па тонкiм лёдзе ад берага да берага дойдзеш.

Надзея ДРЫЛА, фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заходняя Дзвіна звязвае водным поясам два раёны Вiцебскай вобласцi — Верхнядзвiнскi i Мiёрскi. Уздоўж аднаго берага цягнецца вёска Луначарскае, уздоўж
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика