ДТЗ з удзелам дзяцей быць не павiнна!
ДТЗ з удзелам дзяцей быць не павiнна!
Прамая лінiя Сёння каля паловы ДТЗ адбываецца па вiне самiх пешаходаў. Але калi дарослыя свядома iдуць на парушэнне правiлаў дарожнага руху, то дзецi робяць гэта, напэўна, з-за адсутнасцi вопыту. Пiк ДТЗ з удзелам дзяцей прыходзiцца на канец жнiўня—пачатак верасня. Менавiта ў гэты час у школах пачынаецца новы навучальны год. Часцей за ўсё аварыi бываюць па вiне самiх дзяцей, яны парушаюць правiлы дарожнага руху. Але ёсць i iншая статыстыка: дзесьцi ў палове трагiчных выпадкаў дзецi былi проста пасажырамi транспартных сродкаў, яны сталi ахвярамi няўмелых дзеянняў дарослых. Як засцерагчы дзяцей ад здарэнняў на дарогах? Цi iснуюць нейкiя кардынальныя спосабы знiжэння ДТЗ з удзелам няпоўнагадовых? Што рабiць бацькам, каб iх дзецi не трапiлi ў падобную сiтуацыю? На гэтыя i iншыя пытаннi на традыцыйнай "прамой лiнii" Беларускага радыё адказала начальнiк аддзялення агiтацыi i прапаганды сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi, маёр мiлiцыi Жанна Трайно. Як заўсёды, вёў праграму ў прамым эфiры радыёжурналiст Максiм Углянiца. На гэты раз яму дапамагаў карэспандэнт "Звязды" Сяргей Дзевятоўскi. — Жанна, колькi сёлета ДТЗ з удзелам дзяцей адбылося? Цi вядзецца наогул падобная статыстыка? — За сем месяцаў гэтага года ў Мiнску адбылося 65 здарэнняў з удзелам дзяцей. На жаль, двое дзяцей загiнулi, а яшчэ 64 атрымалi раненнi. Для параўнання, летась за гэты ж прамежак часу ў ДТЗ загiнула адно дзiця. А вось колькасць параненых дзяцей скарацiлася. Нягледзячы на тое, што лiчбы гавораць аб нейкай станоўчай тэндэнцыi, нас такая сiтуацыя не радуе. Праца па прафiлактыцы дзiцячага траўматызму ў выпадках ДТЗ вядзецца незалежна ад часу года. — Цi праўда, што ў апошнi час колькасць здарэнняў павялiчваецца, а вось колькасць загiнулых дзяцей у ДТЗ памяншаецца? Гэта адпавядае рэчаiснасцi? Або з году ў год сiтуацыя мяняецца? — У Мiнску знiжэнне агульнай аварыйнасцi па ўсiх паказчыках. Знiжаецца колькасць самiх здарэнняў, а таксама загiнулых i параненых людзей. Праўда, сёлета загiнула два дзiцяцi ў вынiку ДТЗ. Гэта вельмi сумная статыстыка. Тут шмат фактараў i прычын. Думаю, што следства ўжо назвала вiнаватых у гэтых здарэннях. Сталiчная ж Дзяржаўтаiнспекцыя ў сваю чаргу робiць усё магчымае для таго, каб прадухiляць няшчасныя выпадкi на дарогах. — А цi вядзецца статыстыка ўлiку ДТЗ, у якiх вiнаватыя самi дзецi? — У Мiнску, можна сказаць, мы ўжо навучылi дзяцей правiлам паводзiнаў на дарогах. Хутчэй за ўсё, менавiта таму большасць здарэнняў на дарогах адбываецца па вiне дарослых. Сёлета ў сталiцы склалася такая сiтуацыя, што з 65 ДТЗ, у якiх удзельнiчалi дзецi, 43 дзiцяцi пацярпела ў якасцi пешаходаў, 16 — як пасажыры i два — як веласiпедысты. Зразумела, што дзецi-пасажыры пацярпелi не па сваёй вiне. Часцей за ўсё падобныя здарэннi адбываюцца з-за таго, што вадзiцелi парушалi правiлы перавозкi дзяцей, не выкарыстоўвалi аўтамабiльныя дзiцячыя крэслы. Нядаўна сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя праводзiла акцыю "Дзецi-пасажыры" для прапаганды выкарыстання дзiцячых аўтамабiльных крэслаў. У Еўропе, у Расii выкарыстанне падобных крэслаў абавязковае, мы ж пакуль што можам толькi рэкамендаваць iх. — Жанна, у якiх месцах часцей за ўсё адбываюцца здарэннi на дарогах з удзелам дзяцей? Цi ёсць наогул нейкая спецыфiка падобных ДТЗ у сталiцы? — Большасць здарэнняў адбываецца на пешаходных пераходах. Дзецi ўжо ведаюць, дзе трэба пераходзiць дарогу. Менавiта вадзiцелi часцей за ўсё вiнаватыя ў здарэннях з удзелам дзяцей. Гэта адбываецца з-за элементарных парушэнняў правiлаў дарожнага руху. У вынiку здараюцца наезды на пешаходаў, часта на дзяцей. — Якiмi павiнны быць паводзiны вадзiцеляў, якiя вязуць у аўтамабiлi дзяцей? — Абавязкова неабходна выкарыстоўваць рамянi бяспекi або дзiцячыя аўтамабiльныя крэслы. Калi вадзiцель знаходзiцца за рулём i перавозiць дзiця, то ён павiнен быць утрая больш уважлiвым i выконваць усе правiлы дарожнага руху. Варта i лiшнi раз перастрахавацца. Напрыклад, пры дапушчальнай хуткасцi 50 км можна ехаць i больш павольна. Варта адмовiцца ад лiшнiх манеўраў, абгонаў. Лепш перастрахавацца, бо на дарозе можа ўсякае здарыцца. Да таго ж на нашых дарогах ёсць не толькi тыя вадзiцелi, якiя выконваюць правiлы дарожнага руху, але i тыя, якiя iх парушаюць. Заўсёды трэба быць асаблiва асцярожным i прадбачлiвым. Нiколi не трэба трымаць дзiця на руках. Для гэтага iснуюць крэслы, якiя каштуюць не так ужо i дорага. — Скажыце, а як засцерагчы дзяцей-веласiпедыстаў ад небяспечных сiтуацый на дарогах? — Дзецi могуць выязджаць на дарожную частку толькi з дванаццацi гадоў. Да гэтага часу яны павiнны катацца ў дварах, у парках. Цяпер светлавы дзень пачынае змяншацца, таму нагадаю, што ў цёмны час сутак усе пешаходы i веласiпедысты павiнны пазначаць сябе святлоадбiвальнымi элементамi. — Не так даўно з’явiлася iнфармацыя наконт таго, што ў хуткiм часе будзе абавязковай сертыфiкацыя святлоадбiвальных элементаў. Гэта праўда? — Так, сапраўды, з першага верасня сертыфiкацыя святлоадбiвальных элементаў стане абавязковай. Усiм трэба ведаць, што не ўсё, што блiшчыць, лiчыцца флiкерам. Зараз улiчваецца якасць. Лiтаральна год таму Дзяржаўтаiнспекцыя правяла эксперымент, у вынiку якога прыйшлi да высновы, што многiя флiкеры вельмi дрэнна бачныя ў цемры. Менавiта таму паўстала пытанне наконт абавязковай сертыфiкацыi святлоадбiвальных элементаў. Трэба пераходзiць ад колькасцi да якасцi. — Што раіць Дзяржаўтаiнспекцыя дзецям-пешаходам? Як трэба паводзiць сябе на праезнай частцы дарогi? — Правiлы дарожнага руху вучыць дзяці павінны вывучаць з самага ранняга ўзросту. Дзяржаўтаiнспекцыя далучаецца да гэтага працэсу крыху пазней, з дзiцячага садка або школы. Таму асноўная роля ў выхаваннi ў дзяцей культуры паводзiнаў на дарогах ляжыць на бацьках. Маленькаму дзiцяцi трэба тлумачыць, як пераходзiць дарогу, што такое зебра. Трэба пастаянна паўтараць i тлумачыць дзецям, што дарога небяспечнае месца. Паклапацiцеся аб тым, каб вашы дзецi нiколi не размаўлялi па мабiльным тэлефоне, калi пераходзяць дарогу. — А наколькi дзейсна вывучэнне правiлаў дарожнага руху ў школе? Цi сур’ёзна ставяцца дзецi да падобных заняткаў? Ёсць нават такая прапанова, каб увесцi абавязковы iспыт на веданне правiлаў дарожнага руху ў школах. Як да гэтай iдэi ставiцца Дзяржаўтаiнспекцыя? — Толькi станоўча! У школах ёсць сёння такi прадмет, як "Забеспячэнне бяспекi i жыццядзейнасцi". I вось у рамках гэтага курса школьнiкi вывучаюць правiлы дарожнага руху. ДАI са свайго боку ўсяляк будзе аказваць дапамогу. Мы будзем праводзiць вiктарыны, конкурсы. А наконт прапановы, каб увесцi iспыт, то гэта залежыць не ад нас. Праўда, Дзяржаўтаiнспекцыя выступае за падобнае новаўвядзенне. — Жанна, скажыце, сёння ў сталiцы няма такой праблемы, як недахоп пешаходных пераходаў у патэнцыяльна небяспечных месцах? — Не. Калi будуецца новы мiкрараён, то дарогi абсталёўваюцца адразу жi. А тое, што датычыцца школ i iншых дзiцячых устаноў, то заўсёды перад пачаткам новага навучальнага года правяраюцца ўсе патэнцыяльна небяспечныя месцы. Глядзiм, каб каля школ, iншых дзiцячых устаноў была разметка, ярка вылучаныя пешаходныя пераходы. Але ў любым выпадку Дзяржаўтаiнспекцыя разгледзiць усе прапановы з нагоды размяшчэння новых пешаходных пераходаў у нейкiх небяспечных месцах. — Жанна, як вы ставiцеся да такога спосабу знiжэння колькасцi ДТЗ з удзелам дзяцей, як павелiчэнне велiчынi штрафаў за парушэнне ПДР? Можа, у нас не настолькi вялiкiя штрафы? — Летась быў уведзены новы Кодэкс аб адмiнiстрацыйных парушэннях. У вынiку мера адказнасцi за парушэнне ПДР стала больш жорсткай. Аднак знiжэння колькасцi парушэнняў не назiраецца. Мабыць, трэба дзейнiчаць не толькi матэрыяльнымi метадамi. Многiя, пэўна, ўжо ведаюць, што хутка будзе ўведзеная бальная сiстэма. Такi комплексны падыход i дазволiць скарацiць колькасць ДТЗ. Сяргей Дзевятоўскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння каля паловы ДТЗ адбываецца па вiне самiх пешаходаў. Але калi дарослыя свядома iдуць на парушэнне правiлаў дарожнага руху, то дзецi робяць гэта, |
|