21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нарошчванне не выйсце

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нарошчванне не выйсце

Нарошчванне пазногцяў не нясе ніякага аздараўляльнага эфекту. Аб гэтым паведамiла галоўны пазаштатны спецыялiст Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi па дэрматалогii i венералогii Ірына Шыманская.

Нарошчванне — гэта агрэсiўнае ўздзеянне. Пазногаць вытрымлiвае дадатковую механiчную нагрузку, асаблiва калi перад нанясеннем гелю або акрылу пазногцi спiлоўваюць, пласцiна траўмуецца, парушаецца сiлкаванне пазногця. У вынiку могуць з’явiцца папярэчныя паглыбленнi, а таксама грыбок, плесня.

Ва ўсiх у нас на скуры ў норме ёсць грыбок, але пры пэўных умовах, напрыклад, калi была траўма пазногця, якая адкрыла доступ iнфекцыi, i пры парнiковым эфекце, якi ствараецца накладаннем на пазногаць гелевай пласцiны, яны пачынаюць бурна расцi, што прыводзiць да захворвання.

Акрамя таго, нарошчванне пазногцяў часам суправаджаецца траўмамi парасткавай зоны — белаватага паўкруга ля кораня пазногця. Пры пашкоджаннi гэтай зоны пазногаць можа расцi дэфармаваным.

Iрына Шыманская адзначыла, што памiж працэдурамi нарошчвання трэба рабiць перапынак як мiнiмум два тыднi, каб даць адпачынак уласным пазногцям i не парушыць iх натуральны працэс росту, апрацоўваць пры гэтым увiльгатняльнымi i пажыўнымi сродкамi. Самастойна выдаляць нарошчаныя пазногцi не варта, паколькi гэта можа прывесцi да адслойвання паверхнi натуральнага пазногця i патанчэння яго пласцiны.

Энергiчныя жанчыны стамляюцца больш

Дыягназ сiндром хранiчнай стомленасцi (СХС) часцей за ўсё ставiцца энергiчным жанчынам 35—49 гадоў, расказала намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi Людмiла Жылевiч.

Схiльныя да сiндрому СХС дамы актыўна займаюцца разумовай працай, вызначаюцца павышанай адчувальнасцю, выражаным пачуццём абавязку. Не праходзiць немач i мiма звышамбiцыйных маладых кар’ерыстаў. Хоць вучоныя схiльныя меркаваць, што прычынай сiндрому з’яўляюцца iнфекцыi, сувязь жа памiж СХС i няправiльнай арганiзацыяй працы чалавека самая непасрэдная. Высокая фiзiчная ступень напружання знiжае iмунныя механiзмы, i тыя вiрусы, якiя цыркулююць у навакольным асяроддзi, у першую чаргу, нападаюць на спрыяльную глебу аслабленага арганiзма. Галоўныя мiшэнi хваробы — цэнтральная нервовая i iмунная сiстэмы.

Акрамя фiзiчнага i разумовага напружання фактарамi рызыкi сiндрому хранiчнай стомленасцi з’яўляюцца стрэсы, манатонная работа, якая не прыносiць задавальнення, недастатковая фiзiчная нагрузка, адсутнасць жыццёвай перспектывы i шырокага iнтарэсу ў жыццi, а таксама спадарожнiчаюць захворванню шкодныя звычкi — залiшняе харчаванне, курэнне, алкагалiзм. "Акрамя таго, пры наяўнасцi хранiчных захворванняў, калi ў пацыента ўжо назiраецца знiжэнне iмунiтэту, рызыка з’яўлення СХС узрастае", — падкрэслiла спецыялiст.

БЕЛТА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарошчванне пазногцяў не нясе ніякага аздараўляльнага эфекту. Аб гэтым паведамiла галоўны пазаштатны спецыялiст Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика