Мусульмане ўсяго свету ўступiлi ў перыяд рамадану
Мусульмане ўсяго свету ўступiлi ў перыяд рамадану
Мусульмане ўсяго свету ўступiлi ў перыяд рамадану — месяца строгага паста i малiтваў. Сёлета свяшчэнны для паслядоўнiкаў iсламу месяц прадоўжыцца да 29 верасня i завершыцца святам Ураза-байрам. Рознiчныя цэны на цукар-пясок у Беларусi з 30 жнiўня павялiчаныя ў сярэднiм на 5 працэнтаў. Згодна з пастановай Мiнiстэрства эканомiкi № 177, рознiчная цана на вагавы цукар-пясок складае Br1930 за 1 кг, на цукар-пясок, расфасаваны ў полiэтыленавыя або папяровыя пакеты па 1 кг, — Br2100 за 1 кг. Апошнi раз цэны на цукар павышалiся ў канцы чэрвеня на 5 працэнтаў. Сёлета летам у Беларусі патанулі 233 чалавекі. Паблiзу вёскi Жукаўка Мiнскага раёна вадзiцель "Рэно" выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з "Фольксвагенам". У вынiку абодва вадзiцелi i 8-гадовы хлопчык загiнулi, а пасажыры, дзве жанчыны i мужчына, трапiлi ў бальнiцу. Усяго за мiнулыя выхадныя адбылося 98 ДТЗ, у якiх 23 чалавекi загiнулi, 124 атрымалi цялесныя пашкоджаннi. ДТЗ адбылiся па вiне п’яных вадзiцеляў. Адзiная ў Беларусi гасцiнiца для птушак "Ластаўка" ў Слонiме пашырылася i можа прымаць больш крылатых наведвальнiкаў. Тут з’явiлiся новыя клеткi для драпежных птушак i тых, хто не можа жыць па суседстве са сваiмi сабратамi — напрыклад, вялiкай сiнiцы, якая даволi агрэсiўная i можа забiваць дробных птахаў. Пастаяльцамi гасцiнiцы становяцца хатнiя птушкi, а таксама птушкi з разнастайнымi траўмамi — буслы, якiя не змаглi мiгрыраваць у цёплыя краiны, параненыя совы, стрыжы, каршуны. Пасля выздараўлення птушак адпускаюць на волю. Тры спартыўныя самалёты разбiлiся з iнтэрвалам у некалькi гадзiн у паўднёва-германскай зямлi Бадэн-Вюртэмберг. Чатыры чалавекi загiнулi, яшчэ чацвёра атрымалi цяжкiя раненнi. Першы самалёт упаў у вадаём, пiлот i пасажыр загiнулi. Праз дзве гадзiны згубiў кiраванне i ўпаў на зямлю самалёт, на борце якога знаходзiлiся чатыры чалавекi. Двое з iх, уключаючы пiлота, загiнулi на месцы, жанчыну i дзiця ўдалося выратаваць — яны шпiталiзаваныя з цяжкiмi траўмамi. А яшчэ праз 2,5 гадзiны здзейснiў аварыйную пасадку на полi самалёт, у якога сапсаваўся рухавiк. Пiлот i пасажыр атрымалi траўмы, але засталiся жывымi. Палiцыя праводзiць расследаванне серыi няшчасных выпадкаў. Перад пагрозай разбуральнага ўрагану "Густаў" два мiльёны чалавек былi вымушаныя эвакуявацца з паўднёвага ўзбярэжжа амерыканскiх штатаў Тэхас, Луiзiяна, Мiсiсiпii i Алабама ўглыб краiны. ПОЎНЫ АБЗАЦ У лонданскiм унiвермазе "Хародс" пакупнiкам прапануюць марожанае са смакам традыцыйных брытанскiх страў. Сярод 20 гатункаў можна знайсцi марожанае са смакам шатландскага хагiса (цялячы рубец з вантробамi i прыправамi), вэнджанай рыбы, сасiсак з тоўчанай бульбай, грэнак з сырам i соусам i г.д. Усё марожанае вырабляецца з натуральных iнгрэдыентаў. Прасцей за ўсё, па словах стваральнiкаў, аказаўся смак пясочнага пячэння, а самым складаным апынуўся смак вэнджанай рыбы. Як мяркуюць кулiнары, такое марожанае з’яўляецца не дэсертам, а, хутчэй, дадаткам да асноўнай стравы. Так, марожанае са смакам рыбы добра спалучаецца з вэнджаным ласосем, кропам i сырам.Жыхар кiтайскага горада Фуцын па iменi Ху зманiў свайму суседу, пакляўшыся ў прысутнасцi шматлiкiх суседзяў перад Богам, што не браў у доўг. Праз хвiлiну яго ўдарыла маланка. Сусед Ху сцвярджаў, што апошнi ўзяў у яго тры гады таму 500 юаняў (каля $80) на вясельны падарунак для сябра, а цяпер адмаўляе гэта. Сусед сказаў: калi Ху паклянецца перад Богам, што не браў грошай, ён даруе доўг. Пасля таго, як Ху прамовiў клятву, яго ўдарыла маланка. Пацярпелага тут жа адвезлi ў бальнiцу, дзе ўрачы пацвердзiлi, што яго моцна ўдарыла маланка. Зараз яго здароўе паляпшаецца. Партугальскi футбалiст iтальянскага "Ювентуса" Цьягу Мендэш зачынiў прэзiдэнта клуба ў туалеце. Апошняму давялося прабыць у прыбiральнi больш чым паўтары гадзiны. Вызвалiў яго адзiн з гульцоў, якi праходзiў мiма i пачуў гучныя грукi ў дзверы. Сваiм учынкам Цьягу паспрабаваў адпомсцiць кiраўнiку клуба за спробу прадаць яго ў каманды, якiя не бяруць удзел у розыгрышы галоўнага еўракубка. У вынiку Мендэш значна губляў у заробку. Жыхар кiтайскага горада Фуцын па iменi Ху зманiў свайму суседу, пакляўшыся ў прысутнасцi шматлiкiх суседзяў перад Богам, што не браў у доўг. Праз хвiлiну яго ўдарыла маланка. Сусед Ху сцвярджаў, што апошнi ўзяў у яго тры гады таму 500 юаняў (каля $80) на вясельны падарунак для сябра, а цяпер адмаўляе гэта. Сусед сказаў: калi Ху паклянецца перад Богам, што не браў грошай, ён даруе доўг. Пасля таго, як Ху прамовiў клятву, яго ўдарыла маланка. Пацярпелага тут жа адвезлi ў бальнiцу, дзе ўрачы пацвердзiлi, што яго моцна ўдарыла маланка. Зараз яго здароўе паляпшаецца. Партугальскi футбалiст iтальянскага "Ювентуса" Цьягу Мендэш зачынiў прэзiдэнта клуба ў туалеце. Апошняму давялося прабыць у прыбiральнi больш чым паўтары гадзiны. Вызвалiў яго адзiн з гульцоў, якi праходзiў мiма i пачуў гучныя грукi ў дзверы. Сваiм учынкам Цьягу паспрабаваў адпомсцiць кiраўнiку клуба за спробу прадаць яго ў каманды, якiя не бяруць удзел у розыгрышы галоўнага еўракубка. У вынiку Мендэш значна губляў у заробку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— месяца строгага паста i малiтваў. Сёлета свяшчэнны для паслядоўнiкаў iсламу месяц прадоўжыцца да 29 верасня i завершыцца святам Ураза-байрам. |
|