Золата
Золата
Золата — першы метал у шэрагу каштоўных металаў. У народзе ён атрымаў назву "высакародны", таму што нiколi не акiсляецца. Гэты ззяючы метал ва ўсiх культурах свету атаясамлiваўся з Сонцам, нябесным святлом i дасканаласцю прыроды. У шматлiкiх культурах золата лiчылася ўвасабленнем сiлаў самой зямлi, было звязана з вышэйшым светам. Золата заўсёды сiмвалiзавала багацце, прыгажосць, даўгавечнасць. Нездарма храмы ўпрыгожвалi самым чыстым, "боскiм" металам — золатам. У народнай свядомасцi ўсё, што перавышала жаданае i магчымае, звязвалася з золатам — "купаца ў золаце", "залатыя словы", "залаты дождж", "залатыя рукi". У замовах на "залаты" замок i "залаты" ключ замыкалiся ўсе беды i няшчасцi. l Каб у хаце на працягу ўсяго года быў прыбытак, у славян iснаваў звычай "умывацца з золата": у Чысты чацвер у ваду клалi залаты (калi не было — сярэбраны) прадмет цi манету, а затым усе члены сям’i павiнны былi памыцца гэтай вадой. l Вельмi часта золата i серабро ставiлi ў пару: "словы — серабро, а маўчанне — золата". l У час заручын жанiху на безыменны палец правай рукi надзявалi залаты пярсцёнак, а нявесце — сярэбраны, таму што жанiха параўноўвалi з Сонцам (жоўты метал), а нявесту з Месяцам (белы метал). l У шэраг каштоўных металаў абавязкова ўключалi медзь. У казках заўсёды тры царствы — Залатое, Сярэбранае i Медзяное. l Цiкава, але сярод нашых суседзяў сербаў iснавала правiла: калi ў сям’i не гадавалiся (памiралi) дзецi, то наступнай народжанай дзяўчынцы давалi "залатое" iмя — Злата або Серабро. Верылi, што такое дзiця абавязкова будзе жыць доўга, бо золата заўсёды сiмвалiзавала даўгалецце. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Золата — першы метал у шэрагу каштоўных металаў. У народзе ён атрымаў назву "высакародны", таму што нiколi не акiсляецца. Гэты ззяючы метал |
|