21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Неадкладная рэгістрацыя

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Неадкладная рэгістрацыя

Паводле рашэння суда, яшчэ некаторыя прэтэндэнты на дэпутацкае крэсла атрымалi магчымасць уключыцца ў перадвыбарную гонку

Сушукальнiкi, нязгодныя з рашэннем ЦВК аб адмове ў рэгiстрацыi кандыдатамi ў дэпутаты, аспрэчваюць яго ў Вярхоўным Судзе. Туды паступiла 19 скаргаў, праўда, адну з iх забраў сам заяўнiк. Як паведамiлi ў Вярхоўным Судзе, колькасць скаргаў на адмову ў рэгiстрацыi кандыдатамi ў дэпутаты зменшылася ў разы, параўноўваючы з мiнулымi выбарамi. Днямi былi разгледжаны 15 такiх скаргаў, 2 з iх — задаволены, па трох рашэннi будуць прымацца сёння. Дарэчы, у адпаведнасцi з заканадаўствам гэта апошнi тэрмiн разгляду скаргаў.

Вярхоўны Суд задаволiў скаргi Аляксея Туровiча i Уладзiмiра Маркава. Выбаркамы адмовiлi iм у рэгiстрацыi па прычыне недакладнасцi звестак, прадстаўленых у дэкларацыi аб даходах i маёмасцi. Абодва прэтэндэнты не знялi з улiку аўтамабiлi, якiя ў свой час прадалi па даверанасцi. Напрыклад, Уладзiмiр Маркаў ледзь не пазбавiўся шанцу стаць кандыдатам у дэпутаты з-за таго, што не ўказаў у сваёй дэкларацыi "запарожац" 1982 года выпуску. Незадэклараваная прэтэндэнтамi маёмасць намiнальна лiчылася за iмi, хоць фактычна iм i не належала. У адпаведнасцi з рашэннем суда абодва прэтэндэнты яшчэ ўчора былi зарэгiстраваныя кандыдатамi ў дэпутаты. Так што Цэнтрвыбаркам тут спрацаваў вельмi аператыўна.

— З перадвыбарнай гонкi такiя кандыдаты не выпадуць, — запэўнiў сакратар ЦВК Мiкалай Лазавiк. — Рашэнне Вярхоўнага Суда з’яўляецца канчатковым i абскарджанню не падлягае. Таму як толькi атрымлiваем адпаведныя дакументы, мы неадкладна рэгiструем грамадзян, чые скаргi былi задаволеныя, кандыдатамi ў дэпутаты. Спадар Маркаў па 91-й выбарчай акрузе i спадар Туровiч па 102-й акрузе ўжо зарэгiстраваныя. Яны могуць звяртацца ў акруговыя выбарчыя камiсii, iм будуць выдзелены эфiрны час, сродкi на выраб друкаванай прадукцыi, яны могуць апублiкаваць свае перадвыбарныя праграмы ў газетах...

Чакаецца, што ў самы блiзкi час вызначыцца канчатковая колькасць прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла. Аднак пакуль адны аспрэчваюць сваё права на дэпутацкi мандат, некаторыя палiтыкi, як сказаў Мiкалай Лазавiк, "заяўляюць пра тое, што здымуць свае кандыдатуры, i гэта iх права". Таму iнтрыга пакуль захоўваецца...

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле рашэння суда, яшчэ некаторыя прэтэндэнты на дэпутацкае крэсла атрымалi магчымасць уключыцца ў перадвыбарную гонку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика