Гiсторыя аднаго горада
Гiсторыя аднаго горада
Дакументальны фiльм з такой назвай тэлеканал "ЛАД" пакажа ў дзень нараджэння сталiцы, 13 верасня. Гэты праект падрыхтаваны студыяй дакументальнага кiно галоўнай дырэкцыi тэлевытворчасцi Белтэлерадыёкампанii. Фiльм раскажа пра гарадское жыццё канца ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя. Запуск паветранага шара, першы лiфт, вiзiт Iмператара, паказы тэатраў-вар’етэ — гэтыя падзеi звычайна не адлюстраваныя ў падручнiках па гiсторыi, затое маюць важнае значэнне для гараджан. Удзел у здымках бралi вядомыя навукоўцы-гiсторыкi Iван Сацукевiч, Захар Шыбека i Уладзiмiр Дзянiсаў, а таксама прафесiйныя акцёры, з дапамогай якiх былi рэканструяваны некаторыя сцэны гарадскога жыцця. Для найбольш поўнага адлюстравання духу эпохi фiльм стылiзаваны пад чорна-белае нямое кiно. Галоўны герой кiнастужкi — самы вядомы мiнскi журналiст канца ХIХ стагоддзя Дарафей Бохан, якога называлi "каралём рэпартажу". Праўда, сам Дарафей Бохан у выкананнi акцёра Вiталя Краўчанкi з’яўляецца ў кадры ўсяго аднойчы, але менавiта паводле яго рэпартажаў адноўлены тыя цi iншыя падзеi, што адбывалiся ў Мiнску. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакументальны фiльм з такой назвай тэлеканал "ЛАД" пакажа ў дзень нараджэння сталiцы, 13 верасня. Гэты праект падрыхтаваны студыяй дакумента |
|