21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спраў, а не слоў

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спраў, а не слоў

 

Як вы ўяўляеце сабе iдэальнага дэпутата? Чаго вы чакаеце ад дэпутата ў сваёй выбарчай акрузе? У рашэннi якой праблемы вы разлiчваеце на дапамогу парламентарыя?

Вольга Шумiлава,

перакладчык:

— Iдэальны дэпутат — упэўнены ў сабе, адукаваны энтузiяст, якi гатовы працаваць на карысць грамадства i жадае ўнесцi рэальныя пазiтыўныя змены ў яго жыццё. Чакаю ад яго ў першую чаргу ўлiку патрэбаў выбаршчыкаў i пабольш спраў, а не слоў! Мяне, у прыватнасцi, цiкавiць добраўпарадкаванне раёна, наладжванне больш эфектыўнай работы мунiцыпальных службаў i ўстаноў аховы здароўя. Яшчэ хацелася б, каб у парламенце было болей жанчын, каб больш увагi надавалася гендарным праблемам.

Яўген Сянько, менеджар:

— Я жыву ў спальным раёне Мiнска, у нас жудасная сiтуацыя з паркоўкай. Машыну проста няма куды паставiць, усе двары iмi запруджаны! Можа хоць новы дэпутат нарэшце вырашыць гэту праблему! Я не веру ў iснаванне iдэальнага дэпутата, аднак, каб iм стаць, варта не заплюшчваць вочы на праблемы сваёй акругi.

Павел Будзько, прадпрымальнiк:

— Для мяне iдэальны дэпутат — той, хто прадстаўляе мае iнтарэсы, улiчвае iх пры рабоце над законамi. Яны не павiнны быць адарванымi ад жыцця. Я разлiчваю, што будуць створаныя больш спрыяльныя ўмовы для бiзнэсу, што падатковая сiстэма змякчыцца, палепшацца нашы адносiны з заходнiмi краiнамi. Мне здаецца, дэпутат павiнен быць рэтранслятарам iдэй сваiх выбаршчыкаў.

Iнэса Галушка, iнжынер-праграмiст:

— Вельмi важна, каб дэпутат канкрэтна i паслядоўна выкладаў сваю праграму. Ведаеце, у iх звычайна такiя агульныя фразы, усё неяк няпэўна. А хочацца нечага важкага i практычнага. Ад дэпутата я чакаю, што ён зможа, скажам так, прасоўваць наверх мае iнтарэсы — я маю на ўвазе, не мае асабiстыя, а маёй сацыяльнай групы. Ва ўсякiм разе тое, што нашы праблемы не застануцца без увагi i будуць нейкiм чынам вырашаныя. У першую чаргу, жыллёвыя праблемы — яны ўсiх турбуюць. Як маладога спецыялiста, мяне таксама цiкавяць перспектывы павышэння заробку, нейкiя бонусы для нас з боку дзяржавы.

Кацярына Часнова, студэнтка:

— На маю думку, дэпутат павiнен займацца вырашэннем хоць бы бытавых праблем у акрузе. Узяць хоць бы дзiцячыя пляцоўкi — у нашым двары яны не аднаўлялiся з тых часоў, калi там яшчэ забаўлялася я! А выгул сабак? Трэба ж арганiзаваць спецыяльныя абмежаваныя ўчасткi, а то ў нас яны гуляюць у садзе перад бальнiцай!

Ганна Мярэнiч, эканамiст:

— Я вельмi далёкая ад палiтыкi, таму, на маю думку, iдэальны дэпутат той, хто будзе ёю займацца без майго ўдзелу i на маю карысць. Дэпутат павiнен быць вельмi блiзкiм да народа, не саромецца размаўляць з iм на адной мове, не толькi слухаць, але i чуць, успрымаць людзей. Браць у разлiк iх праблемы. Заўсёды актуальныя для людзей пытаннi адукацыi i камунальнай гаспадаркi.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы пачынаем серыю апытанняў выбаршчыкаў, якiя дазволяць атрымаць уяўленне аб спадзяваннях беларусаў адносна дэпутатаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика