Рэкамендаваны закупачныя цэны. З улікам, каб рознiчныя былi прымальнымi для насельнiцтва
Рэкамендаваны закупачныя цэны. З улікам, каб рознiчныя былi прымальнымi для насельнiцтва
У аблвыканкамы i Мiнгарвыканкам накiравана сумеснае пiсьмо мiнiстэрстваў сельскай гаспадаркi i харчавання i эканомiкi з рэкамендацыямi адносна ўзроўню гранiчных закупачных цэнаў на бульбу i гароднiну, што прызначаны для закладкi ў стабiлiзацыйныя фонды плодаагароднiннай прадукцыi. Як паведамiлi "Звяздзе" ў Мiнсельгасхарчы, рэкамендаваны наступны аптымальны ўзровень закупачных цэнаў для закладкi ўраджаю-2008: на бульбу харчовую — 520 рублёў за кiлаграм (тут i далей усе цэны без улiку ПДВ i транспартных выдаткаў), белакачанную капусту — 550 рублёў, сталовыя буракi — 500, сталовую моркву — 630, цыбулю — 920, яблыкi восеньскiя першага гатунку — 1500, зiмовыя першага гатунку — 2000 рублёў за кiлаграм. Рэкамендацыi будуць дзейнiчаць толькi ў перыяд закладкi сельскагаспадарчай прадукцыi ў стабiлiзацыйныя фонды — з 15 верасня па 17 лiстапада (адпаведна, да 15 верасня аблвыканкамы i Мiнскi гарвыканкам павiнны прыняць канкрэтныя рашэннi) i толькi ў дачыненнi да вызначаных аб’ёмаў закладкi. На бульбу i плодаагароднiнную прадукцыю, не ўключаную ў вышэйназваныя аб’ёмы, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы могуць фармiраваць свабодныя цэны — з улiкам кан’юнктуры рынку, патлумачылi ў мiнiстэрстве. Аблвыканкамам i Мiнгарвыканкаму рэкамендавана ўстанаўлiваць гранiчныя закупачныя цэны на бульбу i плодаагароднiнную прадукцыю, зыходзячы з мясцовых умоў вытворчасцi i рэалiзацыi, ураджайнасцi, якая чакаецца. Напрыклад, летась на Вiцебшчыне на некаторыя вiды сельскагаспадарчай прадукцыi закупачныя цэны былi некалькi большымi, чым у iншых абласцях. Таксама на месцах трэба ўлiчваць падаражэнне кошту матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, што выкарыстоўваюцца ў сельгасвытворчасцi. У лiсце пры гэтым нагадваецца, што рознiчныя цэны на прадукцыю павiнны быць прымальнымi для насельнiцтва. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аблвыканкамы i Мiнгарвыканкам накiравана сумеснае пiсьмо мiнiстэрстваў сельскай гаспадаркi i харчавання i эканомiкi з рэкамендацыямi адносна ўзроўню |
|