Віктар Маргелаў: "Мяркуем, што кампрамiс будзе знойдзены..."
Віктар Маргелаў: "Мяркуем, што кампрамiс будзе знойдзены..."
"Звязда" ўжо пiсала аб той рэакцыi, якую выклiкала ў прадпрымальнiцкiх колах пастанова Мiнiстэрства эканомiкi №179, якая ўнесла змяненнi ў парадак фармiравання цэнаў на тавары замежнага паходжання. Нагадаем, гэты дакумент унёс абмежаваннi памеру гандлёвай надбаўкi на iмпарт на ўзроўнi 30 працэнтаў. Што i казаць, пастанова была, мякка кажучы, без энтузiязму ўспрынятая прадстаўнiкамi айчыннага бiзнэсу. Сярод аргументаў, якiя выказвалiся прадпрымальнiкамi на карысць таго, што дакумент патрабуе дапрацоўкi, прагучалi, у прыватнасцi, i наступныя: магчымасць узнiкненя дэфiцыту тавараў на айчынным рынку з пачаткам працы пастановы, змяншэнне па-датковых паступленняў, сыход асобных прадпрыемстваў у "шэры" рынак... Каб не дапусцiць падобнага, на пасяджэннi кансультатыўнага каардынацыйнага савета дзелавога таварыства было прынята рашэнне звярнуцца да кiраўнiка беларускага Урада з мэтай абмежаваць сферу дзеяння пастановы. — Праблема рашаецца, — паведамiў карэспандэнту "Звязды" вiцэ-старшыня Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i наймальнiкаў Вiктар Маргелаў, каментуючы ход кансультацый памiж спецыялiстамi Мiнэканомiкi i бiзнэсу. — Прычым сiтуацыя тут мяняецца штодня. Зыходзячы з таго, што шырока абмяркоўвалася, пытанне вырашаецца так, што ўмовы для iмпарцёраў будуць значна лепшыя, чым у папярэднiм дакуменце. Сказаць больш канкрэтна я не бяруся: заўтра (размова iшла пра сённяшнi дзень. — Аўт.) у Мiнэканомiкi зноў будзе праходзiць нарада, i гэта значыць — магчымыя пэўныя змяненнi. Мяркуем, што кампрамiс будзе знойдзены i будзе прынята дастаткова ўзважанае рашэнне. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звязда" ўжо пiсала аб той рэакцыi, якую выклiкала ў прадпрымальнiцкiх колах пастанова Мiнiстэрства эканомiкi №179, якая ўнесла змяненнi ў п |
|