ПТУШКІ: ЖЫВЫЯ I ЖАЛЕЗНЫЯ
ПТУШКІ: ЖЫВЫЯ I ЖАЛЕЗНЫЯ
Колькасць жалезных птушак расце, як i колькасць звычайных. Праблема сутыкненняў самалётаў i птушак застаецца нявырашанай. Асаблiва актуальна гэта пытанне летам, калi на крыло становяцца птушаняты, якiя не маюць вопыту палётаў. I першыя месяцы восенi, калi пачынаецца пералёт на месцы зiмоўкi, таксама. "Птушкi — актуальная праблема..."
Колькасць жалезных птушак расце, як i колькасць звычайных. Праблема сутыкненняў самалётаў i птушак застаецца нявырашанай. Асаблiва актуальна гэта пытанне летам, калi на крыло становяцца птушаняты, якiя не маюць вопыту палётаў. I першыя месяцы восенi, калi пачынаецца пералёт на месцы зiмоўкi, таксама. У канфлiкце жывога арганiзма i складанай тэхнiкi пры такiх жорсткiх абставiнах, зразумела, вынiк для жывога адзiны: яно становiцца нежывым. Калi самалёт трапляе ў птушыную чараду, на вынiкi глядзець цяжка. Але i тэхнiка пашкоджваецца ў такiх выпадках. I калi ўлiчыць, што ўнутры гэтай тэхнiкi знаходзяцца людзi... 70 працэнтаў сутыкненняў адбываецца ўдзень. У асноўным на курсе ўзлёт-пасадка, прычым да 57 працэнтаў выпадкаў прыпадае менавiта на этап знiжэння i пасадкi. Найбольш небяспечная — вышыня да 100 метраў. Зразумела, хуткасць самалёта вялiкая, а калi яшчэ насустрач iмчыцца стрыж — ён адносiцца да высокахуткасных птушак, — то пашкоджанняў пазбегнуць немагчыма. Так, гэта не катастрофа, але ж ужо эканамiчная страта. Але калi птушка трапiць у рухавiк, гэта можа прывесцi да яго спынення i самага цяжкага вынiку. Па словах Iвана Буйнiцкага, кiраўнiка аэрадромнай службы Нацыянальнага аэрапорта "Мiнск", за апошнiя гады цяжкiх аварый з чалавечымi ахвярамi не было. — Птушкi — гэта заўсёды актуальная праблема на аэрадроме, — расказвае Iван Iванавiч. — Мы праводзiм комплекснае даследаванне навакольнага асяроддзя, стараемся зменшыць колькасць фактараў, якiя прываблiваюць птушак. Мы замянiлi звалкi смеццевымi кантэйнерамi, рэкультывавалi дзiкую траву. Шумавое i вiзуальнае ўздзеянне аказвае ўстаноўка "Беркут-2". Маем таксама бiяакустычнае абсталяванне, аднак птушка звыкаецца з яго ўздзеяннем. Як упэўнiў кiраўнiк аэрадромнай службы, сёння Нацыянальны аэрапорт плануе ўвесцi спецыяльную пасаду арнiтолага, якi будзе займацца арнiталагiчнай бяспекай палётаў. "Iдэальных метадаў яшчэ не прыдумалi..." На пытаннi аб сучасных метадах адпуджвання адказваў Барыс Ямiнскi, кандыдат бiялагiчных навук, старшы навуковы супрацоўнiк Дзяржаўнага навуковага вытворчага аб’яднання "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусi па бiярэсурсах". — Часцей за ўсё сутыкненнi адбываюцца з чайкамi (35 %), дробнымi вераб’iнымi (17 %), галубамi (16 %), качкамi i iншымi вадаплаўнымi (10 %) i варонавымi (7 %) — варонамi, гракамi, галкамi, папуляцыя якiх расце, — прыводзiць статыстычныя даныя Барыс Вiктаравiч. — Выпадкi, калi птушка трапляе ў рухавiк, складаюць 40 працэнтаў, у часткi крылаў — каля 25 працэнтаў, у шкляныя часткi — 4 працэнты. Iдэальных метадаў адпуджвання птушак, упэўнiвае ён, яшчэ не прыдумалi. Больш эфектыўныя комплексныя метады ўздзеяння — не толькi гукавы, але i вiзуальны эфект. Аднак i тут ёсць свае недахопы. — Першасны комплекс мераў уключае аптымiзацыю i рэгуляванне экалагiчных абставiнаў у раёне аэрапорта. Па-першае, гэта выдзяленне фактараў, якiя птушак прываблiваюць. Па-другое, гэтыя фактары патрэбна лiквiдаваць. Аднак не заўсёды гэта магчыма: можна лiквiдаваць звалку, але нельга асушыць возера. Праўда, асушэнне балотаў дазваляецца. Наконт сельскагаспадарчых пасеваў пытанне трэба вырашаць на высокiм узроўнi: засяваць зямлю каля аэрапорта культурамi, якiя прываблiваюць вялiкую колькасць птушак, забаронена, — распавядае Барыс Вiктаравiч. — Далей трэба звярнуць увагу на архiтэктурныя канструкцыi пабудоў, у тым лiку i будынка аэрапорта: калi яны ўтульныя для гнездавання, трэба выкарыстоўваць дадатковыя метады адпуджвання. Сёння ёсць шмат варыянтаў абсталяванняў. Самае простае — шумавая агнястрэльная зброя. Да яе адносяцца ўстаноўка "Беркут-2" i пiсталет "Халзан". Яны даюць гучны выбух i яркiя ўспышкi. Абсталяванне бiяакустычнае заснавана на ўзнаўленнi гукаў: сiгналаў трывогi, небяспекi птушак кожнага вiду. Аднак птушкi з часам прыстасоўваюцца да гэтых гукаў. — Калi казаць пра варонавых, яны iнтэлектуальныя, — распавядае Барыс Вiктаравiч. — Калi яны часта чуюць аднолькавыя выбухi, асаблiва калi гэтыя выбухi рэгулярныя, увагi ўжо не звяртаюць. Нават бiяакустычнае абсталяванне не дае эфекту: сiгналы трывогi не нясуць небяспекi, яны застаюцца толькi сiгналамi. Iншы выпадак, калi пасля сiгналу птушкi бачаць драпежнiка, якi забiвае аднаго з iх суродзiчаў. Цi проста драпежнiка. Вiзуальнага эфекту драпежнай птушкi можна дабiцца спецыяльнымi паветранымi шарамi, расцяжкамi, iншымi прыстасаваннямi. Аднак сапраўднага драпежнiка, якi вартуе ўзлёт i пасадку самалётаў, замянiць нельга. — Яшчэ адзiн недахоп любога акустычнага абсталявання, — працягвае расповед мой суразмоўца, — у тым, што птушкi адчуваюць яго ўздзеянне толькi апынуўшыся ў небяспечнай прасторы. Законы прыцягнення З чым жа звязана такая актыўная ўвага птушак да аэрапортаў? Насамрэч, справа не ў аэрапорце, а ў тым, што вакол яго. Даволi часта, як ужо прагучала, прываблiваюць птушак мокрая ўзлётная паласа — яна можа здацца воднай паверхняй для вадаплаўных, недалёка ад аэрапорта могуць знаходзiцца сельскагаспадарчыя землi, вадасховiшчы i азёры, звалкi. Акрамя таго, адыгрываюць важную ролю i веснавыя i восеньскiя мiграцыi: калi аэрапорт знаходзiцца па курсу птушыных паветраных шляхоў, у вераснi i маi трэба ўзмацнiць абарону. Маюць значэнне i суткавыя мiграцыi. Кажуць, што птушкi атакуюць самалёты. Як свярджаюць спецыялiсты, гэта проста немагчыма: прамая атака для птушкi — смяротны нумар. А ў iншым выпадку самалёт спачатку яшчэ дагнаць трэба. Можа, сокал-сапсан, самая хуткая ў свеце птушка, i здольны на такое, але навошта яму гэта патрэбна?.. Настасся Карацеева.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць жалезных птушак расце, як i колькасць звычайных. Праблема сутыкненняў самалётаў i птушак застаецца нявырашанай. Асаблiва актуальна гэта пы |
|