21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За таксiстаў-нелегалаў возьмуцца

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За таксiстаў-нелегалаў возьмуцца

Сёння штраф за рамiзнiцтва без лiцэнзii складае ад 10 да 50 базавых велiчынь (адна базавая велiчыня — 35 тысяч рублёў). Сума 350 тысяч не палохае "шэрых" таксiстаў, паколькi iх даход значна перавышае памер штрафу. Адна з дзейсных мераў у дачыненнi да нелегальных таксiстаў — канфiскацыя аўтамабiля ў даход дзяржавы, калi чалавек неаднаразова трапляўся за такiя парушэннi. У гэтым выпадку падатковая служба складае адмiнiстрацыйны пратакол, справа разглядаецца ў судзе. Так, у 2007 годзе было канфiскавана 12 машын агульным коштам больш як 82 мiльёны рублёў. Сёлета могуць пазбавiцца аўтамабiляў яшчэ каля 20 нелегалаў.

Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".

 

Аўтааматараў папярэджваюць: падчас свята горада рух асабiстага аўтатранспарту будзе абмежаваны...

Рух асабiстага аўтатранспарту будзе абмежаваны з 10.00 да 12.00 13 верасня ў сувязi з фармiраваннем у раёне КЗ "Мiнск" калоны аўтатранспарту i сельскагаспадарчай тэхнiкi i яе рухам па маршруце: вулiца Ленiна — вул. Ульянаўская — вул. Свярдлова — пр. Незалежнасцi — МКАД. З 10.00 да 16.30 таго ж дня будзе перакрыты рух аўтатранспарту па пр. Пераможцаў (ад плошчы Свабоды да МКАД) i па пр. Машэрава (ад пр. Пераможцаў да вул. Даумана). Пры гэтым паркоўка на згаданай тэрыторыi будзе забаронена ўжо напярэдаднi, 12 верасня, з 21.00. А таму сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя заклiкае аўтаўладальнiкаў прыняць да ўвагi гэту iнфармацыю i ў мэтах эканомii ўласнага часу выключыць згаданыя ўчасткi руху са свайго маршруту. Акрамя таго, супрацоўнiкi праваахоўных органаў папярэджваюць i аб тым, што на свята не будуць дапускацца грамадзяне ў стане алкагольнага ап’янення i асобы, якiя праносяць з сабой спiртныя напоi i пiва (у якой бы ўпаковачнай тары яны нi былi).

Ігар ГРЫШЫН.

 

Камунальнiкi чакалi зарплату

Спецыялiсты Полацкага мiжраённага Камiтэта дзяржаўнага кантролю падчас праверкi мясцовага прадпрыемства ЖКГ высветлiлi, што наймальнiкам не забяспечана своечасовая выплата заработнай платы.

Высветлiлася, што зарплата за красавiк гэтага года фактычна была выплачана работнiкам прадпрыемства (а гэта 1417 чалавек) толькi 29 мая (пры ўстаноўленым калектыўным дагаворам тэрмiне выплаты 25 мая). Па вынiках праверкi кiраўнiк прадпрыемства аштрафаваны на 350 тысяч беларускiх рублёў. Пры праверцы вiцебскага прыватнага вытворчага ўнiтарнага прадпрыемства "Улiк" высветлiлася, што дырэктар парушыў тэрмiны выплаты зарплаты за май i чэрвень. На пачатак жнiўня не выплацiлi зарплату на суму 9,1 мiльёна беларускiх рублёў. Запазычанасць была пагашана толькi падчас праверкi. Кiраўнiк аштрафаваны на 525 тысяч рублёў. Толькi ў першым паўгоддзi былi праведзены больш за 930 праверак суб’ектаў гаспадарання. Па вынiках высветлены каля 100 фактаў парушэння заканадаўства аб працы ў частцы выплаты зарплаты. За парушэнне тэрмiнаў 54 наймальнiкi прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў выглядзе штрафу на суму 50 мiльёнаў рублёў. 60 адказных асобаў аштрафаваны на агульную суму 14 мiльёнаў рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

Якое выхаванне — такiя i ўчынкi

Вядома, як трапляюць дзецi ў сацыяльны прытулак: iх забiраюць з тых сем’яў, у якiх бацькi зусiм не займаюцца выхаваннем або прыклад бацькоў — толькi перашкода ў выхаваннi. Вось i ў пiнскiм прытулку жылi падлеткi... А потым выхадным днём пайшлi на могiлкi, каб "пазабаўляцца". Дзецi павыварочвалi i разбiлi каля трох дзесяткаў надмагiльных помнiкаў. Юных вандалаў знайшлi хутка. Толькi што з iх возьмеш? Яны сацыяльныя сiроты, а да крымiнальнай адказнасцi можна прыцягваць з 16 гадоў. Пакуль праваахоўнiкамi вядзецца праверка, выхавальнiкi прытулку часткова ўзнавiлi пашкоджаныя помнiкi.

Яна СВЕТАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння штраф за рамiзнiцтва без лiцэнзii складае ад 10 да 50 базавых велiчынь (адна базавая велiчыня — 35 тысяч рублёў). Сума 350 тысяч не палохае &quo
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика