Калі ганарыцца, дык за вынiк працы i сям’ю
Калі ганарыцца, дык за вынiк працы i сям’ю
Куранят, як вядома, лiчаць увосень. І няхай яна толькi пачалася, нейкiя прамежкавыя вынiкi можна падвесцi ўжо зараз: што за мiнулы час зроблена ўласнымi рукамi, якiя намаганнi прынеслi жаданы плён? Чым сёлета асаблiва ганарыцеся вы? Алена Хасанава, начальнiк аддзела добраўпарадкавання УП "Мiнскзелянбуд": Чым сёлета асаблiва ганарыцеся вы? Алена Хасанава, начальнiк аддзела добраўпарадкавання УП "Мiнскзелянбуд":
Чым сёлета асаблiва ганарыцеся вы? Алена Хасанава, начальнiк аддзела добраўпарадкавання УП "Мiнскзелянбуд": — Тым, як выглядае ўвесь наш горад. А асаблiва... У Мiнска ёсць японскi горад-пабрацiм Сiндай. У скверы каля тэатра музкамедыi сёлета быў арганiзаваны "японскi куточак": высаджана сакура, выкарыстаны водна-дэкаратыўныя элементы, малыя архiтэктурныя формы. Работа яшчэ цалкам не скончана, цяпер, у прыватнасцi, вядзецца праектаванне другой чаргi, але нават тым, што зроблена, мы ганарымся. У жнiўнi гэты куточак наведала японская дэлегацыя, iм спадабалася. Будзем працаваць i далей! Надзея Гацура, пенсiянерка, вёска Панямонь Навагрудскага раёна: — Добрым ураджаем! Сёлета i агуркоў было шмат i яблыкаў! Вырасцiлi багата бульбы — больш чым летась. Будзе i сабе, i дзецям, а лiшкi пойдуць на корм жывёле. Зноў жа — сваё мяса будзе. Усiм задаволена. Як кажуць (смяецца), як поўная скрыня — i свiння гаспадыня. Аляксандр Аўтка, дырэктар Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Iнстытут агароднiцтва": — Тым, што распрацавалi тэхналогiю i комплекс машын для вытворчасцi цыбулi-сяўка. Ёй забяспечваецца i насельнiцтва, i гаспадаркi. Работы выконвалiся ў рамках iмпартазамяшчэння, таму вы разумееце, наколькi гэта важна. Налета гэтыя машыны павiнны пайсцi ў шырокую серыю. Тое ж магу сказаць i пра тэхналогiю i комплекс машын для вырошчвання агуркоў, у тым лiку вядомых многiм карнiшонаў. Важным таксама лiчу выхад кнiгi "Агароднiна ў харчаваннi чалавека". Гэта кнiга для кожнай сям’i — як важна правiльна ўжываць агароднiну, бо гэта i харчаванне, i лекi, што, на жаль, не ўсе ведаюць цi ўсведамляюць. Ганна Завiшава, вёска Дашкаўка Магiлёўскага раёна: — На нашым участку сёлета добра параслi кветкi (смяецца). Прыемна выйсцi, палюбавацца, ды i астатнi ўраджай добры: i памiдораў, i слiў, i бульбы. Чым яшчэ ганаруся? Што летам працавала, матулi дапамагала. Але ж галоўная падзея ў нашай сям’i наперадзе. Дачка, студэнтка-чацвёртакурснiца, у лiстападзе ўступае ў шлюб! Iван Швядко, загадчык па гаспадарчай частцы Мiкеляўшчынскага дзiцячага садка — сярэдняй школы Мастоўскага раёна: — (Смяецца.). Хутка адказваць? У школе з красавiка да пачатку навучальнага года рабiўся рамонт. Выканалi велiзарны аб’ём работ: памянялi вокны, дзверы, плiтку, усю сантэхнiку i г.д. У апошнiя тыднi будаўнiкi прыязджалi ў 6 гадзiн ранiцы, з’язджалi ў 21 гадзiну вечара. Увесь час з iншымi калегамi па працы даводзiлася быць тут, з-за гэта мне жонка нават сказала, што не любiць (смяецца). Калi сур’ёзна, усе мы вельмi ганарымся зробленым у школе, вось зараз засталiся зусiм нязначныя дробязi. Любоў Балаўнева, намеснiк дырэктара Нацыянальнага музея гiсторыi i культуры Беларусi: — Ганаруся, што падчас водпуску ў матулi ўласнымi рукамi зрабiла агароджу метраў на 100 (смяецца). Жэрдкi, вядома ж, муж замацоўваў, а я ўжо забiвала цвiкi ў кожную штыкецiну! Гэта ўжо, дарэчы, не першая мая агароджа (смяецца). А яшчэ ганаруся, якую ў садзе вырасцiла ружу — вялiкую, што ўецца. Яна ўжо двойчы цвiла. А калi сур’ёзна i пра працу, дык задаволена, як сёлета мы выконваем план па аказаннi платных паслуг насельнiцтву, як мы аператыўна працуем з прэсай. Правялi сёлета шэраг выстаў, было пяць дабрачынных акцый. Падчас апошняй 1 верасня наш музей наведала каля трох тысяч чалавек! Задаволена тым, што наведвальнiкаў у нас стала больш. Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Куранят, як вядома, лiчаць увосень. І няхай яна толькi пачалася, нейкiя прамежкавыя вынiкi можна падвесцi ўжо зараз: што за мiнулы час зроблена ўласны |
|