"Бацькоўскі кантроль" над тэлебачаннем
"Бацькоўскі кантроль" над тэлебачаннем
З 15 верасня ўсiм жыхарам Гродзенскай вобласцi будзе даступны першы пакет iнтэрактыўнага тэлебачання ІРTV "Прэм’ера". Ён складаецца з 28 каналаў, сярод якiх ёсць iнфармацыйныя, спартыўныя, музычныя i кiнаканалы. Прычым з 15 верасня па 14 кастрычнiка ўсе ахвотнiкi будуць падключаныя да гэтай паслугi без аплаты за ўстаноўку, а таксама абаненцкай платы за першы месяц. Што такое IРTV? Гэта не тэлебачанне, якое вяшчае праз iнтэрнэт, а непасрэдная дастаўка абаненту вiдэасiгналу па звычайнай тэлефоннай лiнii праз спецыяльнае абаненцкае ўстройства. Галоўная перавага гэтай тэхналогii перад звычайным тэлебачаннем у тым, што яна дазваляе глядзець перадачы ў зручны для гледача час i не быць прывязаным да раскладу эфiра. Такiм чынам, можна будзе мадэляваць уласны эфiр. Паводле iнфармацыi з Гродзенскага фiлiяла РУП "Белтэлекам", на першым этапе абаненты атрымаюць наступныя дадатковыя паслугi: Электронная версiя раскладу тэлеперадач. "Тэлебачанне са зрухам у часе". Гэта функцыя дазваляе спынiць прагляд "жывога" эфiру i аднавiць яго праз некаторы час. Тым самым вы не прапусцiце самы цiкавы момант фiльма альбо перадачы, калi давялося тэрмiнова адхiлiцца ад прагляду. Гэта функцыя дазваляе спынiць прагляд "жывога" эфiру i аднавiць яго праз некаторы час. Тым самым вы не прапусцiце самы цiкавы момант фiльма альбо перадачы, калi давялося тэрмiнова адхiлiцца ад прагляду."Тэлебачанне па запыту". Можна не толькi глядзець перадачы, якiя транслююцца ў рэжыме рэальнага часу, але i ажыццяўляць зрух па сетцы вяшчання да 48 гадзiн назад. Можна не толькi глядзець перадачы, якiя транслююцца ў рэжыме рэальнага часу, але i ажыццяўляць зрух па сетцы вяшчання да 48 гадзiн назад."Бацькоўскi кантроль". Не ведаючы спецыяльнага пароля, дзiця не зможа ўбачыць тыя перадачы, прагляд якiх, на думку бацькоў, з’яўляецца для яго заўчасным i непажаданым. Не ведаючы спецыяльнага пароля, дзiця не зможа ўбачыць тыя перадачы, прагляд якiх, на думку бацькоў, з’яўляецца для яго заўчасным i непажаданым.Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 15 верасня ўсiм жыхарам Гродзенскай вобласцi будзе даступны першы пакет iнтэрактыўнага тэлебачання ІРTV "Прэм’ера". Ён складаецца з 28 кан |
|