21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прабілiся ў плей-оф

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прабілiся ў плей-оф

Спорт-тайм

 

Маладзёжная зборная Беларусi па футболе (U-21) прабiлася ў плей-оф чэмпiянату Еўропы-2009. У аўторак яна правяла заключны матч адборачнага турнiру: у Рызе мiрам разышлася з латышскiмi равеснiкамi — 0:0. У вынiку, набраўшы 17 ачкоў, нашы суайчыннiкi занялi ў 7-й групе 2-е месца i трапiлi ў лiк чатырох камандаў, якiя фiнiшавалi другiмi ў сваiх квартэтах. Гэта група (Францыя, Ізраiль, Беларусь i Данiя) разам з дзесяццю пераможцамi квартэтаў (Iталiя, Турцыя, Англiя, Iспанiя, Швейцарыя, Фiнляндыя, Аўстрыя, Сербiя, Германiя, Уэльс) складзе пары плей-оф. Жараб’ёўка адбудзецца 12 верасня. Стыкавыя матчы пройдуць 10—11 i 14—15 кастрычнiка. Як вядома, гаспадыня фiнальнага раўнда, зборная Швецыi, атрымала пуцёўку ў фiнал напрамую.

На Паралiмпiядзе ў нас ужо 4 медалi

На Паралiмпiядзе ў Пекiне ў спаборнiцтвах па плаваннi дыстанцыя 100 метраў батэрфляем прынесла ў скарбонку Беларусi яшчэ два медалi. У катэгорыi S12 Раман Макараў святкаваў перамогу, устанавiўшы пры гэтым новы сусветны рэкорд — 56,90. Другiм фiнiшаваў яшчэ адзiн наш суайчыннiк Сяргей Пунько — 59,72. Для Пунько гэта другая ўзнагарода. Напярэдаднi ён стаў сярэбраным прызёрам на стометроўцы брасам. Пасля трох дзён спаборнiцтваў на Паралiмпiйскiх гульнях у Пекiне зборная Беларусi ў агульнакамандным залiку займае 17-е месца. У актыве нашых суайчыннiкаў 4 узнагароды: 2 залатыя i 2 сярэбраныя. Прычым усе на рахунку плыўцоў. Лiдзiруюць у камандным залiку гаспадары спаборнiцтваў, у якiх 16 залатых, 21 сярэбраны i 16 бронзавых медалёў.

Бiлеты "на Англiю" хутка з’явяцца ў продажы

Пасля 15 верасня з’явяцца ў продажы бiлеты на матч адборачнага турнiру чэмпiянату свету-2010 памiж футбольнымi зборнымi Беларусi i Англii. Кошт уваходу на мiнскi стадыён "Дынама" 15 кастрычнiка ад 20 да 70 тысяч рублёў.

Пачатак пакладзены

Шасцю матчамi стартаваў Адкрыты чэмпiянат Беларусi па хакеi ў экстралiзе. Вось iх вынiкi: "Керамiн" (Мiнск) — "Нёман" (Гродна) — 3:1; "Шыннiк" (Бабруйск) — "Брэст" — 4:1; "Гомель" — "Латгале" (Даўгаўпiлс, Латвiя) — 0:3; "Металург" (Жлобiн) — "Рыга-2000" (Латвiя) — 1:2; "Вiцебск" — "Юнацтва" (Мiнск) — 1:2; "Хiмiк-СКА" (Наваполацк) — "Хiмвалакно" (Магiлёў) — 2:3.

"Дынама" i "Керамiн" дамовiлiся

Дамова аб супрацоўнiцтве памiж мiнскiмi хакейнымі клубамi "Дынама" i "Керамiн" была падпiсана днямi. Паводле задумы бакоў, сталiчны "Керамiн" будзе выконваць функцыi дублюючага складу "Дынама", якi выступае ў КХЛ. У сувязi з гэтым у блiжэйшы час "драконы" могуць атрымаць шэраг выканаўцаў, якiя не трапляюць у асноўны склад "бела-блакiтных". У спiсе магчымага папаўнення беларускi абаронца Iгар Шведаў, французскi нападаючы Ларан Менье, а таксама паўночнаамерыканскi форвард Дуг Нолан.

Мiхневiч зноў трэцi

На легкаатлетычных спаборнiцтвах у славацкай Дубнiцы беларус Андрэй Мiхневiч стаў трэцiм у турнiры штурхальнiкаў ядра. Яго вынiк 19,86. Першынстваваў амерыканец Крысцiян Кантвел — 21,39.

Майкд Фелпс патрацiў "алiмпiйскi" мiльён

Амерыканскi плывец Майкл Фэлпс, якi стаў у Пекiне-2008 васьмiразовым алiмпiйскiм чэмпiёнам, стварыў уласны дабрачынны фонд для дзяцей. У якасцi першага ўзносу ён перадаў у фонд 1 мiльён долараў, якi прапанавалi яму спонсары за "залаты дождж" у Пекiне. У супрацоўнiцтве з кампанiяй па вытворчасцi плавальных касцюмаў, якая, уласна кажучы, i выплацiла плыўцу мiльён, фонд Майкла Фелпса арганiзуе тур па васьмi гарадах ЗША. Ён прадставiць праграму "Мара, план, дасягненне" па прыцягненнi дзяцей да актыўнага i здаровага ладу жыцця.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзёжная зборная Беларусi па футболе (U-21) прабiлася ў плей-оф чэмпiянату Еўропы-2009. У аўторак яна правяла заключны матч адборачнага турнiру: у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика