21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Супрацоўнікі фірмы-імпарцёра соку “Садочок” дагэтуль застаюцца за кратамі

26.08.2009 12:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 супрацоўнікаў фірмы “Владпродимпорт”, якая імпартуе ўкраінскія сокі ў Беларусь дагэтуль знаходзяцца ў мінскім следчым ізалятары. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў бацька арыштаванага рэгіянальнага прадстаўніка фірмы ў Баранавічах Віктар Дранюк.

“Нічога не вядома. Яны так і сядзяць. 9 рэгіянальных прадстаўнікоў, дырэктар і намеснік. Начальнік следчага ўпраўлення ГУПР прагаворваецца, што ў іх нічога няма. Тым не менш, іх прэтэнзіі — гэта тое, што затрыманыя не супрацоўнічаюць са следствам. Не даюць патрэбных следству паказанняў”.

Нагадаем, супрацоўнікі фірмы “Владпродимпорт” былі затрыманыя ў жніўні па падазрэнні ў датычнасці да выбуху ў Мінску 4 ліпеня. Без прад’яўлення абвінавачвання і іншых следчых дзеянняў арыштаваныя знаходзіліся за кратамі 10 дзён. Толькі на чацвёрты дзень да іх дапусцілі адвакатаў. 28 жніўня ім прад’явілі абвінавачванне. Але ўжо ва ўкрыцці даходаў і няплаце падаткаў.

Тады міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў заяўляў, што эканамічныя злачынствы былі выяўленыя падчас расследавання справы аб выбуху.

Варта зазначыць, што ў афіцыйным абвінавачванні большасць затрыманых праходзіць як “нявызначаныя асобы”.





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 супрацоўнікаў фірмы “Владпродимпорт”, якая імпартуе ўкраінскія сокі ў Беларусь дагэтуль знаходзяцца ў мінскім следчым ізалятары.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика