Выгадна банкам, у выйгрышы і клiенты...
Выгадна банкам, у выйгрышы і клiенты...
З наступнага года УСЕ атрымальнiкi крэдытаў трапяць у гiсторыю. Крэдытную. Ужо з 1 студзеня 2009 года ў краiне на ўсiх крэдытаатрымальнiкаў, незалежна ад памеру выдадзеных банкам iм грошай, будуць фармiравацца крэдытныя гiсторыi, паведамiў у гутарцы карэспандэнту "Звязды" начальнiк галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банка Сяргей Дубкоў. Каментуючы рашэнне галоўнага банка краiны, Сяргей Дубкоў патлумачыў, што сёння крэдытныя гiсторыi фармiруюцца толькi ў дачыненнi да тых клiентаў, якiя атрымалi ў банку крэдыт у памеры больш за 10 тысяч долараў ЗША. Паводле iнфармацыi на 1 лiпеня гэтага года, у сiстэме "Крэдытнае бюро" захоўвалася 168 816 такiх гiсторый, у склад якiх уваходзяць звесткi аб 433 206 крэдытных дагаворах. Што ж датычыцца астатнiх асобаў, якiя, умоўна кажучы, могуць увогуле напазычаць у фiнансавых установах грошай i на большую суму, але пры гэтым аформiць некалькi крэдытаў, толькi ў меншых памерах (напрыклад, энную колькасць па 5 тысяч долараў, альбо па тысячы), то яны пакуль не трапляюць у аўтаматызаваную iнфармацыйную сiстэму "Крэдытнае бюро" Нацыянальнага банка. Не абавязкова, зразумела, што сярод апошнiх могуць патрапiцца i нядобрасумленныя клiенты, але, як заўважыў банкаўскi спецыялiст, той, хто iнфармаваны (у дадзеным выпадку банк), той узброены. Летась, дарэчы, за махiнацыi з крэдытамi было ўзбуджана каля 80 крымiнальных спраў. Трэба меркаваць, што з уступленнем у сiлу пастановы павысiцца i зацiкаўленасць усiх клiентаў у належным выкананнi абавязацельстваў перад фiнансавымi ўстановамi. Як прадугледжваецца дакументам, з наступнага года з крэдытных гiсторый будуць выключаны звесткi, якiя не маюць дачынення да крэдытных дагавораў, а таксама ў дачыненнi да якiх банкi не могуць забяспечыць дакладнасць. А вось тэрмiн прадстаўлення банкамi звестак, якiя ўносяцца ў крэдытную гiсторыю, у сiстэму "Крэдытнае бюро" скарочаны да дзесяцi дзён (цяпер яны прадстаўляюцца банкамi на працягу першых дванаццацi дзён месяца за папярэднi месяц). Як падкрэслiў Сяргей Дубкоў, уключэнне ў крэдытныя гiсторыi звестак аб выкананнi ўсiх крэдытных дагавораў, а таксама скарачэнне тэрмiнаў iх прадстаўлення дасць банкам магчымасць больш эфектыўна кiраваць сваiмi рызыкамi. Не застаюцца, трэба спадзявацца, у дадзеным выпадку ў пройгрышы i клiенты банкаў. "Людзям вельмi выгадна, калi ў iх ёсць добрая крэдытная гiсторыя: такiя клiенты могуць разлiчваць на спрашчэнне працэдур па афармленнi выдачы крэдыту", — гаворыць начальнiк галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацбанка. Чакаецца, што неабходнасць прадстаўлення ў галоўны банк звестак аб усiх крэдытных дагаворах значна павялiчыць аб’ём iнфармацыi, што перадаецца банкамi, — прыкладна ў 20 разоў. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З наступнага года УСЕ атрымальнiкi крэдытаў трапяць у гiсторыю. Крэдытную. Ужо з 1 студзеня 2009 года ў краiне на ўсiх крэдытаатрымальнiкаў, незалежна
|
|