21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Оршы будзе не горш...

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Оршы будзе не горш...

Калi вы на гэтым тыднi зберацеся са сталiцы ў Оршу, то на першых дзясятках кiламетраў заўважыце прыкметы маючага адбыцца вялiкага свята. Адна з iх — рамонтныя работы на маскоўскай трасе амаль на ўсёй яе працягласцi. Складваецца ўражанне, што ўся дарожнабудаўнiчая тэхнiка рэспублiкi працуе на гэтым аб’екце. А адсутнасць, пакуль яшчэ, жоўтага лiсця на прыдарожных дрэвах кампенсуецца россыпамi жоўтых дарожных знакаў на ўчастках рамонтных работ. З абочыны за праязджаючымi прыветна "назiраюць" свежапафарбаваныя прыпынкi грамадскага транспарту, кафэ i кемпiнгi. Блiжэй да Оршы на iх пляцоўках гаспадары спрабуюць стварыць нейкiя манументальныя рэчы з цюкоў саломы. Выглядаюць гэтыя спробы вельмi актуальна, бо Орша сёлета прымае Рэспублiканскi фестываль працаўнiкоў вёскi "Дажынкi-2008".

У першы дзень тыдня сам горад напамiнаў жанчыну, што спазняецца на свята. Ужо i прычоска гатова, але вось вочы не падведзены, i, здаецца, пахудзела, каб сукенка новая добра сядзела, але адпрасаваць яе пакуль не паспела... Таму побач з новымi пафарбаванымi платамi яшчэ пакуль не заасфальтаваныя тратуары, а многiя будынкi пад новымi дахамi i з новымi вокнамi яшчэ ашчацiненыя будаўнiчымi рыштаваннямi. Але работы iдуць вельмi хутка, так хутка, што самi аршанцы, бывае, не пазнаюць увечары вулiцу, па якой зранку iшлi на працу. На добраўпарадкаваннi горада занятыя i студэнты, i школьнiкi, i вайскоўцы, i актывiсты БРСМ, i ўсе прадпрыемствы, кожнае на сваiм участку. Так што многае да пачатку свята будзе завершана.

Па словах намеснiка старшынi гарвыканкама па будаўнiцтве Івана Хурбатава, да "Дажынак" праграма па добраўпарадкаваннi горада рэалiзавана на 82 працэнты i яе выкананне працягнецца пасля фестывалю. З запланаваных на падрыхтоўку горада 327 млрд рублёў асвоена 270 млрд, з iх 132,5 млрд — крэдытныя сродкi, якiя на розных умовах выдзелены гораду Беларусбанкам. Дарэчы, гэта амаль у 2 разы больш, чым летась было патрачана на Рэчыцу, сталiцу "Дажынак-2007", што звязана ў першую чаргу з большымi памерамi горада i з большай колькасцю буйных прамысловых аб’ектаў, якiя патрабавалi рэканструкцыi.

Да свята ў эксплуатацыю ўведзены шэраг буйных сацыяльных аб’ектаў — гэта i лазня па вулiцы Астроўскага, i мост цераз раку Аршыца, i пуцеправод цераз вулiцу Энгельса, будынак падатковай iнспекцыi i школа № 1. Пачала працаваць пасля рэканструкцыi гасцiнiца "Орша" на 132 месцы, рэканструяваны гарадскi стадыён, якi зможа прымаць спаборнiцтвы мiжнароднага ўзроўню. Адноўлены цэнтральны дзiцячы парк, дзе пабудаваны амфiтэатр i ўсталявана мноства атракцыёнаў. Работы па рэканструкцыi закранулi i былы Калегiум iезуiтаў, ХVII стагоддзя збудавання. У будынку размесцяцца гарадская бiблiятэка, музей, адмiнiстрацыйныя памяшканнi, кафэ. Вялiкая работа праведзена па добраўпарадкаваннi двароў, капiтальным i бягучым рамонце вулiц, тратуараў. Усяго ў Оршы за год пакладзена тратуарнай плiткi на плошчы больш за 100 тыс. кв. м. Але "Дажынкi" — гэта не мяжа для стопрацэнтнай рэалiзацыi праграмы, работы будуць працягвацца да канца года", — адзначыў Iван Хурбатаў.

Самi "Дажынкi-2008" пачнуцца ў гэту пятнiцу, 19 верасня, i святочныя мерапрыемствы прадоўжацца да нядзелi 21 верасня. Гарадскiя ўлады, якiя ў перадсвяточным рэжыме працуюць амаль круглыя суткi, чакаюць, што свята наведае больш за 5 тысяч гасцей з усёй рэспублiкi. Афiцыйныя дэлегацыi пачнуць прыязджаць ужо ў чацвер.

Што датычыцца праграмы свята, то Орша будзе насычана рознымi мерапрыемствамi. Iрына Мiгаль, начальнiк упраўлення культуры Аршанскага гарвыканкама расказала, што ў горадзе i раёне больш за 20 сцэнiчных пляцовак рознай тэматыкi збяруць каля 1,5 тыс. творчых калектываў з усёй Беларусi. Будзе працаваць "Горад майстроў", дзе будуць прадстаўлены традыцыйныя рамёствы i майстар-класы.

На цэнтральнай пляцоўцы "Дажынак" выступяць вядучыя беларускiя калектывы: "Харошкi", "Сябры", "Бяседа", Прэзiдэнцкi аркестр i расiйскiя зоркi Валерыя, "Прэм’ер-мiнiстр", "Самацветы", Людмiла Румiна.

"Орша — буйны чыгуначны вузел, гэта вырашылi падкрэслiць рэжысёры ў афармленнi цэнтральнай пляцоўкi i ў сцэнарыi правядзення свята. "Вiцебшчына фестывальная" сустракае гасцей — яго цэнтральная iдэя", — адзначыла Iрына Мiгаль. Прэм’ерай "Дажынак-2008" стане песня аб Оршы, якая ў далейшым, магчыма, набудзе статус гiмна горада.

Каля 200 прадпрыемстваў гандлю i грамадскага харчавання возьмуць удзел у фестывалi-кiрмашы. На свяце будуць працаваць 406 гандлёвых пунктаў i аб’екты грамадскага харчавання на 8300 месцаў.

Так што, "Орша фестывальная" рыхтуецца, чакае, запрашае!

Таццяна Ляўковiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi вы на гэтым тыднi зберацеся са сталiцы ў Оршу, то на першых дзясятках кiламетраў заўважыце прыкметы маючага адбыцца вялiкага свята. Адна з iх — р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика