21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВІЧ-інфекцыя "хаваецца" ў ложку

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ВІЧ-інфекцыя "хаваецца" ў ложку

Па iнфармацыi сталiчнай санэпiдслужбы, за 8 месяцаў гэтага года ў Мiнску быў выяўлены 81 выпадак ВIЧ-iнфекцыi, такiм чынам, на 1 верасня 2008 года агульная колькасць зарэгiстраваных у Мiнску выпадкаў ВIЧ-iнфекцыi дасягнула 1307: сярод ВIЧ-iнфiцыраваных 899 мужчын i 408 жанчын.

Зараз у эпiдэмiчны працэс уцягнуты ўсе раёны горада. Аднак за перыяд статыстычнага назiрання (з 1987 па 2008 год) найбольш высокi ўзровень распаўсюджанасцi ВIЧ-iнфекцыi (327 выпадкаў) быў зарэгiстраваны ў Заводскiм раёне: гэты паказчык складае 138,4 на 100 тысяч насельнiцтва, што ўдвая перавышае сярэднегарадскi паказчык (74,8 на 100 тысяч).

Большасць ВIЧ-iнфiцыраваных (79,7 працэнта ад агульнай колькасцi) складаюць маладыя людзi ва ўзросце ад 20 да 34 гадоў. Удзельная вага спажыўцоў наркатычных рэчываў дасягае ў агульнай колькасцi ВIЧ-iнфiцыраваных 60,6 працэнта. Разам з тым медыкi адзначаюць iстотную актывiзацыю ў апошнiя гады палавога шляху перадачы iнфекцыi. Для параўнання, калi ў 2003 годзе на сэксуальныя кантакты прыпадала толькi 30,3 працэнта выпадкаў перадачы ВIЧ-iнфекцыi, то ўжо ў 2006 годзе — 50 працэнтаў, у 2007-м годзе — 60,2 працэнта i за 8 месяцаў гэтага года — 67,9 працэнта выпадкаў iнфiцыравання. Раней "лiдзiраваў" iн’екцыйны шлях распаўсюджвання ВIЧ-iнфекцыi пераважна сярод наркаспажыўцоў...

На сёння ў сталiцы пастаўлены дыягназ "ВIЧ-iнфекцыя" 11 дзецям, народжаным ад ВIЧ-iнфiцыраваных мацi, з iх траiм устаноўлены дыягназ "СНIД". Адно дзiця памерла ад СНIДу. Кумулятыўная ж колькасць выпадкаў СНIДу (за ўвесь час рэгiстрацыi гэтай iнфекцыi ў Мiнску) складае 87. За гэты час ад СНIДу загiнулi 55 хворых (63,2 працэнта ад агульнай колькасцi захварэлых). За восем месяцаў гэтага года дыягназ "СНIД" быў пастаўлены 11 хворым. Таксама за перыяд статыстычнага назiрання ў сталiцы былi зарэгiстраваныя 126 смяротных выпадкаў сярод ВIЧ-iнфiцыраваных. 61,9 працэнта загiнулых былi наркаспажыўцамi. Толькi за прайшоўшы перыяд гэтага года памерлi 14 чалавек.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па iнфармацыi сталiчнай санэпiдслужбы, за 8 месяцаў гэтага года ў Мiнску быў выяўлены 81 выпадак ВIЧ-iнфекцыi, такiм чынам, на 1 верасня 2008 года агу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика