Зборная Грузіi да матча Кубка Дэвiса не рыхтавалася
Зборная Грузіi да матча Кубка Дэвiса не рыхтавалася
У выхадныя на адкрытых кортах сталiчнага Палаца тэнiсу пройдзе чарговы матч Кубка Дэвiса памiж камандамi Беларусi i Грузii за права застацца ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны. Грузiнскiя тэнiсiсты на чале з капiтанам Уладзiмiрам Габрычыдзэ ўчора прыбылi ў Беларусь. Капiтан грузiнскай каманды назваў шансы сапернiкаў роўнымi. "Каманда Беларусi, безумоўна, цяпер мацнейшая. Нам застаецца спадзявацца на ўдачу i Бога", — прызнаўся Уладзiмiр Габрычыдзэ. Капiтан нашых сапернiкаў расказаў, што апошнiя пятнаццаць гадоў жыве ў Маскве, але ў гэтыя цяжкiя для Грузii часы вырашыў быць разам са сваёй краiнай. Тры днi таму ён прыняў рашэнне ўзначалiць каманду, i менавiта столькi часу грузiнскiя тэнiсiсты ведаюць капiтана. Былы капiтан зборнай Грузii па тэнiсе Гела Элердашвiлi пераехаў у Іспанiю. Каманда Грузii разам не рыхтавалася, усе гульцы прыехалi з розных турнiраў. Першай ракеткай у камандзе нашых сапернiкаў з’яўляецца 27-гадовы Iраклi Лабадзэ (533-i ў рэйтынгу АТП), якi зусiм нядаўна гуляў супраць Максiма Мiрнага i Уладзiмiра Iгнацiка, а таксама неаднойчы сустракаўся з Уладзiмiрам Валчковым. Астатнiя гульцы каманды — 20-гадовы Надар Iтанiшвiлi (1147-ы рэйтынг), 23-гадовы Лада Чыхладзэ (1193) i 19-гадовы Георгiй Хрыкадзэ (без рэйтынгу). Капiтан беларускай каманды Уладзiмiр Валчкоў дэбютуе ў гэтай ролi на матчы Беларусь—Грузiя. Ён прызнаўся, што задаволены тым, як каманда правяла апошнiя два-тры тыднi. Пра каманду Грузii наш капiтан мае толькi агульную iнфармацыю i лiчыць, што поспех беларускай дружыны будзе залежаць ад таго, наколькi добра нашы тэнiсiсты выканаюць сваю частку работы. "Лёгкiх матчаў у Кубку Дэвiса не бывае. Каманда Грузii непрадказальная, як яе лiдар Iраклi Лабадзэ, якi ў любога можа выйграць i гэтак жа любому можа саступiць", — заявiў Уладзiмiр Валчкоў. Найвышэйшы рэйтынг у беларускай камандзе ва Уладзiмiра Iгнацiка (423), 31-гадовы Максiм Мiрны знаходзiцца на 524-м радку лiста АТП, Андрэй Каратчэня — на 587-м. Разам з iмi да матча рыхтуюцца Дзмiтрый Жырмант i Сяргей Бетаў. Канчаткова з заяўкай на матч Уладзiмiр Валчкоў вызначыцца ў чацвер. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя на адкрытых кортах сталiчнага Палаца тэнiсу пройдзе чарговы матч Кубка Дэвiса памiж камандамi Беларусi i Грузii за права застацца ў першай
|
|