Фотамайстры прайшлі “Сцежкамі Адама Міцкевіча”
Адкрыццём фотавыставы “Сцежкамі Адама Міцкевіча” распачалося ў Беларусі святкаванне 210-угодкаў з дня нараджэння слыннага паэта-рамантыка ХІХ стагоддзя. Разам з беларускімі, польскімі і літоўскімі фотамайстрамі па беларускіх мясцінах, звязаных з імем Міцкевіча, некалькі дзён вандравала і карэспандэнт “Салідарнасці”.
Напрыканцы чэрвеня ў межах міжнароднага пленэру, падтрыманага Польскім інстытутам у Мінску і Беларускім грамадскім аб’яднаннем "Фотамастацтва", фотамайстры пабывалі ў фальварку Завоссе, на возеры Свіцязь, у Валеўцы, Райцы, Варончы, Карчове, наведалі Туганавіцкі парк, Наваградак, Шчорсы і Карэлічы. Вынікам пленэра і стала выстава “Сцежкамі Адама Міцкевіча”, адкрыццё якой адбылося 18 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Экспазіцыя невыпадкова адкрываецца менавіта гэтым здымкам. Карані старога дрэва ў закінутым парку ў пасёлку Першамайскі - сімвал яднання і цягі да жыцця, лічыць аўтар Сяргей Плыткевіч. Віктар Сядых аздобіў свае работы бы старыя паштоўкі. Каб не прапусціць цікавосткі храма ў вёсцы Паланечка, гледачу давядзецца наблізіцца амаль ушчыльную.Каб ахапіць вокам работы паляка Ежы Пёнтэка, выкананыя ў вялікім фармаце, трэба, наадварот, адыйсціся далей. Фотапленэр ад пачатку быў эксперыментам з непрадказальным вынікам. Тэарэтычна пасля яго магла пабачыць свет і экспазіцыя пад назвай “Забытая Богам зямля Міцкевіча”. - Фатаграфія - мастацтва, якое здольнае на падставе адзінай фактуры адлюстроўваць адныя і тыя ж рэчы з супрацьлеглых пазіцый. Да таго ж, гэта выдатны сродак для прасоўвання ў масы тых ці іншых ідэй, - адзначае Плыткевіч. - Тое, што на выставе прадстаўлены добразычлівы позірк на Беларусь з боку трох краін мяне ўзрадавала. Такой убачылі зямлю, па якой хадзіў Адам, беларускія фотамайстры Юры Васільеў, Валер Сібрыкаў і Валер Вядрэнка. А гэта повязь часоў у выкананні літоўца Раймондаса Пуйшыса і паляка Кшыштафа Макоўскага. Амаль усе здымалі ў Навагрудскім музеі акуляры Адама Міцкевіча. Але ў Сігітаса Канцявічуса гэта атрымалася так, быццам, паэт хвіліну таму выйшаў з кабінета, паклаўшы іх на няскончаны рукапіс. Хто сёння ходзіць сцежкамі Міцкевіча ў Беларусі? Удзельнікі пленэру аднадушныя ў выснове - гэта людзі добразычлівыя. Наталля Ракіцкая і Рамуальдас Вайткус здымалі іх і так, і гэтак. А тым часам калегі назіралі за працэсам праз свае аб’ектывы. Адным з вынікаў пленэру старшыня грамадскага аб’яднання "Фотамастацтва" Сяргей Плыткевіч бачыць тое, што фотамайстры на справе прадэманстравалі: Адам Міцкевіч - гэта асоба гістарычная, якая можа аб’яднаць беларусаў, літоўцаў і палякаў. Здымак, зроблены каля знакамітага Камня філарэтаў, - яскравы доказ таму. Выстава будзе праходзіць у Дзяржаўныма музем гісторыі беларускай літаратуры цягам месяца, а потым выправіцца ў вандроўку: Навагрудак, Гродна, Варшава, Вільнюс Цалкам верагодна, што ў наступным годзе фотапленэр на гэтую ж тэму пройдзе ўжо ў Літве. А 20 верасня святам на хутары Завоссе пад Баранавічамі ўрачыста распачнецца сацыяльна-культурны праект “Ёсць ў мяне зямля, край светлых мрояў ”, ініцыятарам якога напярэдадні 210-угодкаў Адама Міцкевіча выступіў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыццём фотавыставы “Сцежкамі Адама Міцкевіча” распачалося ў Беларусі святкаванне 210-угодкаў з дня нараджэння слыннага паэта-рамантыка ХІХ стагоддзя.
|
|