Погляд Арменіi
Погляд Арменіi
Падчас сустрэчы з журналiстамi пасол Арменii ў Беларусi Алег Есаян з задавальненнем адзначыў, што на мiнулых парламенцкiх i прэзiдэнцкiх выбарах у яго краiне Беларусь узяла самы актыўны ўдзел у назiральнай дзейнасцi — пад эгiдай i АБСЕ, i СНД, i прытым у поўным аб’ёме. "Таму Арменiя не магла застацца без удзелу", — адзначыў ён. Прадстаўнiкi краiны паўдзельнiчаюць у парламенцкiх выбарах у якасцi назiральнiкаў ад мiсii СНД i Бюро па дэмакратычных iнстытутах i правах чалавека АБСЕ. Як адзначыў кiраўнiк дыпмiсii, амаль усе яны (за невялiкiм выключэннем) — кароткатэрмiновыя назiральнiкi, а значыць, прыбудуць у Беларусь напярэдаднi асноўнай даты выбараў — 28 верасня. Невялiкае выключэнне складаюць супрацоўнiкi пасольства i выканкама СНД. "Лiтаральна ўчора я гутарыў з Наурызам Айдаравым (кiраўнiком штаба мiсii назiральнiкаў ад СНД. — Аўт.), i пацiкавiўся, як iдзе гэты працэс. Водгукi вельмi станоўчыя", — запэўнiў пасол. "Безумоўна, усе мы, як i ўлады Беларусi, як i прадстаўнiкi мiжнародных арганiзацый, зацiкаўленыя ў тым, каб гэтыя выбары прайшлi на дастаткова добрым узроўнi", — рэзюмаваў ён. Нагадаем, што першыя галасы за дэпутатаў чарговага склiкання могуць быць аддадзеныя ўжо 23 верасня — менавiта тады пачнецца датэрмiновае галасаванне для тых, хто не зможа прыйсцi на ўчастак непасрэдна ў дзень выбараў. Да гэтага часу ўчасткi будуць аснашчаны ўсiм неабходным абсталяваннем, сродкамi сувязi... Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас сустрэчы з журналiстамi пасол Арменii ў Беларусi Алег Есаян з задавальненнем адзначыў, што на мiнулых парламенцкiх i прэзiдэнцкiх выбарах у яго
|
|