Шчодрая на аддачу нясвіжская зямля
Шчодрая на аддачу нясвіжская зямля
А ў СВК "Грыцкевiчы", з Нясвiжшчыны, удакладняюць: "Як ты да зямлi, так i яна да цябе" З выдатным настроем сустрэлi працаўнiкi "Грыцкевiчаў" як раённыя, так i абласныя дажынкi, а цяпер сустракаюць рэспублiканскiя.Як кажуць у такiх выпадках, ёсць падстава. І вельмi сур’ёзная. Сёлета ў СВК "Грыцкевiчы" сабралi небывалы да гэтага ўраджай збожжавых — па 89,8 цэнтнера з гектара; з плошчы 820 га намалацiлi 7346100 тон. СВК "Грыцкевiчы" разам са сваiм больш знакамiтым суседам агракамбiнатам "Сноў" выйшлi па ўраджайнасцi збожжавых на першыя пазiцыі ў рэспублiцы, пры гэтым па намалоце збожжа ў разлiку на бала-гектар у "Грыцкевiчах" пераўзышлi i таго ж раней недасягальнага для iх суседа, на якога заўсёды трымалi раўненне. Зразумела, калi мы наведалi СВК "Грыцкевiчы", тут на палях ужо не было нi каласка, i палюбавацца на багатую збожжавую нiву гаспадаркi, такiм чынам, не ўдалося. Затое ўдалося пабачыць, якая тут вымахала кукуруза — вышынёй па тры i больш за тры метры. З улiкам шчыльнасцi пасеваў гэта былi сапраўдныя кукурузныя джунглi, якiя раскiнулiся ў многiх месцах гаспадаркi — пад iх тут адвялi сёлета 417 гектараў, або 20 працэнтаў ворнай зямлi... Гэты велiчны сельскагаспадарчы пейзаж дапаўняла наступная цiкавая дэталь: з кукурузы нямала дзе выглядвалi стрэхi вясковых хат. — Хаты сярод кукурузы? — здзiвiлiся мы. — А нiчога дзiўнага, — патлумачыў кiраўнiк СВК "Грыцкевiчы" Уладзiмiр Малахвей. — Як цяпер нямала дзе, у нас вяскоўцы таксама часам адмаўляюцца засяваць прысядзiбныя ўчасткi поўнасцю. Вось для таго, каб не было за iх хатамi i агародамi нiякiх пустак, i заходзiм клiнамi на гэтыя ўчасткi, на кожны кавалачак зямлi. Папярэджваем такiм чынам з’яўленне за гэтымi сядзiбамi звычайных звалак, а галоўнае — зямля не пустуе. Зямля для нас — асаблiвая каштоўнасць, яе ў нас не так ужо шмат... За кукурузу сёлета ў гаспадарцы нямала пахвалявалiся. Тут робяць ухiл на наступныя накiрункi дзейнасцi: вырошчванне збожжавых, а таксама цукровых буракоў i вытворчасць малака з мясам. Дык вось, у кармавым балансе немалога статку буйной рагатай жывёлы гаспадаркi каля 80 працэнтаў i займае якраз кукуруза. Як зазначаў ужо галоўны аграном СВК Iван Валетаў, кукурузе сёлета было вельмi цяжка выбрацца з вясновых халадоў, i ў гаспадарцы было зроблена ўсё, каб падняць яе; "сабралi апошнiя грошы, каб купiць салетру на падкормку...". Кукуруза ў вынiку такiх клопатаў да яе, хоць i са спазненнем тэрмiнаў для яе ўборкi, удалася. — Заўтра i пачынаем яе ўбiраць на сiлас, на тыдзень пазней, як звычайна. Але з нашай цяперашняй высокапрадукцыйнай тэхнiкай гэта адставанне ў часе абавязкова кампенсуем, — працягваў галоўны аграном. — Сёлета, як i ў мiнулым годзе, 100 гектараў кукурузы адводзiм на зерне. Летась атрымалi яго па 125 цэнтнераў з гектара, усяго ж намалацiлi каля паўтары тысячы тон. Думаю, што будзем блiзкiя да гэтых паказчыкаў i сёлета. Такiм чынам, падчас нашага вiзiту ў гаспадарку тут рыхтавалiся да не менш адказнай, чым збожжавая, кукурузнай гарачай пары. Пры гэтым у справе быў ужо выпрабаваны высокапрадукцыйны iмпартны кормаўборачны комплекс "Nеw Hоllаnd", якi ў гаспадарцы набылi не так даўно: 5 гектараў за гадзiну можа ўбiраць, нарыхтоўваць за дзень 2,5—3 тысячы тон зялёнай масы; у iм стаiць механiзм, якi здрабняе храпкi; аўтаматычная заточка нажоў, змазка механiзмаў; камп’ютар, якi "вядзе" жняярку ў адпаведнасцi з рэльефам поля, кандыцыянер, печка... "Кiраваць такiм агрэгатам — адно задавальненне", — зазначае механiзатар Фёдар Заяц. Зразумела, аднак, што i кiроўца павiнен, так сказаць, поўнасцю адпавядаць. Словам, комплекс быў гатовы да сапраўднай справы. А падчас нашага вiзiту ў "Грыцкевiчы" тут займалiся ўборкай цукровых буракоў (вырошчванне цукровых буракоў — самая рэнтабельная для гаспадаркi справа, пад iх тут адводзiцца да 300 гектараў), а таксама сяўбой азiмых. — Да 25 верасня ўсё ўбраць, у тым лiку, вядома, кукурузу; поўнасцю пасеяць азiмыя (пад iх на наступны год адведзена 550 гектараў); у канцы верасня зрабiць чацвёрты ўкос нашых траў, а да Пакроваў увогуле сысцi з поля, — абазначыў на блiжэйшы час задачу Уладзiмiр Малахвей. — Пасля Пакроваў зямля павiнна адпачываць. Увогуле, трэба як мага менш яе таптаць. * * * Калi прасачыць дынамiку развiцця СВК "Грыцкевiчы" (дарэчы, да вышэйсказанага варта дадаць: у гаспадарцы таксама надойваюць за год ад свайго малочнага статку, у якiм налiчваецца 960 галоў, каля 7 тысяч кiлаграмаў малака на карову), тут няўхiльна i няспынна iшлi да сваiх цяперашнiх дасягненняў. Прычым ухiл быў зроблены менавiта на iнтэнсiўнае развiццё, на тое, каб найбольш эфектыўна выкарыстоўваць тыя рэсурсы, якiя былi, якiя ёсць. Ну, а галоўны рэсурс — гэта, вядома ж, зямля. Гаспадарка мае ў сваiм распараджэннi 2257 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, з iх 1864 — ворных зямель. У 2001 годзе ў ёй з гэтых зямель атрымалi 4815 тон збожжа, цукровых буракоў сабралi каля 10 тысяч тон — за апошнiя гады гэтыя валавыя паказчыкi амаль падвоены, а на блiжэйшыя гады тут ставяць наступную мэту: мець у вале з тых жа плошчаў сваiх стратэгiчных культур, гэта значыць збожжавых i цукровых буракоў, адпаведна, каля 10 тысяч тон i 25 тысяч тон. "Яшчэ нямала прыйдзецца дадаваць, але абавязкова выйдзем на такi вал", — зазначае кiраўнiк гаспадаркi. Што ляжыць у аснове сённяшнiх дасягненняў, на што робiцца стаўка ў далейшым развiццi? Стаўка ў першую чаргу — на сучасныя агратэхналогii, на дакладнае захоўванне аптымальных тэрмiнаў ва ўсiм працэсе вырошчвання сельскагаспадарчай прадукцыi. На тыя ж аптымальныя тэрмiны тут прама-такi моляцца. Ад кiраўнiка, ад галоўнага агранома не аднойчы давялося пачуць: зрабiць i хутчэй сысцi з поля. Зразумела, аператыўнасць i дакладнасць тэрмiнаў ва ўсiм цыкле работ непазбежна цягнуць за сабой наступную дамiнанту: неабходнасць мець сучасную высокапрадукцыйную надзейную тэхнiку, увесь комплекс сучасных сельскагаспадарчых механiзмаў i прылад. I тут цяпер усё гэта маюць. Яшчэ ў 2003 годзе ў гаспадарцы набылi абаротныя плугi, якiя надалi зусiм iншую якасць апрацоўцы глебы; "Грыцкевiчы", па сутнасцi, сталi адным з выпрабавальных палiгонаў у справе прымянення сучасных сеялак. Асобная ж увага — прымяненню высокаэфектыўнай уборачнай тэхнiкi. Наступны цiкавы факт: некалi ў гаспадарцы працавала па 10 i болей збожжаўборачных камбайнаў, сёлета iх было 5, а ў наступных гадах iх колькасць плануецца скарацiць да 3—4. I гэта пры ўзросшай ураджайнасцi i планах яе далейшага росту. Зразумела, што сюды прыйшла i прыходзiць ужо зусiм iншая збожжаўборачная тэхнiка, з зусiм iншымi магчымасцямi. Дарэчы, пры такiм раскладзе i палiва эканомiцца. У прыватнасцi сёлета яго выкарыстана нават менш, чым у мiнулым годзе. I гэта, нагадаем, пры тым, што сабраны значна большы ўраджай (летась, дарэчы, у не зусiм паказальным для гаспадаркi годзе, тут сабралi каля 62 цэнтнераў з гектара). Яшчэ адзiн з так званых сакрэтаў поспеху працаўнiкоў "Грыцкевiчаў" — тут не шкадуюць сродкаў на самыя высокапрадукцыйныя прагрэсiўныя вiды насення, якое купляюць пераважна за мяжой, а таксама ў Расii. Пры гэтым у гаспадарцы, як правiла, выкарыстоўваюць пры сяўбе па некалькi гатункаў насення ў сезоне — да 10 i болей, прычым у першую чаргу арыентуюцца на розныя тэрмiны выспявання раслiн. У прыватнасцi, гэта больш датычыць кукурузы i цукровых буракоў. Што гэта дае? Гэта дае магчымасць пры ўборцы паступова, паэтапна пераходзiць з поля на поле па меры выспявання кожнага гатунку; словам — забяспечваецца бесперапыннасць таго ж уборачнага працэсу, i якасць сабранага ўраджаю патрэбная, даведзеная да належнай кандыцыi. Гэта таксама дазваляе знiжаць залежнасць агульнага ўраджаю ад пэўных умоў надвор’я: дасць слабы ўраджай адзiн гатунак — кампенсуюць недабор за кошт iншага. А яшчэ ў "Грыцкевiчах" стаўка робiцца на высокi прафесiяналiзм i аддачу людзей (гэтага, безумоўна, патрабуе ўжо тая ж сучасная высокапрадукцыйная камп’ютарызаваная тэхнiка) ды на належную арганiзацыю працы. У прыватнасцi, тут дзейнiчае сiстэма матэрыяльнага заахвочвання, надбавак да тарыфнай стаўкi, якiя даходзяць да 100 працэнтаў. "На ўборцы збожжавых, якая доўжылася каля месяца, механiзатары па 2,5 мiльёна зарабiлi. Праўда, працавалi без выхадных. Усе 5 камбайнавых экiпажаў прайшлi на раённыя дажынкi, два — на абласныя, хоць мы спецыяльна такой мэты для сябе i не ставiлi. Мэта была адна — хутчэй убраць i пакiнуць поле, — зазначае Уладзiмiр Малахвей". У гаспадарцы пры гэтым, каб людзi менш думалi пра свае ўласныя надзелы, пайшлi нават на тое, каб падчас агульнай напружанай уборачнай гарачай пары накiраваць на гэтыя надзелы тэхнiку. * * * Аддзячыла працаўнiкоў гаспадаркi шчодрая нясвiжская зямля выдатным ураджаем не толькi збожжавых, але i бульбы: лiтаральна ўсыпана было адно з палёў буйнымi клубнямi пасля праходжання бульбакапалкi. Праўда, як аказалася, гэта была бульба менавiта самiх працаўнiкоў, для асабiстага падворка, толькi размешчаны былi гэтыя прыватныя бульбяныя ўчасткi ў агульным масiве, на землях гаспадаркi. Словам, такую тут завялi практыку. У вынiку зручна i бульбу пасадзiць, i капалку потым пусцiць; i ўсе правiлы севазвароту такiм чынам лепш захоўваюцца... А ўвогуле, у "Грыцкевiчах" робяць усё, каб працаўнiкам гаспадаркi было лягчэй весцi свой уласны падворак. — Хоча нехта ў сябе жывёлу вырошчваць — прывязём яму сена пад самы хлеў, хоча пасеяць — дапаможам. Чалавека трэба максiмальна вызвалiць ад гэтых сялянскiх турботаў, тады ён больш будзе думаць пра калектыўнае, лепей займацца агульнай вытворчасцю, — зазначае Уладзiмiр Малахвей. Як бачна ўжо, i вельмi добра вызваляюць. Прычым плата за тэхнiку — хутчэй сiмвалiчная. Гэтай жа мэце "вызвалення" служыць i так званая натураплата за працу. Гэта значыць, што кожны працаўнiк можа, напрыклад, атрымаць ад гаспадаркi да 4 тон збожжа, iншую прадукцыю. Не мiнаюць тут i тых, хто ўжо не працуе, а таксама прадстаўнiкоў вясковай iнтэлiгенцыi. "А хто яшчэ дапаможа таму ж пенсiянеру? — пытаецца Уладзiмiр Уладзiмiравiч. — Толькi грамадства, калектыў. Увогуле, калектыўная форма арганiзацыi працы нiколькi не вычарпала сябе, а, памножаная на цяперашнюю тэхнiчную аснашчанасць, можа, яшчэ лепей паказвае сваю эфектыўнасць i жыццяздольнасць". У "Грыцкевiчах" шмат будуюць дамоў катэджнага тыпу. Цэлыя вёскi i вулiцы застаўлены iмi. У дамах — газ, усе астатнiя выгоды. "Уводзiм сёлета 5 дамоў, столькi ж пабудуем у наступным, а ў 2010 годзе плануем 10 дамоў. Цяпер у нас на чарзе 15 чалавек, але ў гаспадарку прыходзяць новыя людзi, дарэчы, свае, мясцовыя; ствараюцца новыя сем’i... Вось i сёлета прыйшлi 4 маладыя хлопцы. Словам, жыццё не стаiць на месцы. Трэба i нам у сваiх сацыяльных турботах паспяваць за iм". * * * Якую ў "Грыцкевiчах" маюць на ўвазе перспектыву? Пра тое, як тут вядуць справы ў сектары раслiнаводства, ужо сказана вышэй. Намечана i тая ж перспектыва. Нагадаем: тут у блiжэйшыя гады намечана атрымаць са сваiх цяперашнiх зямель ужо зазначаных стратэгiчных прадуктаў, або збожжа i цукровых буракоў, адпаведна, 10 тысяч i 25 тысяч тон. Разам з тым у гаспадаркi маецца яшчэ i такi стратэгiчны прадукт, як малако. Цяпер тут вал малака складае каля 7 тысяч тон (дарэчы, у 2001 годзе было 3600) — у блiжэйшыя гады намечана таксама выйсцi на 10 тысяч тон. Прычым плануецца дасягнуць гэтага таксама выключна за кошт iнтэнсiфiкацыi, або павышэння прадукцыйнасцi малочнага статку. Цяпер, як зазначалася ўжо, тут за год надойваюць ад каровы ў сярэднiм каля 7 тысяч кiлаграмаў малака. Для многiх нашых гаспадарак ужо гэты паказчык быў бы вельмi пажаданы, а ў "Грыцкевiчах" ставяць мэту мець за год па 10 тысяч i больш кiлаграмаў. "А чаму i не? — зазначаюць у гаспадарцы. — На перадавых замежных фермах, напрыклад, у Iзраiлi, выходзяць жа на такiя паказчыкi...". — У раслiнаводстве мы дасягнулi неблагiх паказчыкаў, дзякуючы таму, што пачалi весцi яго ў многiм па-новаму, дзякуючы сучасным агратэхналогiям. Цяпер на чарзе — жывёлагадоўля, укараненне i ў гэту галiну сучасных тэхналогiй. Трэба поўнасцю памяняць тэхналогiю i ўмовы кармлення, даення жывёлы, у цэлым умовы яе ўтрымання. Трэба стварыць для яе належны камфорт, — падкрэслiвае Уладзiмiр Малахвей... У першую чаргу ў гаспадарцы ставяць задачу сысцi са старых жывёлагадоўчых памяшканняў, у якiх, па сутнасцi, усё прапахла амiякам ("нам такiм паветрам дыхаць падабаецца? А карова ж — таксама жывая iстота"). Адпаведна, тут намечана стварыць 3 новыя фермы замест цяперашнiх 5, прычым павялiчыць колькасць усяго свайго статку з цяперашнiх 2500 галоў да 3000 (колькасць малочнага — з цяперашнiх 960 да 1460). Праект першай новай фермы ўжо зроблены, намечана яе ўвесцi да 1 кастрычнiка наступнага года. Адзначым наступную асаблiвасць гэтай фермы: на яе аснове запланавана таксама ўзвесцi, у адзiным жа комплексе, энергетычную ўстаноўку, якая павiнна працаваць на бiягазе. Словам, у "Грыцкевiчах" намячаюць выпрацоўваць i сваю ўласную электрычную энергiю. "Такiя праекты дзейнiчаюць у Германii, i вельмi паспяхова", — зазначае Уладзiмiр Малахвей. * * * Далёка не пра ўсё тое, што мы пачулi i ўбачылi ў "Грыцкевiчах", расказана ў гэтым матэрыяле. А хоць пункцiрна, варта абазначыць i iншыя моманты. Ну, напрыклад, такi. Цяпер на палях гаспадарак нярэдка можна ўбачыць вялiзныя скруткi саломы, якой, так сказаць, не вельмi ўтульна пад цяперашнiмi дажджамi. Як быццам, усё зроблена па-сучаснаму: сабрана, звязана ў тыя ж вялiзныя скруткi... I, па-ранейшаму — кiнута на полi. У "Грыцкевiчах" жа не проста звезлi самому ў вялiзныя сцiрты, а папярэдне, складваючы яе ў гэтыя сцiрты, максiмальна здрабнiлi. Навошта? Каб атрымаць потым для сваiх палеткаў больш якаснае ўгнаенне... Дума ўжо пра будучы ўраджай... Можна тут жа сказаць, што ў гаспадарцы, дбаючы пра пасевы сваiх шматгадовых траў, вельмi паважаюць люцэрну, хоць яе насенне даволi нятанна i каштуе. "Затое мы маем не толькi добры корм для жывёлы, але i гатовы азот у глебе", — падкрэслiвае галоўны аграном Iван Валетаў. Кiраўнiкоў "Грыцкевiчаў" адольвае не толькi гэты прывычны сялянскi клопат, але i клопат пра належную спартыўную базу ў гаспадарцы — "каб моладзь не сумавала". На базе гаспадаркi дзейнiчае дзiцяча-юнацкая спартыўная школа, выхаванцы якой паспяхова выступалi на спаборнiцтвах рознага ўзроўню, у тым лiку i мiжнародных... З дапамогай гаспадаркi абсталявана лыжная траса, для выхаванцаў ДЮСШ набыты выдатныя "прафесiйныя" лыжы; тут абсталявана выдатная спартыўная зала, у праекце — новы стадыён... "А вось лыжаролернай трасы няма", — абавязкова скажа тут настаўнiк фiзкультуры мясцовай сярэдняй школы, а адначасова i iнструктар ДЮСШ Мiхаiл Паляшчук... Многiх у раёне i ў вобласцi "дастаў" ён гэтым пытаннем, а ў першую чаргу, вядома ж, "дастае" кiраўнiка гаспадаркi. Апошнi ж — побач... А яшчэ варта прывесцi прозвiшчы людзей, якiх з асаблiвай удзячнасцю называе кiраўнiк гаспадаркi — тых, хто найбольш вылучыўся падчас уборачнай гарачай пары: гэта экiпажы: Георгiй Закудоўскi — Фёдар Заяц, Сяргей Гаспадарык — Аляксандр Лаўрэнаў, Генадзь Сяргей — Аляксандр Сяргей, Мiхаiл Заяц — Сяргей Заяц, Сяргей Плотка — Пётр Сiлiцкi. Гэта таксама Вадзiм Плотка, Мiкалай Казакевiч, Мiкалай Яраш, Васiль Еўшаль, Анатоль Iвушкiн, Вiталь Сарнацкi i iншыя. Асаблiва ж кiраўнiк адзначае маладую змену — Аляксандра Лаўрэнава, Сяргея Лося, Канстанцiна Лося, Аляксандра Зайца, Аляксандра Баранчыка, Максiма Бурбаса, Андрэя Хамко і іншых. I на заканчэнне, можа, пра самы галоўны сакрэт паспяховай дзейнасцi працаўнiкоў СВК "Грыцкевiчы". Як асаблiва падкрэслiваў яго кiраўнiк, працуючы на зямлi, трэба ў першую чаргу быць у ладах з прыродай. "Трэба любiць яе, любiць зямлю, i яна абавязкова аддзячыць. Асаблiва наша, нясвiжская". Мiж iншым, на палях "Грыцкевiчаў" цяжка хоць бы каменьчык знайсцi. Iх рэгулярна тут гэтак жа старанна ўбiраюць, як i свой багаты ўраджай. Іван БАРАНОЎСКІ. Фота Аляксандра КРЭНЦЯ. На здымках: 1. Кiраўнiк гаспадаркi Уладзiмiр Малахвей. 1. Кiраўнiк гаспадаркi Уладзiмiр Малахвей.2. Механiзатар Мiхаiл Клiмовiч i вадзiцель Мiкалай Яраш. 3. Толькi на хвiлiну спынiў свой трактар з пасяўным агрэгатам Генадзь Сяргей — сяўба азiмых у самым разгары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А ў СВК "Грыцкевiчы", з Нясвiжшчыны, удакладняюць: "Як ты да зямлi, так i яна да цябе" выдатным настроем сустрэлi працаўнiкi &quo
|
|