Прэзідэнт Беларусi павiншаваў "Гомсельмаш" з выпускам 10-тысячнага айчыннага камбайна
Прэзідэнт Беларусi павiншаваў "Гомсельмаш" з выпускам 10-тысячнага айчыннага камбайна
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў вытворчага аб’яднання "Гомсельмаш" з прафесiйным святам i слаўнай працоўнай перамогай — выпускам 10-тысячнага айчыннага збожжаўборачнага камбайна. "Гэты поспех — заканамерны вынiк вашага высокага прафесiяналiзму, штодзённай самаадданай працы i творчага стаўлення да справы, — адзначаецца ў вiншавальнай тэлеграме. — Ваша прадпрыемства ўносiць важкi ўклад у вырашэнне стратэгiчнай задачы тэхнiчнага перааснашчэння аграпрамысловага комплексу краiны". Кiраўнiк дзяржавы выказаў упэўненасць, што эфектыўнае выкарыстанне работнiкамi завода iснуючага патэнцыялу i накопленага вопыту будзе i ў далейшым садзейнiчаць развiццю вытворчасцi высакаякаснай тэхнiкi, запатрабаванай як на ўнутраным, так i на знешнiм рынку. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў вытворчага аб’яднання "Гомсельмаш" з прафесiйным святам i слаўнай працоўнай перам
|
|