Добрасумленная самаадданая праца людзей — галоўны рэсурс дзяржавы
Добрасумленная самаадданая праца людзей — галоўны рэсурс дзяржавы
Гэта адзначыў учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на цырымонii ўручэння дзяржаўных узнагарод. "Мне сёння асаблiва прыемна сустрэцца з вялiкай групай нашых выдатных вучоных, педагогаў, iншых работнiкаў сферы адукацыi. Мы вельмi высока цэнiм ваш уклад у iнтэлектуальнае развiццё грамадства. Дзякуй за ўсё значнае i каштоўнае, што вы ствараеце ў сферы фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў, за падрыхтоўку квалiфiкаваных спецыялiстаў", — сказаў Прэзiдэнт Беларусi. У прыватнасцi, ордэн Францыска Скарыны ўручаны намеснiку дырэктара Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Уладзiмiру Сяргейчыку, ганаровае званне "Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" прысвоена рэктару БДУ Васiлю Стражаву. Аляксандр Лукашэнка асаблiва адзначыў працу медыкаў. Ён падзякаваў iм за добрасумленную працу, стварэнне навуковай школы, высокi прафесiяналiзм i вялiкi ўклад у распрацоўку прыярытэтных напрамкаў медыцынскай навукi. У прыватнасцi, ордэна Пашаны ўдастоены прафесар 1-й кафедры хiрургiчных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Сяргей Леановiч. "Здароўе, фiзiчная i духоўная дасканаласць — гэтыя ўзаемадапаўняльныя паняццi заўсёды побач. Не выпадкова ў нашай краiне нават у самыя цяжкiя часы пытаннi падтрымкi культуры, мастацтва займалi прыярытэтнае месца. Бо ў iх не толькi залог здаровага, паўнацэннага развiцця грамадства, але i аснова грамадзянскага яднання", — адзначыў Прэзiдэнт Беларусi. Ганаровыя званнi "Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь" прысвоены, у прыватнасцi, спартсменам — iнструктарам нацыянальнай каманды па мастацкай гiмнастыцы Ксенii Санковiч, Алiне Тумiловiч. Асаблiвыя словы ўдзячнасцi Аляксандр Лукашэнка выказаў дзеячам культуры i мастацтва, якiя садзейнiчаюць захаванню нацыянальных традыцый i развiццю багатага духоўнага свету беларускага народа. У прыватнасцi, за значны ўклад у развiццё нацыянальнай культуры i прапаганду лепшых нацыянальных традыцый Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена мастацкаму кiраўнiку ансамбля "Сябры" Анатолю Ярмоленку. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ўсё створанае народам мае патрэбу ў абароне. "Жыццё кожнага чалавека, усяго насельнiцтва краiны павiнна праходзiць у прававым полi, — адзначыў ён. — Таму цяжка пераацанiць значэнне часам непрыкметнай, але карпатлiвай работы прадстаўнiкоў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, юрыстаў, эканамiстаў. Барацьба з парушэннямi закона, карупцыяй, утаймаванне эканамiчнай i крымiнальнай злачыннасцi — важны напрамак палiтыкi нашай дзяржавы. Мы ўсяляк падтрымлiваем, заахвочваем тых, хто ўмела, разумна абараняе iнтарэсы, правы грамадзян i дзяржавы".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта адзначыў учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на цырымонii ўручэння дзяржаўных узнагарод. "Мне сёння асаблiва прыемна сустрэцца з в |
|