21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У дэфіцыце — кадры АПК

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У дэфіцыце — кадры АПК

Цiкавыя лiчбы, якiя заклiкаюць да роздуму i прыняцця адпаведных мераў, прагучалi на апошняй сесii Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

На прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу вобласцi налiчваецца 9092 кiраўнiкi i спецыялiсты, i на пачатак восенi вакантнымi засталiся больш за 90 указаных пасад. З пералiчаных вышэй катэгорый работнiкаў толькi 30 працэнтаў закончылi вышэйшыя навучальныя ўстановы i 57 — сярэднiя спецыяльныя. У Веткаўскiм, Добрушскiм i Нараўлянскiм раёнах усе кiраўнiкi КСУПаў i СВК маюць вышэйшую адукацыю, чаго не скажаш пра сельгасарганiзацыi iншых раёнаў.

А якая ж змяняльнасць гэтых кадраў? Павялiчваецца яна цi змяншаецца? І тут ёсць адказ. Калi ў 2006 годзе было звольнена 76 работнiкаў, якiя займалi адказныя пасады, летась — 75, дык сёлета за восем месяцаў — 57. Стабiльныя паказчыкi, адным словам.

Сёлета ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы вобласцi было накiравана 295 выпускнiкоў ВНУ. Даехала ж сюды толькi 88 працэнтаў iх. Як бачна, дэфiцыт кадраў у АПК не змяншаецца.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Лiда запрашае на свята

Гасцей Лiды, якiя прыедуць на свята з нагоды 685-годдзя горада (3—5 кастрычнiка), сустрэне ля гасцiнiцы бронзавая фiгура камандзiраванага — работа мiнскага скульптара Уладзiмiра Жбанава.

У праграме свята — навукова-практычная канферэнцыя "Лiда i Лiдчына", хрэсны ход i ўрачыстае набажэнства аб здароўi i дабрабыце гараджан, тэатралiзаваныя пастаноўкi на падставе рэальных падзей сярэднявечча ў Лiдскiм замку, "Горад майстроў", фестываль нацыянальных культур "Сузор’е дружбы" i яшчэ шмат чаго цiкавага.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Атруцiцца грыбамi... па ўласным жаданнi

На Брэстчыне зафiксаваны нетыповыя выпадкi атручэння грыбамi. Паводле iнфармацыi абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, у Баранавiцкую бальнiцу быў дастаўлены 23-гадовы гараджанiн з прыкметамi атручэння. Ён патлумачыў, што ў iнтэрнэце знайшоў iнфармацыю пра грыбы, якiя выклiкаюць галюцынацыi. А потым назбiраў падобных па апiсаннi грыбоў i наеўся. Па такой жа прычыне наелiся сырых мухамораў i двое маладых брастаўчан, а потым трапiлi на бальнiчныя ложкi.

Яна СВЕТАВА.

Куды спяшалася?

Рабочая Белаазёрскага энергамеханiчнага завода на забараняючы сiгнал светлафора выехала на чыгуначны пераезд i сутыкнулася з цеплавозам Бярозаўскай ДРЭС. Пацярпела маленькая дачка жанчыны, якая кiравала аўто. З цялеснымi пашкоджаннямi дзiця 2002 года нараджэння дастаўлена ў бальнiцу.

Яна СВЕТАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цiкавыя лiчбы, якiя заклiкаюць да роздуму i прыняцця адпаведных мераў, прагучалi на апошняй сесii Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика