21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Такая дзіўная гульня...

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такая дзіўная гульня...

Што нi кажыце, а мужчыны пайшлi не тыя — драбнаватыя нейкiя. Не ў сэнсе фiзiчнага развiцця — з гэтым яшчэ так-сяк мiрыцца можна. А ў плане, так бы мовiць, "начынкi", зместу, шырынi натуры. Нi табе серэнад пад вокнамi, нi кавы ў ложак, нi ружаў з нагоды гадавiны знаёмства... Яшчэ i самi за твой кошт "пажывiцца" стараюцца: то талончык на транспарт "перахопiць", то "дзясятку" да палучкi... І выгляд пры гэтым маюць фанабэрыста-нахабны: маўляў, не ты iм, а яны табе ласку робяць, звяртаючыся па такую драбязу.

Не, напачатку знаёмства ўсё адбываецца як мае быць. Ён з’яўляецца на першае спатканне ў начышчаных да бляску чаравiках, дастае з кiшэнi два бiлеты ў тэатр, потым запрашае куды-небудзь павячэраць... На наступны раз усё паўтараецца, толькi без бiлетаў... А потым ён i ўвогуле не з’яўляецца на прызначаную сустрэчу. Ты прыходзiш, бiтую гадзiну разглядаеш шыльду Макдональдса цi якога-небудзь моднага iтальянскага кафэ, нервуешся, уяўляеш сабе ўсялякiя жахi ("трапiў у аварыю", "застраў у лiфце", "злёг з тэмпературай", "пакахаў iншую" i да т.п.). Пры гэтым твой мабiльны тэлефон чамусьцi маўчыць, а "абанент" увесь час недаступны... Нарэшце, вяртаешся дадому, не ведаючы, што i думаць. Пачуццё страху выцясняецца злосцю, злосць змяняецца рэўнасцю, а рэўнасць — прылiвамi пяшчоты ("ён абавязкова знойдзецца i ўсё патлумачыць!"). Праз тры гадзiны, калi нервовае напружанне дасягае свайго апагею, на ватных нагах падыходзiш да тэлефона, каб пазванiць, скажам, у морг (не разумею, чаму ўсе жанчыны кiдаюцца тэлефанаваць менавiта ў морг?). I тут злавесная цiшыня лопаецца, пачынае трызвонiць мабiльнiк. "Ну як справы? — цiкавiцца твой каханы, быццам нiчога не здарылася i нiякай ранейшай дамоўленасцi не iснавала. — Яшчэ не спiш? Дзiвачка. А я ўжо кладуся... Чаму не прыехаў на сустрэчу? З кiм? А, з табой... м-м-м... Ну, там такое надвор’е сёння, снег з дажджом... Падумаў, ты не прыйдзеш. Прыходзiла? У бальнiцу хацела тэлефанаваць?.. Ну, не можаце вы, жанчыны, без крайнасцяў...".

Сапраўды — не можам. Нас у дзверы — мы ў акно... Нам хочацца ўсяго i адразу, як у кiно... Мне адна мая сяброўка каштоўную параду дала: хочаш, сустракаючыся з мужчынам, зберагчы здароўе i нервы — стаўся да вашых адносiнаў з пэўнай доляй гумару, як да гульнi. Не будзь занадта сур’ёзнай, не прымай нiчога блiзка да сэрца, не паглыбляйся ў пачуццi, не зацыклiвайся... Iнакш прападзеш нi за што...

Я доўга не магла зразумець, як можна не паглыбляцца ў пачуццi. Яны або ёсць, або iх няма. I што гэта за каханне такое — нiбыта "другога гатунку"? Сёння ў мяне ёсць настрой i час — мы сустракаемся. Заўтра няма нi настрою, нi часу — гуд бай, мой хлопчык? А як жа быць з адказнасцю за тых, каго прыручаеш?..

Карацей кажучы, я так доўга насiлася з гэтай сваёй адказнасцю, што... сама сабе надакучыла. У рэшце рэшт нiчога страшнага не здарыцца, падумала я, калi сапраўды ўнесцi ў адносiны долю здаровага пафiгiзму. Напрыклад, перастаць яму тэлефанаваць, задаваць традыцыйнае пытанне "як справы?", выслухоўваць падрабязныя i нiкому (акрамя мяне) не патрэбныя справаздачы аб гэтых самых справах, супакойваць з нагоды дробязных (не кажучы аб буйных) непрыемнасцяў на рабоце, падсiлкоўваць яго "эга" дыфiрамбамi ў адрас iснуючых (а яшчэ больш — неiснуючых) вартасцяў, i, нарэшце, адпраўляць бясконцыя sms накшталт "я цябе кахаю"...

Прызнаюся шчыра: першыя днi, тыднi i нават месяцы мне было невыносна цяжка па кропельках выкрэслiваць сябе з яго жыцця, пераключацца з сур’ёзных пачуццяў на "гульню". "Куды ты знiкла?" — пытаўся ён пасля тыдня майго маўчання. "Ды так... ведаеш, — як мага больш раўнадушна адказвала я, ахутваючы сябе флёрам загадкавасцi. — Было некалькi важных сустрэч па рабоце, мяне лiтаральна разрывалi на часткi!" (Не магла ж я прызнацца, што ўсе гэтыя праклятыя сем дзён трэнiравала сваю волю, абыходзячы за паўкiламетра тэлефонны апарат i хаваючы мабiльны ў пральнай машыне — каб не ўзнiкала спакусы пазванiць...) "А-а-а, — супакойваўся ён. — Ну, вельмi рады за цябе. Бывай!" "Пакуль-пакуль!" — весела развiтвалася я, выключала тэлефон i куляй неслася ў ванны пакой — рыдаць... Гульнi не атрымлiвалася, яго браня здавалася непрабiвальнай... Тады я павялiчыла "тэрмiн" свайго маўчання, "абрубiла" ўсе магчымыя кантакты праз iнтэрнэт... Я чакала, што гэта падштурхне яго да больш актыўных дзеянняў, прымусiць хвалявацца, нервавацца, шукаць сустрэч... Днi праходзiлi за днямi, тыднi за тыднямi... "Ну што, выкiнула яго з галавы?" — дапытвалася сяброўка. "Не!" — упарта адказвала я. "Тады гэта несапраўдная гульня. Ён адчувае твае флюiды. Працуй над сабой, займайся аўтатрэнiнгам, хадзi ў спартзалу — на фiтнэс цi яшчэ куды..." Я працавала, займалася, хадзiла на шэйпiнг, знаёмiлася з цiкавымi людзьмi... Здавалася, яшчэ крыху — i я зацiсну свае пачуццi ў кулак i змагу кiраваць iмi: калi патрэбна, выпускаць на волю i стрыножваць зноў. Але... упарта прачыналася i клалася спаць з яго iмем.

Надышоў дзень майго нараджэння — i адначасова дзень, калi мы пазнаёмiлiся. Адразу нахлынулi ўспамiны — пяшчотныя хвалькi па-здраднiцку казыталi сэрца. I яно не вытрымала — паддалося. "Усё, хопiць сябе катаваць, — вырашыла я. — Няхай толькi патэлефануе, i я выкажу ўсё-ўсё, што назапасiлася за доўгiя тыднi маўчання!".

Але ён не патэлефанаваў. Нi ранiцай, нi днём, нi ўвечары. Ні заўтра, нi паслязаўтра, нi праз тыдзень... Гэта быў сапраўдны шок, дараваць такое я ўжо не магла, тым больш — аднесцiся да гэтага з гумарам. Шоры ўпалi, ружовыя акуляры разляцелiся на дробныя кавалкi, i я, нарэшце, зразумела, што змагалася за пачуццё, якое ... сама сабе прыдумала. Так бывае — трацiш гады на спасцiжэнне iсцiны, а потым у адно iмгненне робiшся мудрым. Я проста фiзiчна адчула, як адыходзiць каханне. Адвальваецца, як сухая корка ад дрэва. Без болю i смутку. Без жалю.

Што яшчэ можна да гэтага дадаць? Нiчога.

...А роўна праз год, на мой дзень нараджэння — я якраз сядзела на рабоце — дзверы ў кабiнеце адчынiлiся, i на парозе ўзнiкла знаёмая постаць. З букетам ружаў майго любiмага белага колеру... Ён падышоў i паклаў iх на стол. Потым прысунуў крэсла i сеў побач. "Ну як справы?" — спытаў упэўнена, быццам мы развiталiся толькi ўчора. "Слухай, — не вытрымала я. — Ты не з’яўляўся цэлы год!" "Няўжо?— шчыра здзiвiўся ён. — Хоць магчыма... А што гэта мяняе?"

Мы пiлi каву з прынесенымi iм цукеркамi i размаўлялi адзiн з адным так, як быццам сапраўды нiчога не здарылася... "Да заўтра?" — спытаў ён на развiтанне. Усмiхнуўся, пацалаваў мяне, як звычайна, i знiк. З таго часу прайшло не год i не два. Але я не здзiўлюся, калi аднойчы, у дзень майго нараджэння... Не, лепш не загадваць. Дастаткова ўспамiнаў. I надзеi, якую ён мне пакiнуў. I сухой ружы ў шклянцы.

Не так ужо i мала, каб адчуваць сябе шчаслiвай. Цi не праўда?

Наталля УЛАДЗIМIРАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што нi кажыце, а мужчыны пайшлi не тыя — драбнаватыя нейкiя. Не ў сэнсе фiзiчнага развiцця — з гэтым яшчэ так-сяк мiрыцца можна. А ў плане, так бы мов
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика