Праваахоўныя органы забяспечылі поўны парадак на выбарчых участках
Праваахоўныя органы забяспечылі поўны парадак на выбарчых участках
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў выконваючы абавязкi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi Алег Слепчанка. За мiнулыя суткi таксама зафiксавана трохразовае знiжэнне колькасцi злачынстваў у параўнаннi з аналагiчнымi суткамi мiнулага года. Гэта было, у тым лiку, абумоўлена актыўнай работай мiлiцыi i святочным настроем грамадзян. Дзеяннi апазiцыйна настроеных грамадзян на Кастрычнiцкай плошчы i на працягу праспекта Незалежнасцi да плошчы Незалежнасцi ў Мiнску ў МУС ацэньваюць як злоснае парушэнне грамадскага парадку. Усе гэтыя дзеяннi, уключаючы несанкцыянаваны мiтынг, факельнае шэсце, выхад на праезную частку i iнш., былi задакументаваны. Пасля правядзення неабходнага аналiзу ўсе матэрыялы па гэтаму факту будуць перададзены ў пракуратуру для дачы прававой ацэнкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў выконваючы абавязкi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi
|
|