Пад пакровам Нябеснай Ахоўнiцы
Пад пакровам Нябеснай Ахоўнiцы
11 кастрычнiка па блаславеннi Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi Фiларэта ў Палацы мастацтваў (Мiнск, вул. Казлова, 3) адкрываецца "Пакроўскi кiрмаш". Галоўныя тэмы 5-й духоўна-асветнiцкай выставы-кiрмашу, якую падрыхтавалi Беларуская Праваслаўная Царква i выставачнае прадпрыемства "Экспафорум" пры падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi i Мiнiстэрства адукацыi, — 1020-годдзе Хрышчэнне Русi, Пакроў Прасвятой Багародзiцы i Дзень мацi. У панядзелак а трэцяй гадзiне адбудзецца цырымонiя ўзнагароджання шматдзетных мацi, у якой возьме ўдзел Мiтрапалiт Фiларэт. На той жа дзень запланавана прэзентацыя кнiгi-iнтэрв’ю "Вопроси Господа за меня" аб 30-гадовым архiрэйскiм служэннi Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта. У кнiгу ўвайшлi шматлiкiя iнтэрв’ю, дадзеныя ўладыкам за гэты час, у тым лiку, i газеце "Звязда". У сераду кiрмаш запрашае на сустрэчу з галоўным героем мастацкага серыяла "Кадэцтва", акцёрам Барысам Карчэўнiкавым. Увечары 15 кастрычнiка пройдзе дабрачынная акцыя "Храм за адзiн дзень" мiжнароднага праекта Расiйскага клуба праваслаўных мецэнатаў "Сем храмаў у сямi гарадах за адзiн дзень". Дзень закрыцця выставы, 19 кастрычнiка, будзе прысвечаны грамадскаму праваслаўнаму праекту "Белая Русь — сястры Сербii", прысвечанаму гiстарычным i духоўным сувязям народаў Беларусi i Сербii, трагедыi сербскага народа i Праваслаўнай царквы ў Косаве i Мятохii. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 кастрычнiка па блаславеннi Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi Фiларэта ў Палацы мастацтваў (Мiнск, вул. Казлова, 3) |
|