21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

“Нячэсным” журналістам вяртаюць тэхніку

26.08.2009 13:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 октября 2008 Общество
Любоў Лунёва, Радыё Свабода Сьледчыя ў рэгіёнах і ў Менску вяртаюць журналістам кампутары, відэакамэры і дыктафоны, якія забралі паўгода таму, 27 сакавіка.

Нагадаем: у той дзень у журналістаў, а таксама ў офісах “Радыё Рацыя”, “Эўрапейскага радыё для Беларусі”, тэлекампаніі “БелСат” і ў гарадзенскіх офісах партыі БНФ і “Бацькаўшчына” супрацоўнікі КДБ забралі каля двух дзясяткаў кампутараў і ўсе носьбіты інфармацыі. Журналістам патлумачылі, што тэхніку забіраюць на праверку.

Тагачасны намесьнік менскага пракурора Аляксей Стук казаў, што тэхніку забралі на праверку ў рамках крымінальнай справы паводле факту распаўсюджваньня мультфільмаў палітычнага зьместу, якія абражаюць Аляксандра Лукашэнку і ягонае атачэньне.

Паводле сьледчых, журналісты маглі мець датычнасьць да распаўсюджваньня мультфільмаў. Нагадаем: у жніўні 2005 году супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус на кватэрах актывістаў ініцыятывы “Трэці шлях” Паўла Марозава, Андрэя Абозава і Алега Мініча. Сьледчыя забралі ў іх каля двух дзясяткаў кампутараў і ўсе носьбіты інфармацыі. Усе трое падазраваных у абразе Аляксандра Лукашэнкі знаходзяцца цяпер за мяжой.

Напрыканцы жніўня частку кампутараў, адабраных у журналістаў, вярнулі.

У пракуратуры паведамілі, што тэхніка, якая належыць Абозаву, Мінічу і Марозаву, застанецца ў сьледчых, пакуль ня будзе прынятае рашэньне — пакінуць яе ў якасьці рэчавых доказаў, вярнуць уладальнікам ці аформіць належным чынам і пакінуць да суду.

Намесьнік кіраўніка сьледчага аддзелу менскай пракуратуры Віктар Фешчанка паведаміў “Свабодзе”, што аргтэхніку павінны раздаць усім журналістам, у каго яе пазабіралі. Ён казаў, што гэтае рашэньне было прынятае яшчэ ў жніўні. Папросту ня ўсе сьледчыя добрасумленна выканалі распараджэньне.

“Тыя кампутары ўжо даўно раздавалі. Папросту хто раней, хто пазьней… Таму што каманда была вярнуць яшчэ раней… Даўно ўжо… Нават адна жанчына ў Горадні зьвярталася, і сьледчых прымушалі вярнуць кампутар. Чаго вы трымаеце?.. Ня нашы сьледчыя, не пракуратуры, а тыя, якія забіралі”.

Карэспандэнт “Радыё Рацыя” Віталь Рачкоўскі апавёў “Свабодзе”:

“Аддалі чатыры кампутары, тэлефонны гібрыд, два нашыя дыктафоны, якія забралі падчас ператрусу. Раней нам нічога не аддавалі. Нам усё вярнулі сьледчыя менскага КДБ”.

Супрацоўніца радыё 27 сакавіка была ў офісе са сваім уласным ноўтбукам. Яна казала пра гэта сьледчым:

“Кадэбісты, нягледзячы на мае заявы аб тым, што гэта мая асабістая тэхніка, канфіскавалі яго для нібыта нейкай праверкі. Калі аддавалі, я запытала, ці будуць праводзіць яшчэ нешта пасьля ператрусу. Яны мне адказалі, што на гэтым мае пакуты скончыліся. На пытаньне, навошта яны забралі мой асабісты ноўтбук з усёй рэдакцыйнай тэхнікай, яны заявілі, што ня ведалі, што гэта мой асабісты ноўтбук, бо гэта была толькі мая заява”.

Паводле пракуратуры, журналісты маюць атрымаць сваю маёмасьць да канца тыдня.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 октября 2008 Общество Любоў Лунёва, Радыё Свабода Сьледчыя ў рэгіёнах і ў Менску вяртаюць журналістам кампутары, відэакамэры і дыктафоны, якія забралі паўгода таму, 27 сакавіка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика