Інтрыга застаецца
Інтрыга застаецца
Сёння вядомыя толькi 55 iмёнаў беларускiх сенатараў Абраных членаў Савета Рэспублiкi чацвёртага склiкання зарэгiстраваў учора падчас пасяджэння Цэнтрвыбаркам. Нагадаем, што па вылучаных кандыдатурах галасавалi дэпутаты базавага ўзроўню. Выбары прайшлi з 3 па 10 кастрычнiка ва ўсiх абласцях краiны i ў сталiцы. Дарэчы, у Мiнску ў гэтай працэдуры традыцыйна бярэ ўдзел найменшая колькасць дэпутатаў. Як адзначыла старшыня ЦВК Лiдзiя Ярмошына, якая прысутнiчала на выбарах асабiста, "рэгiён самы вялiкi па колькасцi выбаршчыкаў i насельнiцтва, тым не менш тут членаў Савета Рэспублiкi выбiрае самая маленькая колькасць дэпутатаў, таму што на тэрыторыi горада Мiнска iснуе толькi Мiнскi гарадскi савет, дзе 55 дэпутатаў". У галасаваннi ж узяло ўдзел, паводле iнфармацыi Лiдзii Ярмошынай, 45 дэпутатаў. Ды i кандыдатур было толькi сем, паколькi напярэдаднi рэгiстрацыi сваю кандыдатуру зняў царкоўнаслужыцель Фёдар Поўны. Паколькi адно месца ў Савеце Рэспублiкi ад горада Мiнска ўсё яшчэ застаецца вакантным, Цэнтральная камiсiя прызначыла паўторныя выбары на перыяд з 15 кастрычнiка па 25 лiстапада. Фiнансавацца яны будуць за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, зэканомленых падчас правядзення выбараў членаў Савета Рэспублiкi. Выдаткi на канцтавары, абсталяванне месцаў для тайнага галасавання, выраб бюлетэняў i паслугi сувязi для паўторных выбараў ацэненыя ў 152 750 рублёў. Усе члены ЦВК, якiя пабывалi на выбарах сенатараў у тых цi iншых рэгiёнах, адзначылi высокi ўзровень iх арганiзацыi, адпаведнасць заканадаўству, дакладнае выкананне ўсiх неабходных працэдур i годнасць выступленняў кандыдатаў. — Паколькi ўсе асобы, якiя вылучалiся, а пасля выбiралiся ў верхнюю палату парламента — гэта асобы, вядомыя ў рэгiёнах, то i адказнасць, якую накладае на iх гэта пасада, — вельмi вялiкая, — адзначыла Лiдзiя Ярмошына ў гутарцы з журналiстамi. Яна таксама адзначыла, што паколькi выбары ў Савет Рэспублiкi непрамыя, "яны не даюць вялiкiх магчымасцяў кандыдатам "разгуляцца" i парадаваць нечым новенькiм". Тым не менш, старшыня ЦВК заўважыла, што кожны з iх змог прадаставiць тую "разынку", якую ён бачыць у сваёй будучай дзейнасцi. Якiя ж яны, абраныя сенатары? Сярэднi ўзрост iх — 40 з невялiкiм, прадстаўнiц прыгожай паловы сярод iх — не менш за 30 працэнтаў, навiчкоў — каля 70 працэнтаў. "Гэта значыць, тыя звычайныя прынцыпы, якiя надаюць стабiльнасць рабоце парламенцкага органа, захаваныя", — рэзюмавала старшыня Цэнтральнай камiсii. Апроч выбраннiкаў ад абласцей i Мiнска, яшчэ васьмярых сенатараў прызначае кiраўнiк дзяржавы. Лiдзiя Ярмошына таксама выказала меркаванне, што "да таго моманту, як Савет Рэспублiкi збярэцца на сваё першае пасяджэнне, частка прэзiдэнцкай квоты ўжо будзе выкарыстаная". Яна дадала таксама, што "хтосьцi, вiдавочна, будзе прызначаны пазней" i запэўнiла, што ў заканадаўстве гэтыя тэрмiны не агавораныя. Хто ж яны, тыя яркiя персаналii, якiя будуць прызначаныя Прэзiдэнтам, пакуль застаецца iнтрыгай. Сярод сенатараў ёсць мэр Мiнска i старшынi ўсiх аблвыканкамаў за выключэннем Магiлёўскага i Вiцебскага (апошнi, дарэчы, абраны дэпутатам, таму як толькi ён прыступiць да выканання сваiх абавязкаў у Палаце прадстаўнiкоў, яго цяперашняя пасада стане вакантнай). У новым складзе будзе i старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Надзея Ермакова — для яе гэта ўжо ў чацвёрты раз: яна працуе ў Савеце Рэспублiкi з дня яго заснавання. Ёсць тут i цяперашнiя кiраўнiкi верхняй (Генадзь Навiцкi) i нiжняй (Вадзiм Папоў) палаты парламента. Дастаткова вядомыя персаналii таксама — Нiна Мазай (былы пасол Беларусi ў Канадзе i Францыi), экс-мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Антанiна Морава, першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Анатоль Рубiнаў. Першая сесiя новых сенатараў адкрыецца 31 кастрычнiка а 10-й гадзiне — праз чатыры днi пасля таго, як прыступiць да працы дэпутацкi корпус чацвёртага склiкання. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння вядомыя толькi 55 iмёнаў беларускiх сенатараў Абраных членаў Савета Рэспублiкi чацвёртага склiкання зарэгiстраваў учора падчас пасяджэння Цэнтр |
|