Што ў вас добрага?
Што ў вас добрага?
Таццяна КРАСНАПОЛЬСКАЯ, вядучая навiн на "Альфа-радыё": "На гэты раз у Бараўляны я ездзiла з начоўкай. Адной мацi трэба было неадкладна з’ездзiць дадому. А хворую дачку не было на каго пакiнуць. Ездзiць у дзiцячы анкацэнтр раз на тыдзень, каб дапамагаць бавiць час — гэта адно. А вось жыць там, кармiць, даглядаць, вадзiць, праходзiць працэдуры, забаўляць, вучыць смяяцца, размаўляць, здагадвацца, назiраць адну i тую ж карцiну з акна... гэта зусiм iншае. Мы з К. пагулялi ва ўсемагчымыя пiсьмовыя i вусныя гульнi (у рухомыя К. пакуль не можа). Было так весела, што мы смяялiся да слёз. Уначы я двойчы падхапiлася: баялася праспаць сняданак К. Я гатавала ёй сняданак, у прамежках фарбуючы вочы. Я, ненавiдзячая гатаваць, упершыню рабiла гэта з задавальненнем i любоўю. А яе ванiтавала. Сняданак застаўся некранутым. На працэдуры мы пайшлi павольна i галодныя. А працэдура наступная. Зайсцi ў працэдурку, легчы на стол, дачакацца доктара. Скальпель. Нажнiцы. Два швы. К. прасiла, каб я сядзела ля дзвярэй i нiкуды не сыходзiла. А сама, лежачы на стале, смяшыла доктара. На працэдурах бачыш тое, чаго нiколi не ўбачыш у пакоi для гульнi за партыяй лато. Там быццам бы iншыя дзецi. Нiколi не здагадаешся, што яны перанеслi да твайго прыходу i што яшчэ перанясуць на заўтрашнiх працэдурах. Увечары прыехала мацi, расцалавала нас i з нязменным энтузiязмам пачала расказваць, як жывуць сваякi. К. ужо больш за год не была дома. Я разбiтым карытам паўзла да аўтобуса. А яны, упэўнена, яшчэ пару разоў згулялi ў гарады. Затое цяпер я дакладна ведаю, што iм патрэбна мая (нематэрыяльная) дапамога. Калi яны не паглядзяць лiшнi раз у адно i тое ж акно, я гатова кожны вечар гуляць у лато". Эдуард ЛIПЕНЬ, урач анестэзiёлаг-рэанiматолаг: "Па-першае, мне не прадоўжылi кантракт (я працаваў выкладчыкам кафедры аховы здароўя БДУ), па-другое, нядаўна трапiў у аўтамабiльную катастрофу, па-трэцяе, сярод родных ёсць цяжкахворыя... Але, нягледзячы на гэта, я лiчу сябе шчаслiвым чалавекам. Бо ў любой чорнай паласе стараюся прыкмячаць белыя плямы. Ну вось, глядзiце: тое, што мяне пазбавiлi магчымасцi праводзiць заняткi са студэнтамi, не вельмi добра, але я ўжо на пенсii, прыйшоў час саступiць дарогу маладым. Нягледзячы на стрэс, якi я перажыў у аўтакатастрофе, я застаўся жывым i здаровым. За жыццё ж сваёй 96-гадовай цёткi, якая сабралася памiраць, я працягваю змагацца, з такiм iмпэтам, з якiм штодзень змагаюся за жыццё сваiх пацыентаў. Толькi шкада, што не ўсе людзi разумеюць, што доктар у стане вылечыць хворага толькi тады, калi пацыент заадно са сваiм урачом, а не з’яўляецца саюзнiкам хваробы." Мiхаiл ЗУЙ, акцёр тэатра iмя Янкi Купалы, гiтарыст гурта "ДзецiДзяцей": "Не паверыце, але зараз з усiх бакоў мяне акружае добрае (усмiхаецца). Ну, напрыклад, восень. Я раней не любiў гэту пару года. А зараз душы ў ёй не чаю. Магчыма, тут справа ў душэўнай гармонii?.. З’явiўся час для сустрэч з сябрамi (раней за рэпетыцыямi яго чамусьцi неставала..). Так прыемна зазiрнуць у свет дарагога чалавека, падзялiцца сваiмi перажываннямi. Акрамя таго, не так даўно ў гурта "ДзецiДзяцей" быў першы сольны канцэрт у гэтым сезоне. Упершыню канцэрт праходзiў у клубе, таму гледачы маглi танцаваць i адрывацца разам з намi. У чарговы раз адчуў асалоду ад сустрэчы з прыхiльнiкамi, пераканаўся, як прыемна дарыць са сцэны неабыякавым людзям частку сябе, дзялiцца пазiтывам i аптымiзмам. А яшчэ я на днях згубiў плэер. Здаецца, што тут можа быць добрага? Аказваецца, ёсць: зараз я не маю спакусы, iдучы на працу цi гуляючы па горадзе, паслухаць музыку, таму больш часу надаю прыдумванню сваёй. Каб зарадзiць чарговай порцыяй станоўчай энергii i прыемна здзiвiць аматараў на чарговым канцэрце, якi, дарэчы, адбудзецца зусiм хутка — у першы дзень лiстапада". Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяна КРАСНАПОЛЬСКАЯ, вядучая навiн на "Альфа-радыё": "На гэты раз у Бараўляны я ездзiла з начоўкай. Адной мацi трэба было неадкладн
|
|