Аляксандр Лукашэнка: "Напружанасць у Еўрапейскім рэгiёне абвастраецца"
Аляксандр Лукашэнка: "Напружанасць у Еўрапейскім рэгiёне абвастраецца"
Ва ўмовах узнiкнення ўсё новых рызык i пагроз сёння вельмi неабходны новы дагавор аб еўрапейскай бяспецы. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 кастрычнiка на пасяджэннi Савета Бяспекi. "На жаль, гэта прапанова Расii, падтрыманая Беларуссю, пакуль не знаходзiць сур’ёзнага водгуку ў заходнiх сталiцах", — канстатаваў Прэзiдэнт. Адкрываючы мерапрыемства, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: удзельнiкам пасяджэння Савета Бяспекi трэба будзе ўдакладнiць месца i ролю Беларусi ў сiстэме забеспячэння еўрапейскай i рэгiянальнай бяспекi. "Такая неабходнасць абумоўлена дынамiкай мiжнароднага жыцця, — растлумачыў беларускi лiдар. — Нi для каго не сакрэт, што апошнiм часам адбылiся iстотныя змяненнi ў геапалiтычнай абстаноўцы i ваенна-палiтычнай сiтуацыi".Паводле яго слоў, "архiтэктура глабальнай i еўрапейскай бяспекi аказалася нежыццяздольнай". "Яна проста ўстарэла. Нядаўнiя падзеi на Каўказе — бясспрэчны доказ таго", — перакананы кiраўнiк дзяржавы. "У многiм падарвана эфектыўнасць мiжнароднай сiстэмы кантролю над узбраеннямi i рэжыму нераспаўсюджвання. Можна сказаць, што яе практычна няма, — адзначыў Прэзiдэнт. — Яскравы прыклад таго — лёс Дагавора аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе". Кiраўнiк дзяржавы таксама нагадаў, што ў 2009 годзе завяршаецца тэрмiн дзеяння Дагавора аб стратэгiчных наступальных узбраеннях памiж ЗША i Расiяй, а новае аналагiчнае пагадненне "нават не прадбачыцца". "У гэтай абстаноўцы асаблiва трывожыць хуткае развiццё самых сучасных ваенных тэхналогiй. Свет апынуўся на парозе стварэння прынцыпова новых тыпаў зброi, у тым лiку i масавага знiшчэння, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Адсюль выцякае iнiцыятыва Беларусi прадаставiць юрыдычна абавязваючыя гарантыi бяспекi дзяржавам, якiя не маюць ядзернай i iншай зброi масавага паражэння". Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што баланс сiлаў у Еўропе парушаны, i не па вiне Беларусi. Выхад ЗША з дагавора па ПРА i разгортванне элементаў амерыканскай сiстэмы процiракетнай абароны ў Чэхii i Польшчы павысiлi напружанасць у рэгiёне. "Пашырэнне НАТА на Усход стала ўжо тэндэнцыяй, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Факты такiя, што ваенная iнфраструктура НАТА трывала ўмацавалася каля беларускiх гранiц. Базы амерыканскiх войскаў перамяшчаюцца ва ўсходнееўрапейскiя краiны, нарошчваецца наступальны патэнцыял блока". Акрамя таго, нагадаў Аляксандр Лукашэнка, на парадку дня — прыём у НАТА Украiны, i "гэты працэс лiхаманкава фарсiруюць". "НАТА фактычна праводзiць новыя раздзяляльныя лiнii ў Еўропе, — лiчыць кiраўнiк дзяржавы. — Наўрад цi гэты курс зменiцца ў вынiку бушуючага ў свеце глабальнага фiнансавага крызiсу. Зразумела, цяпер урады кiнулiся выратоўваць банкi, буйныя кампанii, укладчыкаў, але ж стратэгiчныя мэты i дактрыны не перагледжаны. Спробы навязаць аднапалярны свет будуць i ў далейшым". Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў цэлым напружанасць у Еўрапейскiм рэгiёне абвастраецца. "Абазначылiся новыя рызыкi i пагрозы як Саюзнай дзяржаве Беларусi i Расii, так i iншым брацкiм дзяржавам", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, дадатковым фактарам раздражнення для Захаду стала ўсё большая роля Масквы на мiжнароднай арэне. "Самастойная палiтыка Мiнска, адмова "прагiнацца" перад уладнымi людзьмi многiм таксама не падабаецца", — заявiў Аляксандр Лукашэнка. "Названыя рэалii, безумоўна, павiнны намi дасканала ўлiчвацца, у першую чаргу, у iнтарэсах умацавання нашай дзяржавы i забеспячэння яе бяспекi", — рэзюмаваў Прэзiдэнт. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўмовах узнiкнення ўсё новых рызык i пагроз сёння вельмi неабходны новы дагавор аб еўрапейскай бяспецы. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр |
|