Па эканамічных злачынствах складана кампенсаваць страты
Па эканамічных злачынствах складана кампенсаваць страты
Аналiз барацьбы з эканамiчнымi злачынствамi ў перыяд з 2004 года па сёння паказаў, што па частаце здзяйснення ў тройку "лiдараў" карупцыйных злачынстваў уваходзяць хабарнiцтва, службовы падлог i раскраданнi шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi. Паводле слоў старшага пракурора аддзела Генеральнай пракуратуры Валерыя КОРАНЕВА, за чатыры гады маёмасныя страты склалi звыш 53 мiльярдаў рублёў. Сёлета — звыш 32 мiльярдаў. Характэрна, што доля кампенсацыi страт па такiх злачынствах невялiкая — не больш за 15 працэнтаў. Тлумачыцца гэта тым, што злачынствы падобнага кшталту здзяйсняюць, як правiла, асобы з вышэйшай адукацыяй, якiя ўмеюць дасканала распрацаваць канспiратыўны план рэалiзацыi злачынных намераў. На момант жа выяўлення гэтых намераў скрадзенае звычайна аказваецца пераведзеным на сваякоў цi знаёмых. Так што падчас расследавання на канкрэтную асобу, як правiла, не зарэгiстравана нiякай маёмасцi, нерухомасцi, аўтамабiляў, банкаўскiх актываў i г.д. — Усiмi праваахоўнымi органамi была праведзена вялiкая работа, скiраваная на барацьбу з пералiчанымi вiдамi злачынстваў, што дазволiла знiзiць колькасць такiх злачынстваў летась на 23 працэнты ў параўнаннi з 2004-м, — адзначыў Валерый Коранеў. — На жаль, выяўляюцца i недахопы пры расследаваннi крымiнальных спраў. На гэта востра рэагуе i Генеральная пракуратура, i пракуроры на месцах. Толькi ў 2007 годзе за розныя ўпушчэннi i недахопы пры расследаваннi крымiнальных спраў працэсуальнага i крымiнальнага заканадаўстваў пракурорамi было ўнесена звыш 30 прадстаўленняў, узбуджана звыш 20 дысцыплiнарных спраў. Да рознай ступенi адказнасцi прыцягнуты больш за сотню супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, якiмi расследуецца львiная доля вышэйпамянёных злачынстваў... Як паведамiла старшы следчы па асаблiва важных справах Генеральнай пракуратуры Святлана БАЙКОВА, у 2004 годзе супрацоўнiкамi КДБ па Магiлёўскай вобласцi была спынена дзейнасць асобаў, якiя займалiся незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцю, звязанай з рэалiзацыяй нехарчовай спiртавой вадкасцi. Падчас расследавання было ўстаноўлена, што на пачатку 2000 года жыхары Мiнска i Магiлёва стварылi на тэрыторыi краiны злачынную групу для незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi па вытворчасцi i рэалiзацыi спiртавых вадкасцяў па падробленых дакументах. "Вадкасць" рэалiзоўвалася як на тэрыторыi нашай краiны, так i за яе межамi. Кiраўнiкi злачыннай групоўкi арганiзавалi з 2000 па 2003 год тры прыватныя прадпрыемствы, атрымалi адпаведныя лiцэнзii ў канцэрне "Белбiяфарм" i Мiнiстэрстве аховы здароўя на вытворчасць фармацэўтычных i нехарчовых вадкасцяў, такiх, як антысептык для апрацоўкi драўнiны. Распрацавалi схему атрымання нарадаў i адпаведна буйных партый спiрту ў канцэрнах "Белбiяфарм" i "Белдзяржхарчпрам" па гэтых нарадах. Былi арганiзаваны i вытворчыя цэхi ў Магiлёве i Мiнскай вобласцi. Вытворчасць заключалася ў разбаўленнi хiмiчнымi дабаўкамi тэхнiчнага спiрту, атрыманага на прадпрыемствах краiны, пасля чаго сумесь рэалiзоўвалася як пiтны спiрт. Асобная група суправаджала грузавыя аўтамабiлi, на якiх вадкасцi дастаўлялiся "заказчыкам". Злачынная групоўка рэалiзавала за чатыры гады звыш 6 мiльёнаў лiтраў i атрымала даход у памеры 15 мiльярдаў рублёў. Дзейнасць згаданых прадпрыемстваў не аднойчы правяралася, але фiктыўнасць накладных i iншых дакументаў удалося выявiць толькi падчас аператыўных мерапрыемстваў. Адладжаны працэс спынiла затрыманне ў момант перагрузкi вадкасцi прыватным асобам. Далей былi ўстаноўлены 50 асобаў, якiя бралi ўдзел ва ўсёй дзейнасцi. Асуджаны 44 чалавекi. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аналiз барацьбы з эканамiчнымi злачынствамi ў перыяд з 2004 года па сёння паказаў, што па частаце здзяйснення ў тройку "лiдараў" карупцыйных
|
|