Плата за навучанне ў аўташколах не ўзрасце. Прынамсі сёлета...
Плата за навучанне ў аўташколах не ўзрасце. Прынамсі сёлета...
Пакуль не змяншаецца ажыятажны попыт на навучанне ў аўташколах. Як адзначаюць у Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый, iснуюць чэргi. Сярод будучых аўтамабiлiстаў пайшла пагалоска наконт таго, што павялiчаць расцэнкi на навучанне. У Мiнтрансе запэўнiлi: да канца гэтага года адпаведная плата павялiчвацца не будзе. Магчыма, змяненнi адбудуцца ў наступным годзе. У блiжэйшы час плануецца павысiць плату за праезд у грамадскiм транспарце Аб гэтым заявiў журналiстам першы намеснiк мiнiстра транспарту i камунiкацый Мiкалай Верхавец. У прыватнасцi, мяркуецца, што тарыфы на перавозку пасажыраў у аўтобусах мiжгароднiх i прыгарадных зносiнаў узрастуць у лiстападзе, а ў гарадскiх маршрутах — у снежнi. Прапанаваны паказчык цяпер сумесна адпрацоўваецца спецыялiстамi Мiнтранса i Мiнэканомiкi, а канчатковае рашэнне прыме Урад. Як заўважыў Мiкалай Верхавец, змяненне тарыфаў не будзе значным — хутчэй за ўсё, у межах 15-20 працэнтаў. Павелiчэнне расцэнак адбываецца не так часта: да прыкладу, тарыфы на праезд у аўтобусах прыгарадных маршрутаў не павышалiся з лiстапада 2006 года. Такiя змяненнi даўно наспелi, паколькi цяпер за кошт рэалiзацыi бiлетаў на праезд кампенсуецца толькi каля 70—75 працэнтаў сабекошту перавозак. Ільготы для пенсiянераў i студэнтаў уводзiць не будуць Штогод павялiчваецца колькасць маршрутаў грамадскага транспарту. А вось аб’ём перавозак змяншаецца: сёлета за студзень—верасень у параўнаннi з такiм жа перыядам мiнулага года адпаведны паказчык зменшыўся на 12,5 працэнта. Такая сiтуацыя тлумачыцца ў тым лiку неабходнасцю выконваць сацыяльныя стандарты ў транспартнай галiне. Колькасць прыгарадных паездак сёлета ўзрасла за кошт пенсiянераў, для якiх з 1 мая па 1 кастрычнiка была ўведзены 50-працэнтная аплата за праезд. Як заўважыў першы намеснiк мiнiстра транспарту i камунiкацый Мiкалай Верхавец, практыкаваць такiя меры надалей не плануецца. Прынамсi, сёлета. Разам з тым не выключана магчымасць ўвядзення льготнага праезду налета. Мiкалай ЛIТВIНАЎ. Сярэдняя заработная плата работнiкаў Беларусi ў вераснi склала Br942 тыс. 941 Налiчаная сярэдняя заработная плата работнiкаў Рэспублiкi Беларусь у вераснi гэтага года склала Br942 тыс. 941, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. Гэты паказчык у жнiўнi гэтага года быў роўны Br938 тыс. 342. У Белстаце праiнфармавалi, што налiчаная сярэдняя заработная плата рабочых i служачых у вераснi склала Br960 тыс. 430 (у жнiўнi яна была Br948 тыс. 939).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль не змяншаецца ажыятажны попыт на навучанне ў аўташколах. Як адзначаюць у Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый, iснуюць чэргi. Сярод будучых аў
|
|